камі́нак, ‑нка, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэлі ўсю ноч смалякі. Гілевіч. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Танцаваць вальс, кружыцца ў вальсе. Можна было.. па-ранейшаму весела і лёгка вальсаваць, успамінаючы нашу ваенную маладосць, падпяваючы пра тую месячную ноч, якая не была ніколі нашай... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерушы́цца, ‑цярушыцца; зак.

1. Насыпацца, высыпацца. [Андрэй] хадзіў па двары, зграбаў.. сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Чарнышэвіч.

2. безас. Напалаць у якой‑н. колькасці (пра дробны снег). Нацерушылася снегу за ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку мёрзлы, цвёрды ад марозу. Падмёрзлы снег. Падмёрзлыя яблыкі. □ Цяпер.. [хлапчукі] хацелі нават, каб дарога была даўжэйшаю — так прыемна было ісці ўсім разам па тугой, падмёрзлай за ноч сцяжынцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Санітарны батальён — ваенная лячэбная ўстанова перасоўнага тыпу, дзе раненыя праходзяць папярэднюю санітарную апрацоўку і лячэнне. У санбаце ў ціхую бяссонную ноч Андрэй чуў размову за дашчанай перагародкай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шчыльны (у 1, 2 знач.). Столь у хаце — высокая, шчытная, з добрага жоўтага дрэва, без сукоў. Ермаловіч. Укрытая шчытнымі хмарамі, ноч проста млела ў густой цеплыні. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dúrchschlafen* I vi (пра)спа́ць (без перапынку пэўны час);

er schlief die gánze Nacht durch ён праспа́ў усю́ ноч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прокуса́ть сов.

1. (прокусить во многих местах) разг. папраку́сваць;

2. (кусать в течение какого-л. времени) пракуса́ць;

комары́ проку́сали всю ночь камары́ пракуса́лі ўсю ноч;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прочита́ть сов., прям., перен. прачыта́ць, мног. папрачы́тваць;

прочита́ть объявле́ние прачыта́ць аб’я́ву;

прочита́л всю ночь прачыта́ў усю́ ноч;

прочита́ть на лице́ испу́г прачыта́ць на тва́ры спало́х;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)