ШАХ (перс.),

1) тытул манарха ў некат. краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу і ў Індыі (у Дэлійскім султанаце). Вядомы з часоў Сасанідаў, найб. быў пашыраны ў Іране (шахіншах).

2) Становішча ў шахматнай гульні, калі кароль знаходзіцца пад непасрэдным ударам якой-н. фігуры або пешкі праціўніка.

т. 17, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)