СЬЕ́РА-МА́ДРЭ-ДЭ-Ч’Я́ПАС (Sierra Madre de Chiapas), Сьера-Мадрэ,

горны хрыбет у сістэме Кардыльераў Цэнтр. Амерыкі, на крайнім ПдУ Мексікі і ў Гватэмале. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Ціхага ак. Даўж. каля 350 км, выш. да 4177 м (вулкан Такана). Складзены пераважна з вулканічных парод. Частыя землетрасенні. На наветраных схілах вільготныя трапічныя і мяшаныя лясы, на падветраных — трапічныя рэдкалессі і хваёвыя лясы.

т. 15, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)