СЬЕ́РА-МА́ДРЭ-ДЭ-Ч’Я́ПАС (Sierra Madre de Chiapas), Сьера-Мадрэ,

горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтр. Амерыкі, на крайнім ПдУ Мексікі і ў Гватэмале. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Ціхага ак. Даўж. каля 350 км, выш. да 4177 м (вулкан Такана). Складзены пераважна з вулканічных парод. Частыя землетрасенні. На наветраных схілах вільготныя трапічныя і мяшаныя лясы, на падветраных — трапічныя рэдкалессі і хваёвыя лясы.

т. 15, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛЫ́ШСКІЯ ГО́РЫ, Талыш,

горы на ПдУ Каўказа, у Азербайджане, на граніцы з Іранам. Працяг сістэмы Малога Каўказа. Аддзелены ад яго прагінам з далінай р. Аракс. Складаецца з 3 падоўжных хрыбтоў. Выш. да 2492 м. Пераважаюць флішавыя і вулканагенныя тоўшчы з інтрузіямі асн. парод. Сейсмічнасць. На схілах — субтрапічныя лясы гірканскага тыпу (дуб, дзелква, жалезнае дрэва, бук), на грэбені — нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.

т. 15, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУЧЖО́Ў,

горад на ПдУ Кітая. Адм. ц. правінцыі Фуцзянь. 875 тыс. ж. (1990). Буйны гандл. порт у вусці р. Міньцзян (аванпорт Мавэй, даступны для марскіх суднаў). Прам-сць: харч., лёгкая, хім., Металаапр., электронная, тэкст., буд. матэрыялаў. Суднаверф. Перапрацоўка мясц. прадукцыі сельскай і лясной гаспадаркі і марскіх промыслаў (адзін з найбуйн. цэнтраў рыбалоўства). Маст. рамёствы (лак, інкрустацыі, фарфор, вырабы з бамбуку і скуры).

т. 16, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЁМНЫ ЛЕС,

вёска ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл.; чыг. ст. на лініі Орша—Крычаў. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПдУ ад г.п. Дрыбін, 76 км ад Магілёва. 554 ж., 231 двор (2003). Лясніцтва, унітарнае камунальнае даччынае прадпрыемства «Палівазбыт». Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНЕ́ВІЧЫ,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Барысаў—Беразіно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і 30 км ад чыг. ст. Барысаў, 96 км ад Мінска. 354 ж., 124 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАТАНУ́ГА (Chattanooga),

горад на ПдУ ЗША, штат Тэнесі. 156 тыс. ж. (2000), з прыгарадамі 433 тыс. Буйны трансп. вузел. Порт на р. Тэнесі. Прам-сць: хім. (вытв-сць штучных і сінт. валокнаў, электрахімія), тэкст., харч., цэлюлозна-папяровая, шкляная; чорная металургія (чыгуналіцейныя прадпрыемствы, выплаўка ферасплаваў), металаапрацоўка, машынабудаванне, у т. л. вытв-сць электрабытавых прылад. Ун-т. У прыгарадах буйныя АЭС і ГЭС.

т. 17, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ША́ЙЦЕРАВА,

вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Верхнядзвінск—Полацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск, 163 км ад Віцебска. 591 ж., 222 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ША́РЛАТ (Charlotte),

горад на ПдУ ЗША, штат Паўн. Караліна. Засн. ў 1768. 540 тыс. ж. (2000; з г. Гастонія, Рок-Хіл і агульнымі прыгарадамі больш за 1 млн. ж.). Трансп. вузел. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л. радыёэлектроннае, тэкст., прыладабудаванне, вытв-сць паравых турбін, прамысл. абсталявання; хім., харч., паліграф., папяровая. Ун-т.

т. 17, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯНКІ́,

вёска ў Докшыцкім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Бягомль. Цэнтр с.-г. вытв. кааператыва. За 3 км на ПдУ ад г., Докшыцы, 197 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Параф’янава. 297 ж., 106 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Базавая школа, школа-сад, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 18, кн. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́ХАВА,

вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.

Н.А.Абухава.

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)