ПАДАРЭ́ЎСКІ ((Paderewski) Ігнацы Ян) (18.11.1860, в. Курылаўка Хмяльніцкага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 29.6.1941),
польскі піяніст, кампазітар, грамадска-паліт. дзеяч, педагог Скончыў Варшаўскі муз.ін-т (1878), з 1879 выкладаў у ім (у 1882—83 праф., з 1909 дырэктар). Вучань Т.Лешаціцкага. У 1913—18 жыў у ЗША. У 1-ю сусв. вайну прадстаўнікПольскага нацыянальнага камітэта пры ўрадзе ЗША (1917—18). У студз. — ліст. 1919 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Польшчы, прадстаўляў яе на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 (разам з Р.Дмоўскім) і ў Лізе Нацый (1919—21). У 1940—41 старшыня польск. Нац. савета ў эміграцыі. Адзін з буйнейшых піяністаў свайго часу, прадстаўнікрамант. стылю. З яго гастроляў пачалася гісторыя канцэртнай залы «Карнегі-хол» (1891, Нью-Йорк). Яго выкананне вызначалася віртуознай тэхнікай, вытанчанасцю, моцным тэмпераментам. Меў вялікі канцэртны рэпертуар, у якім вылучаліся інтэрпрэтацыі твораў Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, Ф.Ліста. Аўтар оперы «Манру» (паст. 1901), сімфоніі (1907), канцэрта (1888), «Польскай фантазіі на арыгінальныя тэмы» (1893) для фп. з арк., санат, «Польскіх танцаў» (1884), цыкла «Песні падарожніка», мініяцюр, у т. л. «Менуэта G-dur», эцюдаў для фп., песень, а таксама артыкулаў, успамінаў. Пад яго кіраўніцтвам у 1935—40 падрыхтавана выданне поўнага збору твораў Шапэна (1949—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магна́т
(польск. magnat, ад с.-лац. magnatus = знатны чалавек, вяльможа)
1) буйны землеўладальнік у феадальным грамадстве;
2) прадстаўнік буйнога прамысловага або банкаўскага капіталу (напр. нафтавы м.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
bourgeois
[ˈbʊrʒwɑ:]1.
n., pl. -geois
мешчані́н -а m., прадстаўні́к сярэ́дняе кля́сы
the bourgeois — сярэ́дняя кля́са, мяшча́нства n., буржуазі́я f.
2.
adj.
1) мяшча́нскі, буржуа́зны
2) мяшча́нскі, звыча́йны; про́сты
bourgeois attitude — мяшча́нскі падыхо́д
bourgeois taste — дро́бнамяшча́нскі густ
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВА́ЛЬБЕРХ (Іван Іванавіч) (14.7.1766, Масква — 26.7.1819),
рускі танцоўшчык, першы рус. балетмайстар, педагог. Прадстаўнік сентыменталізму. Скончыў Пецярбургскую тэатр. школу (1786), выкладаў у ёй (з 1794). З 1786 саліст Пецярбургскіх імператарскіх т-раў, выконваў пантамімныя партыі: Ясон («Медэя і Ясон» Ж.Ж.Радольфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» Д.Штэйбельта). Паставіў 37 (1-ы — «Шчаслівае пакаянне», 1795) і ўзнавіў 10 балетаў інш. харэографаў. Працаваў у традыцыях дзейснага балета 18 ст. Адбіраў для імператарскіх т-раў лепшых танцоўшчыкаў з прыватнаўласніцкіх труп (у т. л. 14 салістаў Шклоўскага тэатра Зорыча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬТЭР (Walter) Бруна [сапр.Шлезінгер (Schlesinger) Вальтэр Бруна; 15.9.1876, Берлін — 17.2.1962], нямецкі дырыжор; буйнейшы прадстаўнік школы Г.Малера. Вучыўся ў кансерваторыі Штэрна (Берлін). З 1896 працаваў з рознымі еўрап. аркестрамі, у Венскай, Берлінскай дзярж. оперы, т-ры «Ковент-Гардэн». Адзін з заснавальнікаў і неаднаразовы ўдзельнік Зальцбургскіх фестываляў. З 1929 кіраўнік аркестра Гевандхаўза ў Лейпцыгу. З 1933 у Вене, з 1939 у ЗША. У 1941—57 (з перапынкамі) у т-ры «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). Выдатны інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта, Дж.Вердзі, Малера, А.Брукнера, І.Брамса, Л.Бетховена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНІ́ХІН (Андрэй Нічыпаравіч) (28.10.1759, с. Новае Усолле Пермскай вобл., Расія — 5.3.1814),
рускі архітэктар, прадстаўнікампіру. Да 1785 прыгонны графа А.С.Строганава. З 1777 вучыўся ў Маскве жывапісу, а таксама архітэктуры ў В.Бажэнава і М.Казакова. З 1779 у Пецярбургу. Праф. Пецярбургскай АМ (1811—14). Асн. работы ў Пецярбургу: Казанскі сабор (1801—11) і Горны ін-т (1806—11). Прымаў удзел у стварэнні арх. ансамбляў у Паўлаўску і Пецяргофе (цяпер Петрадварэц). Выкарыстоўваў аблегчаныя канструкцыі, натуральныя буд. матэрыялы. Майстар інтэр’ера і малых арх. формаў.
А.Вараніхін. Будынак горнага інстытута ў Пецярбургу. 1806—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЦЛАЎ З ШАМО́ТУЛ (Wacław z Szamotuł),
Шаматульчык, Шаматульскі (Szamotulczyk, Szamotulski; 1533 ці 1534, г. Шаматулы, Польшча — 1567 ці 1568), польскі кампазітар, паэт.Прадстаўнік польскага муз. Адраджэння, майстар поліфанічнага стылю а капэла. З 1555 на Беларусі, працаваў у кн. Радзівіла Чорнага. Аўтар літургічных твораў, у т. л. імшы, матэтаў, шматгалосых рэфармац. песень пераважна на лац. і польск. тэксты. Найб. вылучаюцца матэты, адметныя гуманіст. зместам, шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, сувяззю з нац.нар. песеннасцю. Многія яго творы змешчаны ў пратэстанцкім канцыянале «Песні хвал боскіх», выд. у Брэсце Я.Зарэмбам (1558).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ ((Bush) Джордж Герберт Уокер) (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША),
дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана Ірака ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар.узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнікпсіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).