Патра́хнуць ’згніць, спарахнець’ (Ян.). Відаць, да труха, трухнуць (гл.), аднак цяжка растлумачыць ‑ра‑ замест ‑ру‑. Можна дапусціць уплыў рус. дряхнуть ’старэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валюнтары́зм ’ідэалістычная плынь у філасофіі’ (КТС). З рус. волюнтаризм (Крукоўскі, Уплыў, 81) да ням. Voluntarismus < лац. voluntas ’воля’ (Шанскі, 1, В, 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вест ’захад, заходні вецер’ (КТС, БРС) запазычана праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) < гал., н.-ням. west ’захад, заходні’ (Фасмер, 1, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́тчыннік ’спадчынны ўладальнік’ (БРС, Нас.). Рус. во́тчинник ’тс’. Да вотчына (гл.). У сучаснай бел. мове з’яўляецца запазычаннем з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выра́знасць (БРС). Да выра́зны. Калька рус. вырази́тельность (Крукоўскі, Уплыў, 118). Але не выключана, калі меркаваць па націску, і запазычанне з польск. wyrazność.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітынг ’масавы сход’ (ТСБМ), мі́цінг ’сход, сходка’ (Бяльк.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77) з англ. meeting ’сход, сустрэча’ (Фасмер, 2, 629).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́с ’двухбаковы дыван без ворсу’ (ТСБМ). Праз рус. пала́с (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73 і наст.) з перс. palās ’тс’ (ССРЛЯ, 9, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інжы́р, рус. инжи́р, укр. інжи́р. Запазычанне з цюркскіх моў. Фасмер, 2, 133; Шанскі, 2, I, 77; Крукоўскі, Уплыў, 73 (праз рускую мову).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадэві́ль (БРС). Праз рус. водевиль (Крукоўскі, Уплыў, 84) з франц. vaudeville ’песенька, тэатральная п’еса з куплетамі’ (Шанскі, 1, В, 124; Рудніцкі, 1, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валто́рна ’музычны інструмент’ (КТС). Праз рус. валторна (Крукоўскі, Уплыў, 84) з ням. Waldhorn ’паляўнічая труба’ (Шанскі, 1, В, 12–13; Рудніцкі, 1, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)