археалагічная культура плямён, якія ў 3-й чвэрці 1-га тыс.н.э. (храналаг. рамкі: канец 4—9 ст., найб. абгрунтаваная дата 5—7 ст.) насялялі большую частку бас. Дзясны, Сейма, вярхоўяў рэк Сула і Псёл, Гомельскае і Магілёўскае Падняпроўе, ніжняе цячэнне Бярэзіны, левабярэжжа Прыпяці ад вусця Пцічы да зліцця з Дняпром. Назва ад гарадзішча каля в.Калочын Рэчыцкага р-на. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і хатнімі промысламі. Асн. тыпам пасяленняў былі неўмацаваныя селішчы; нешматлікія гарадзішчы служылі сховішчамі на выпадак ваен. небяспекі. Жыллё — аднакамерныя паўзямлянкі зрубнай ці слупавой канструкцыі (часта з апорным слупам у цэнтры), чатырохвугольныя ў плане. Характэрны адкрытыя агнішчы, трапляюцца печы-каменкі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахаванняў на бескурганных і курганных могільніках, пахаванні урнавыя і ямныя. Насельніцтва вырабляла ляпныя гаршкі пераважна слоіка- і цюльпанападобных рабрыстых форм, а таксама прылады працы і зброю з жалеза, бронзавыя ўпрыгожанні і інш. Этнічная прыналежнасць К.к. спрэчная: В.В.Сядоў, І.П.Русанава, А.Р.Мітрафанаў, В.Б.Перхаўка адносяць яе да балтаў; П.М.Траццякоў, Э.А.Сымановіч, Я.А.Гаруноў, Л.Д.Побаль — да славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́НАЎСКАЯ ПЕЧ (ад прозвішча франц. металурга П.Э.Мартэна),
полымная рэгенератыўная печ для вытв-сці сталі з чыгуну і стальнога лому. Выкарыстоўваюцца таксама ў дуплекс-працэсе. Бываюць стацыянарныя (найб. пашыраны) і хістальныя.
Верхняя ч. стацыянарнай М.п. складаецца з рабочай прасторы, дзе вядуць плаўку пры т-ры да 1800 °C і вышэй, левай і правай галовак, па якіх паступае вадкае або газападобнае паліва і паветра (гл.Мартэнаўскі працэс). Чыгун, стальны лом, флюсы і інш. зыходныя матэрыялы загружаюць у рабочую прастору праз спец. вокны завалачнымі машынамі. Ў ніжняй ч.печы ёсць рэгенератары для падагрэву паветра і газападобнага паліва, шлакавікі для збірання пылу і шлакаў. У хістальных М.п. рабочая прастора спец. механізмамі нахіляецца ў бок рабочай пляцоўкі (для спуску шлаку) і разлівачнага пралёту (для выпуску металу). Умяшчальнасць М.п. да 900 т. Першая М.п. пабудавана ў 1864 у Францыі, у Расіі — у 1870 на Сормаўскім з-дзе. У 1970-я г. з пераходам на кіслародна-канвертарны працэсбуд-ва М.п. фактычна спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
метад даследавання фіз.-хім. і хім. працэсаў, што адбываюцца ў рэчыве ва ўмовах праграмаванага змянення т-ры; адзін з метадаў фізіка-хімічнага аналізу. Дазваляе вызначаць т-ры фазавых пераходаў, будаваць дыяграмы стану, атрымліваць інш. даныя аб саставе і структуры рэчываў.
Устаноўка для Т.а. ўключае печ, трымальнік узораў, датчык для вызначэння т-ры печы і ўзору (тэрмапара з самапісцам). Пры награванні (ахалоджванні) узору даследуемага рэчыва з дапамогай фотарэгіструючых пірометраў і аўтам. патэнцыяметраў у каардынатах т-ра — час запісваюць тэрмаграмы — крывыя награвання (ахалоджвання); зломы або гарыз. ўчасткі на іх адпавядаюць ператварэнням у рэчыве, што адбываюцца з цеплавым эфектам. Больш адчувальны дыферэнцыяльны тэрмічны аналіз (ДТА), калі ў часе рэгіструюць змяненне рознасці т-р узору і эталону — рэчыва, якое ў дадзеным інтэрвале т-р не мае ніякіх ператварэнняў (звычайна гэта аксід алюмінію Al2O3). ДТА часта выкарыстоўваюць у спалучэнні з адным або некалькімі фіз. ці фіз.-хім. метадамі (напр., тэрмагравіметрыяй — метадам рэгістрацыі змянення масы ўзору пры праграмаваным змяненні т-ры, мас-спектраметрыяй, дылатаметрыяй).
Літ.:
Берг Л.Г. Введение в термографию. 2 изд. М., 1969;
Уэндланд У. Термические методы анализа: Пер. с англ.М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бут ’яма, траншэя з каменнем; каменны падмурак печы ў хаце’ (Яшкін). Параўн. рус.бут ’дробнае каменне, шчэбень’, бути́ть ’напаўняць яму цэментным растворам і шчэбнем’. Паходжанне слоў няяснае. Гл. Фасмер, 1, 252 (там некаторыя меркаванні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́лам’е ‘падоўжаная бэлька ў гаспадарчых памяшканнях на сохах’ (ЛА, 4), ‘праход у печ, чалеснікі’ (ЛА, 4, Пятк. 1, Шушк.), со́ламеня, со́ламень, со́лен ‘тс’ (ЛА, 4), со́ламя, со́ламянь ‘полымя (у печы)’ (Сл. ПЗБ). Гл. саламя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло.Колас.[Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́нтус, ‑а, м.
Вузкая планка, рэйка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной. Абмацаў Зыгмусь усе дошкі ў падлозе. Яны былі тоўстыя і шчыльна прыбіты плінтусам.Колас.// Выступ у выглядзе вузкай палоскі пры аснове будынка, печы, калоны і пад.
[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыму́рак, ‑рка, м.
Выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што‑н. На прымурку старая выводзіла зрэбную нітку.Мурашка.[Жэнька] пагладзіла кацянятак, якія ляжалі ў рэшаце на прымурку.Крапіва.Ажыўляецца кот на прымурку, ён саскоквае, сагрэты надзеяй паласавацца.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгенера́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Аднаўленне першапачатковых каштоўных уласцівасцей адпрацаваных матэрыялаў вытворчасці.
2. Награванне газу і паветра ў печы адпрацаванымі прадуктамі гарэння.
3. Аднаўленне жывёльнымі і расліннымі арганізмамі страчаных або пашкоджаных органаў, тканак, а таксама цэлага арганізма з часткі.
[Ад лац. regeneratio — аднаўленне, зварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. футраваць (у 1, 2 знач.).
2. Пласт, абліцоўка з якога‑н. вогнетрывалага або хімічна стойкага матэрыялу, якім пакрываецца ўнутраная паверхня металургічных печаў, каўшоў і пад. Замена футроўкі доменнай печы.
[Ад ням. Futter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)