мост, пралётныя канструкцыі якога апіраюцца на плыты, баржы, пантоны, замацаваныя якарамі.
Берагавая частка Н. м. мае бэлечную канструкцыю на палевых або рамна-палевых апорах. Пераходная ч. шарнірна злучаецца з берагавой і забяспечвае пераход транспарту на рачную частку, якая робіць асадку пад нагрузкай. Рачная ч. (уласна мост) будуецца па разразной, шарнірнай або неразразной схемах, мацуецца тросамі да берагоў. На суднаходных рэках у Н. м. робяць вывадное звяно, якое на час пропуску суднаў адбуксоўваюць. Найб. пашыраны з Н. м. — пантонны мост. Найчасцей выкарыстоўваюцца ў ваен.справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЯТЫ́Я,
асобы, якія запрашаюцца для ўдзелу ў правядзенні следчых дзеянняў з мэтай засведчання гэтых дзеянняў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь удзел П. абавязковы пры аглядах месца здарэння, следчых эксперыментах, вобысках, выняццях, агледжаннях, апазнаваннях і інш. Пры гэтых дзеяннях павінна быць не меней як 2 П., у якасці якіх могуць выступаць любыя дарослыя грамадзяне, не зацікаўленыя ў справе. П. абавязаны засведчыць факт, змест і вынік дзеянняў, якія рабіліся ў іх прысутнасці. Яны маюць права рабіць заўвагі адносна праведзеных дзеянняў з занясеннем іх у пратакол адпаведнага следчага дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКЦЫ́ЙНЫ АПАРА́Т, праектар,
оптыкамеханічная прылада для праектавання з павелічэннем на экран відарысаў плоскіх арыгіналаў; чарцяжоў, рысункаў, фотакопій і інш. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя.
П.а. для праектавання празрыстых арыгіналаў наз.дыяскопамі, непразрыстых арыгіналаў у адбітым святле — эпіскопамі, празрыстых і непразрыстых — эпідыяскопамі. Аптычная частка П.а. складаецца з асвятляльнай сістэмы (крыніцы святла і кандэнсара) і праекцыйнага аб’ектыва. Мех. частка служыць для размяшчэння арыгінала адносна аптычнай часткі, яго змены і інш. Выкарыстоўваюць у кінематаграфіі, чарцёжнай справе, у час лекцый, дакладаў і інш.Гл. таксама Кінапраекцыйны апарат, Фатаграфічны павелічальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́Н (позналац. rubinus ад лац. ruber чырвоны),
мінерал, празрыстая чырвоная разнавіднасць карунду; каштоўны камень. Афарбоўка абумоўлена прымессю хрому (Cr3+); адценні (пурпурныя, бураватыя і фіялетавыя) звязаны з прымесямі жалеза (Fe3+) і ванадыю (V3+). Характэрна кармінава-чырвоная флюарэсцэнцыя ў сонечным і ультрафіялетавым святле. Паходжанне метасаматычнае. Прамысл. радовішчы: элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Найбуйнейшыя радовішчы Р. ў М’янме, Афганістане, Індыі і інш. Прыродныя Р. выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні 1 парадку. Р., што сінтэзуюцца ў прамысл. маштабах, выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, ювелірнай і гадзіннікавай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ініцыя́тар, ‑а, м.
Той, хто праяўляе ініцыятыву, робіць пачын якой‑н. справе; пачынальнік. Ініцыятар змагання за датэрміновае выкананне гадавога плана. Ініцыятар сацыялістычнага спаборніцтва. □ Атрад Мірона Іванавіча рушыў у дарогу. Кіраваў атрадам Блешчык. Ён быў ініцыятарам гэтага паходу.Лынькоў.
[Фр. initiateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрыў, зрыву, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. зрываць 1 — сарваць і зрывацца — сарвацца.
2. Няўдача ў чым‑н., правал у якой‑н. справе. Асобныя зрывы ў творчасці беларускіх навелістаў вульгарызатарская крытыка 30‑х гадоў надта перавялічвала.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ажыццявіць на справе, выкарыстаць. Прымяніць вопыт. Прымяніць веды на практыцы. □ Яшчэ ў самым пачатку нашага стагоддзя вядомы вучоны-караблебудаўнік А. М. Крылоў прымяніў кіназдымачную камеру пры выпрабаванні ледакольнага карабля «Ярмак».«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., што, учым і без дап.
Разумець сэнс падзей, гаворкі і пад.; разбірацца, кеміць. — Пачакайце... Стойце... Годзе... Нешта цямлю я пагана...Крапіва.[Сяржант:] — Хлапчук як быццам з галавой: у ваеннай справе будзе цяміць.Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́цыя, ‑і, ж.
1. У друкарскай справе — металічны брусочак, які прымяняецца пры ручным наборы для запаўнення прабелаў паміж словамі, для павелічэння адлегласці паміж словамі, утварэння абзаца і пад.
2. У суднабудаванні — адлегласць паміж суседнімі бэлькамі набору корпуса судна.
[Ад лац. spatium — прастора, прамежак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турмалі́н
(фр. tourmaline, ад сінгал. toramalli)
мінерал класа сілікатаў чорнага, бурага, ружовага, зялёнага і іншых колераў, які выкарыстоўваецца ў оптыцы, радыётэхніцы і ювелірнай справе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)