Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лі́шка1 ’градка’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Да ляха́1 (гл.).
Лі́шка2 ’няцотны лік’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; слонім., Шн.), ’лішак, рэшта’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., ТС), стол.лы́шка ’тс’ (Нар. лекс.), укр.ли́шка ’тс’, рус.смал., пск., ли́шка ’няцотны лік’, паўн. ’многа, з лішкам’. Да прасл.lišьka < lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шкі — назва гульні (Анік.), даўг.лі́шка ’невялікая колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памянша́емае ’ў матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік’ (ТСБМ, Нас.). Да памяншаць < менш. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 116), калька рус.уменьшаемое < уменьшать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзевяно́ста, нескл., ліч.кольк.
Лік і лічба 90. Дзевяноста дзеліцца на пяць.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 90. Дзевяноста капеек. □ Нечакана перад самым ровам танк зрабіў разварот на дзевяноста градусаў.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́жанне, ‑я, н.
Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, сутнасць якога заключаецца ў тым, што адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку. Знак множання. Табліца множання. Паслядоўнае множанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч.кольк.
Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьсо́т, шасцісот, Т шасцюстамі, ліч.кольк.
Лік і лічба 600. Шэсцьсот падзяліць на два.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 600. — На Пагіблых [балотах] толькі нашага калгаса земляў шэсцьсот гектараў пад вадою ляжыць.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ардына́льны
(лац. ordinalis = парадкавы)
размешчаны ў пэўным парадку, напр. а. лік у адрозненне ад кардынальнага ліку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВУГЛАВЫ́ КАЭФІЦЫЕ́НТ (матэм.), лік k ва ўраўненні прамой лініі на плоскасці y=kx+b, што характарызуе нахіл прамой да восі абсцыс. У прамавугольнай сістэме каардынат
, дзе φ — вугал паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і разгляданай прамой лініяй, які адлічваецца ў дадатным напрамку (ад восі Ox да восі Oy).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТРЫЦАў матэматыцы,
прамавугольная табліца элементаў адвольнай прыроды; адно з асн. паняццяў лінейнай алгебры. Узнікае пры рашэнні і даследаванні сістэм лінейных ураўненняў.
Элементы М. памераў m × n размяшчаюцца ў прамавугольнай табліцы, якая мае m радкоў і n калонак (слупкоў) і абазначаецца
або
, дзе індэксы i, j паказваюць нумар радка і нумар слупка адпаведна, дзе знаходзіцца элемент aij Калі m = n. М. наз. квадратнай парадку n. Калі элементы М. лікі, аперацыі над М. (складанне і множанне) выконваюцца па правілах матрычнай алгебры: сума М. A = ‖aij‖ і B = ‖bij‖ аднолькавых памераў (лік радкоў і лік слупкоў адной М. роўныя адпаведна ліку радкоў і ліку слупкоў другой) ёсць М. C = ‖cij‖, дзе cij = aij + bij. Перамнажаюць М., калі лік слупкоў у адной з іх роўны ліку радкоў у другой і здабытак М. A = ‖aik‖ і B = ‖bkj‖ ёсць М. C = ‖cij‖, дзе
. М. выкарыстоўваюцца ў матэм. аналізе, механіцы, электратэхніцы (напр., пры даследаваннях малых ваганняў мех. і эл. сістэм), тэорыі імавернасцей, квантавай механіцы і інш.