вёска ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Верхнядзвінск—Полацк. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск, 163 км ад Віцебска. 591 ж., 222 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.