амерыканскі эканаміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). З 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Ніксана па эканам.пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпотэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Метадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэалогію. Аўтар (з Г.Шварц) манументальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для колькаснай тэорыі грошай. Аўтар прац «Нарысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІШКЕ́ВІ́Ч Іван Станіслававіч (1.1.1919, г. Хойнікі Гомельскай вобл. — 2001),
бел. правазнавец. Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1971). Засл. юрыст Беларусі (1971). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1948). З 1949 у БДУ, у 1963—88 заг. кафедры. Працы па пытаннях крымінальнага права. Адзін з аўтараў і рэдактар «Крымінальнага права БССР» (т. 1—2, 1978).
Тв.:
Приготовление и покушение по советскому уголовному праву. М., 1958;
Условия и пределы необходимой обороны. М., 1969;
Вопросы уголовного права в практике Верховного Суда БССР. [Т. 1—2]. Мн., 1973—76 (разам з І.І.Гарэлікам);
Применение уголовного законодательства в судебной практике БССР. Мн., 1982 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́СТРЫ Лал Бахадур (2.10.1904, г. Мугалсарай, Індыя — 11.1.1966),
індыйскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў ун-т у г. Бенарэс (цяпер Варанасі). Удзельнік інд.нац.-вызв. руху супраць брыт. панавання, паслядоўнік М.Гандзі, паплечнік Дж.Нэру. З 1930-х г. у кіраўніцтве партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК), з 1951 — яе ген. сакратар. У незалежнай Індыі ў 1952—63 неаднаразова займаў міністэрскія пасады ў цэнтр. урадзе. Пасля смерці Нэру (чэрв. 1964) лідэр парламенцкай фракцыі ІНК і прэм’ер-міністр краіны, адначасова міністр па пытаннях атамнай энергіі і старшыня Планавай камісіі. Памёр у СССР, дзе знаходзіўся ў сувязі з ташкенцкімі перагаворамі кіраўнікоў Індыі і Пакістана аб урэгуляванні індапакістанскага канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШЭ́НЬКА Аляксандр Сцяфанавіч (н. 2.7.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н. (1990), праф. (2002). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1968 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага. З 1995 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі шаленства свойскіх і дзікіх жывёл, распрацоўцы бівалентнай вакцыны супраць шаленства і чумы драпежных жывёл, вывучэнні прычын захворвання белавежскіх зуброў некратычным баланапастытам, метадах яго лячэння і прафілактыкі.
Тв.:
Пероральная вакцинация диких кабанов против чумы (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству. Мн., 1979;
Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии и стандартизации продуктов животноводства. Витебск, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУКО́ВІЧ Генрых Іосіфавіч (н. 30.5.1936, в. Загацце Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1976), праф. (1994). Выдатнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1966). З 1966 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1981—98 дэкан ф-та). Навук. працы па эксплуатацыі і рамонце с.-г. электраабсталявання, пытаннях паляпшэння якасці напружання ў сельскіх эл. сетках. Распрацаваў новы від трансфарматара з сіметрычнай формай крывой напружання.
Тв.:
Электроснабжение сельскохозяйственных потребителей. Мн., 2000 (разам з В.П.Шчасным);
Эксплуатация и ремонт сельскохозяйственного электрооборудования. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШЧАНКА Уладзімір Дзянісавіч (н. 10.3.1924, в. Крутабярозка Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне эканомікі працы. Канд.с.-г.н. (1958), праф. (1981). Скончыў Бранскі лесагасп. ін-т (1954). З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі. З 1972 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1992 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. З 1997 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це. Навук. працы па пытаннях арганізацыі працы, цякучасці кадраў, матэрыяльным стымуляванні працы.
Тв.:
Проблемы стабилизации трудовых коллективов. Мн., 1982 (разам з С.С.Драздом, А.У.Жуком);
Экономика предприятия. Мн., 1999 (разам з А.В.Няверавым);
Управление персоналом. Мн., 2003 (разам з А.В.Няверавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧАНО́К Аляксандр Іванавіч (н. 14.5.1954, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2001). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1975 працаваў у Мінску на аб’ектах нар. гаспадаркі. З 1978 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. аддзела рыначнай інфраструктуры). Навук. працы па пытаннях грашова-крэдытнай і бюджэтнай падатковай палітыкі, прадпрымальніцтва, эканам. праблем развіцця Мінска.
Тв.:
Экономические стимулы использования оборотных средств в промышленности. Мн., 1984;
Хозяйственный механизм и удовлетворение спроса населения. Мн., 1990;
Мошенничество в бизнесе. Мн., 1997;
Государственное регулирование предпринимательской деятельности в Республике Беларусь. Мн., 1999;
Актуальные проблемы финансовой политики (республиканский и региональный аспекты). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́Ў Юрый Валянцінавіч (н. 22.5.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-м. (1990). Скончыў Ульянаўскае гвардз. вышэйшае танк. каманднае вучылішча імя Леніна (1970), Ваен. акадэмію бранятанк. войск імя Маліноўскага (1981), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1994). З 1970 на камандных і штабных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1981 у Групе сав. войск у Германіі, з 1986 у Далёкаўсходняй, з 1990 у Закаўказскай ваен. акругах. З 1994 нач.ваен. інспекцыі Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь, пам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытанняхваен. палітыкі. У 2001—03 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рознагало́ссе, ‑я, н.
1. Бязладныя галасы, гукі. Каровы .. вадзілі дзікавата галовамі, настаўлялі рогі, слалі на людское рознагалоссе тужлівае рыканне.Мележ.Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем.Хадкевіч.
2. Супярэчлівасць, няўзгодненасць (слоў, думак і пад.). Рознагалоссе ў паказаннях сведак.
3. Адсутнасць згоды, адзінства ў поглядах, думках, інтарэсах. Усе прытрымліваліся адзінай думкі: фашыста біць нягледзячы ні на снягі, ні на марозы. Былі некаторыя рознагалоссі аб спосабах зімовага размяшчэння.Лынькоў.Былі ў Патапавіча рознагалоссі з Маханьком і ў іншых пытаннях.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ЙКА Анатоль Васілевіч (4.3.1922, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. геабатанік. Д-рбіял.н. (1978). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1950). З 1950 у Ін-це лесу АН Беларусі і Бел.НДІ лясной гаспадаркі, з 1962 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па фітацэналогіі, вывучэнні прадукцыйнасці, кругавароту элементаў мінер. жыўлення ў лясных экасістэмах, уплыву прамысл. выкідаў на ўстойлівасць раслінных комплексаў, па пытанняхнавук. абгрунтавання аховы і запаведання прыродных аб’ектаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника. Мн., 1975 (разам з Я.А.Сідаровічам, А.Б.Майсеевай);
Экспериментальные исследования ландшафтов Припятского заповедника. Мн., 1976 (у сааўт.).