тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал. вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхні спец.фіз. і хім. уласцівасцей (гл.Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб.пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА ЛІЧЭ́ННЯ,
сістэма лічэння, заснаваная на прынцыпе пазіцыйнага (памесцавага) значэння лічбаў (адна і тая ж лічба мае розныя значэнні ў залежнасці ад яе месцазнаходжання ў запісе лікаў). Найб.пашыраныдвайковая сістэма лічэння, дзесятковая сістэма лічэння, а таксама шасцідзесятковая (пры запісе часу і вуглоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧО́ЛАК,
элемент страхі каркаснай канструкцыі вясковай хаты. Ствараўся за кошт таго, што франтон быў усечаны знізу схілам страхі. П. павялічваў вынас схілу страхі і лепш засцерагаў ад вільгаці тарцовую сцяну хаты. Найчасцей пашыраны ў Зах. Палессі (у Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і інш. р-нах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУЖБО́ВЫЯ САБА́КІ,
група парод свойскіх сабак рознага паходжання. якіх выкарыстоўваюць для аховы жылля, гасп., ваен. і інш. аб’ектаў, пасьбы жывёл, у спарт. і трансп. мэтах і інш. Вядома каля 100 парод. На Беларусі найб.пашыраныаўчаркі, баксёры, догі, лайкі, ньюфаўндленды, пінчэры, ратвейлеры, сенбернары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТУЯ (ад лац. statua),
значная па памерах скульптурная выява чалавека ў рост (радзей жывёлы, фантаст. і інш. істоты), пастаўленая на пастамент; від круглай скульптуры. С. памерам настольнай скульптуры наз.статуэткай, С. вялізных памераў — калосам. Конная С. паказвае наезніка на кані. Найб.пашыраны тып помніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ АНТЭ́НА,
разнавіднасць антэн для перадачы (перадавальная антэна) ці прыёму (прыёмная антэна) тэлевізійных радыёсігналаў. Перадавальная Т.а. ўяўляе сабой сістэму вібратараў (напр., стрыжняў), устаноўленую на тэлевізійнай вежы. Прыёмныя Т.а. бываюць індывід. (напр., пакаёвыя тэлескапічныя антэны, парабалічныя антэны спадарожнікавага вяшчання) і калектыўныя (найб.пашыраны тыпу «хвалевы канал»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФЕРА́РЫ»
(Ferrari),
сям’я спарт. і гоначных аўтамабіляўаднайм.італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1946. Заднепрывадныя спарт. аўтамабілі маюць 2-месны (найб.пашыраны) 2-дзверны кузаў купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 383 кВт. Найб. скорасць да 325 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТАТАМЕ́Р,
прылада для вымярэння частаты перыядычных працэсаў. Найб.пашыраны Ч. для вымярэння частаты ваганняў электра- і радыёсігналаў (хвалямеры; частату вярчэння валоў механізмаў і машын вымяраюць тахометрамі). Адрозніваюць Ч. з электравымяральнымі механізмамі, электронныя аналагавыя і лічбавыя Ч. На практыцы ў якасці Ч. выкарыстоўваюць таксама асцылографы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХ (перс.),
1) тытул манарха ў некат. краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу і ў Індыі (у Дэлійскім султанаце). Вядомы з часоў Сасанідаў, найб. быў пашыраны ў Іране (шахіншах).
2) Становішча ў шахматнай гульні, калі кароль знаходзіцца пад непасрэдным ударам якой-н. фігуры або пешкі праціўніка.