паўправадніковы рэзістар, эл. супраціўленне якога мяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці. Дзеянне заснавана на ўнутр.фотаэфекце ў паўправадніках. Характарызуецца высокай адчувальнасцю, стабільнасцю фотаэл. характарыстык у часе, малой інерцыйнасцю, прастатой будовы, здольнасцю працаваць у шырокім дыяпазоне мех. і кліматычных уздзеянняў. Выкарыстоўваецца як дэтэктар выпрамянення ў сістэмах аўтам. рэгулявання і сачэння, устройствах для ўзнаўлення гуку, фотатэлеграфіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Мяхі́р, мыхі́р ’паветраны пузыр у рыб’ (брэсц., Нар. лекс.), кобр. ’мачавы пузыр’ (Нар. лекс.). Укр.міхир, міху́р ’вадыр’, ’пухір’, польск.miechyrz, mięcherz, macherzyna (якія, паводле Брукнера (331), утвораны паводле pęcherz ’пухір’), чэш.mechyr, славац.mechür, славен.mechür, mehir, серб.-харв.Mjexyp, Mjexup, мёир, мёур, миур, макед.меур, меурче ’тс’; балг.меху́р ’тоўстая кішка’, ст.-слав. мѣхырь. Прасл.тесНугь, mechurъ, утвораныя ад тесНъ > мех (гл.). (Бернекер, 2, 46; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 358; Бязлай, 2, 176). Гл. таксама міхіёр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІКАНЕ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў 1488. 415 тыс.ж. (1990). Чыг. і аўтамаб. вузел. Гандл. цэнтр (воўна, скуры, соль, збожжа) раёна арашальнага земляробства ў пустыні Тар. Хім.прам-сць; эл.-тэхн. і мех. прадпрыемствы, выраб шкла і керамікі. Саматужны выраб дываноў, шарсцяных хустак, пледаў, коўдраў, маст. вырабаў з слановай косці і каштоўнай драўніны. У наваколлі здабыча фасфарытаў, азбесту, гіпсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎНШВА́ЙГ (Braunschweig),
горад у ФРГ, зямля (адм. адзінка) Ніжняя Саксонія. Засн. ў 11 ст. 192,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Порт на р. Окер і Сярэднегерманскім канале. Машынабудаванне (у т. л. аўтамабілебудаванне, вытв-сць пішучых машынак, абсталявання для харч. прам-сці, эл.-тэхн.), оптыка-мех., тэкст., харч. (цукр., кансервавая) прам-сць; выраб муз. інструментаў. Ун-т. Музей герцага Антона Ульрыха. Арх. помнікі 12—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЫНА́КС,
слаісты пластык з паперы, прамочанай сінт. смоламі. Найчасцей выкарыстоўваюць фенола-фармальдэгідныя смолы, акрамя звычайнай паперы — азбеставую для вырабу азбагетынаксу і сінт. для арганагетынаксу. Мае высокую мех. трываласць, добры электраізаляцыйны матэрыял, прыдатны для працяглай эксплуатацыі пры т-рах ад -65 °C да 105 °C (азбагетынакс — да 130 °C). Выкарыстоўваюць у вытв-сці трансфарматараў, тэлефонаў, дэталей радыёапаратуры і інш.; дэкаратыўны — для абліцоўкі мэблі, інтэр’ераў суднаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕХАНІ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
камбінаваная перадача, якая складаецца з гідратрансфарматара (гл.Гідрадынамічная перадача) і мех. ступеньчатай каробкі перадач. Забяспечвае аўтам. бесступеньчатую змену і рэверсіраванне круцільнага моманту, зніжае дынамічныя нагрузкі ў трансмісіі, павышае яе даўгавечнасць і інш. Выкарыстоўваецца ў прыводах трансп. і тэхнал. машын. У аўтам. гідрамеханічных перадачах аўтамабіляў звычайна ўжываюць комплексныя, полімерычныя (блакіруюць гідратрансфарматар), вальныя або планетарныя каробкі перадач з пераключэннем ступеней фрыкцыёнамі і стужачнымі тармазамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАФІ́ЗІКА (ад гідра... + фізіка),
раздзел геафізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці гідрасферы і працэсы, што ў ёй адбываюцца. Даследуе малекулярную будову вады ва ўсіх яе станах (вадкім, цвёрдым, газападобным); фіз. ўласцівасці вады, снегу, ільду (цеплавыя, радыяцыйныя, электрычныя, радыеактыўныя, акустычныя, мех. і інш.), а таксама дынамічныя і тэрмічныя працэсы ў воднай абалонцы Зямлі, пашырэнне, паглынанне і рассейванне святла ў ёй. Падзяляецца на фізіку мора і фізіку вод сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛІ́ЦКІ Антон Пятровіч (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех. апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ»,
акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв.дрэваапр. аб’яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемства ВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц.т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн. прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬматэрыялаў,
здольнасць матэрыялаў захоўваць свае фізіка-мех. ўласцівасці пры працяглым уздзеянні вады. Вызначаецца адносінамі велічынь трываласці пры расцяжэнні (сцісканні) матэрыялу, насычанага вадой і ў сухім стане (каэф. разумацавання). Да водаўстойлівых адносяць матэрыялы з каэф. разумацавання, большым за 0,8 (напр., многія металы, спечаную кераміку, шкло, фтарапласты, поліалефіны). Водаўстойлівасць — важны паказчык для матэрыялаў, якія ўвесь час эксплуатуюцца ў вадзе (апоры мастоў, плаціны, абліцоўка рэактараў і інш.).