2. Месца, праз якое выязджаюць адкуль‑н., куды‑н. Выезд на шашу. □ Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў, як дбалы гаспадар, усе пад’езды і выезды.Лобан.Мільгаюць голыя дрэвы, руіны, новыя домікі, людзі... Пасля мы ныраем пад арку на выездзе з гарадка.Брыль.
3.Уст. Коні з экіпажам і вупражжу. І жартавалі мы, што мае Ян Уласны выезд, як вялікі пан.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад кончыць.
2.ко́нчана; безас.узнач.вык., звычайназкім-чым. Пра заканчэнне, спыненне чаго‑н. (адносін, справы і пад.). Кончана з панам, пан не ўваскрэсне, У край наш не знойдзе дарог.Колас.
4.узнач.прым. Адпеты, непапраўны ў сваіх паводзінах, імкненнях і пад. (пра чалавека). Кончаны п’яніца.
•••
І кончана — рашэнне канчатковае, далей размоў не можа быць.
Усё кончанагл. усё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку смяяцца. Збяруцца мужчыны — хто розныя смешныя штукі расказвае, на смех другога падымае, а Міходзя сядзіць сабе збоку, як чужы, слухае ды пасмейваецца.Ракітны.//зкаго-чаго. Пакепліваць, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Пан Вальвацкі лагодна пасмейваўся з Швэнцаравай ламанай гаворкі і з яго энтузіязму.Крапіва.У атрадзе .. было некалькі «храпуноў», з якіх заўсёды пасмейваліся і з якімі ніхто не хацеў разам жыць.Бураўкін.
•••
Пасмейвацца ў вусы — смяяцца ціха, непрыкметна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэль, ‑і, ж.
1. Тое, што сапрэла, згніло, сапсавалася пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Пан Зыгмусь гной дабывае і посцілкамі на сабе цягае з лесу дабро: калю[ч]кі, мох і розную прэль і гніль і раскідае на папары, бо ўвосень тут жыта сеяць будзе.Колас.Грыбы вылазяць, падымаючы на сваіх шапках пласт лясной прэлі.Чарнышэвіч.
2. Пах чаго‑н. прэлага. Міця залез пад мост — у твар патыхнула вільгаццю, прэллю.Навуменка.
3. Сухая гніль; цвіль. Яблыкі з прэллю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́цца, станецца; зак.
Адбыцца, здарыцца. І тут сталася нечаканае. Без папярэдняга стуку адчыніліся дзверы з сяней, і каля парога з’явіўся сам пан кіраўнік.Брыль./убезас.ужыв.Вось-вось, думаем, пачнецца бура... Гэтак і сталася.Чарот.//Разм. Зрабіцца, стаць. Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах.Колас.Памочнік рамшчыка мог стацца начальнікам адказнейшага цэха і раскрыць ва ўсёй шырыні свой арганізатарскі талент.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесклапо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе клопату, турботы пра свае справы, паводзіны і пад. Ледзь не з першага дня Зіну акружыла самая гарачая хлапечая ўвага. Гэта часам рабіла яе бесклапотнай, легкадумнай.Шыцік.Толькі сляпы не ўбачыць, што .. [Дзіна] бесклапотная аж залішне.Навуменка.[Дамброўскі:] — Пан капітан залішне бесклапотны: У вас пад бокам тоіцца атрад... А вы спакойна седзіце ў палацах.Глебка.// Поўнасцю свабодны ад турбот. Бесклапотнае жыццё. □ Эх вы, бесклапотныя дні дзяцінства, што адляцелі сном так рана.Мележ.// Які выражае бесклапотнасць, бестурботнасць. Бесклапотны смех. Бесклапотная гамонка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́ва, ‑ы, ж.
Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. Аблава на ваўкоў. □ Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву.Чарот.// Акружэнне якога‑н. месца з мэтай злавіць каго‑н. Акружылі мы прымежны гай, Пачалі на ворагаў аблаву.Панчанка.У часе блакады ў горадзе таксама былі праведзены масавыя аблавы і арышты.Няхай.// Пра асоб, якія робяць аблаву. Даўно аблавай прачасаць пара Аколіцы бароў, глухую гаць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., кагонакаго-што, здадан.сказам і без дап.
1. Падахвоціць сабак да нападу на каго‑н. Нацкаваць зграю сабак на воўка. □ — Ты чаго? — прыўстаў Юрка. — На мяне Сцёпа Палкана нацкаваў... — усхліпваючы, прашаптаў Рыгорка. — Ледзь не парваў мяне...Курто.
2.перан.Разм. Падбухторыць да якіх‑н. варожых дзеянняў супроць каго‑н. Пан староста Наўроцкі, вядома, не ўспомніў, што нядаўна ксяндзы нацкавалі асаднікаў і мясцовую шляхту, каб адабраць царкву пад касцёл у адной вёсцы.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страло́к, ‑лка, м.
1. Той, хто ўмее страляць, хто страляе. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым.Машара.Калі ж бывае вольны дзень, Дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе [Аляксей], — Першы стралок і фізкультурнік.Чарот.
2. Ваеннаслужачы пяхотнага войска, узброены агнястрэльнай зброяй. Пачаў .. [Іван Якаўлеў] службу салдатам-стралком.«Беларусь».Галоўны з .. [дыверсантаў] быў асаджаны куляй выдатнага стралка радавога Бандарэнкі.Брыль.// Баец, які вядзе стрэльбу з танка або самалёта. Стралок-радыст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schándef - га́ньба, со́рам;
Schmach und ~! со́рам і га́ньба!;
Ármut ist kéine ~≅ сярмя́га – не знява́га, а жупа́н – не вялі́кі пан;
die ~ muss gelöscht wérden га́ньбу трэ́ба змыць;
j-m ~ máchen, j-n in ~ bríngen* выкліка́ць га́ньбу на каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)