апліка́тары

(ад лац. applicare = прыкладваць)

вырабы, якія змяшчаюць радыеактыўныя ізатопы і выкарыстоўваюцца ў медыцынскай практыцы для лячэння пашкоджаных участкаў скуры і слізістых абалонак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўдыяло́гія

(ад лац. audio = слухаю + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае стан слыху, яго парушэнні, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння гэтых парушэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герыятры́я

(ад гр. geron = стары чалавек + -ятрыя)

раздзел геранталогіі, які вывучае асаблівасці захворванняў людзей старэчага веку і распрацоўвае метады лячэння і папярэджання іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клі́зма

(гр. klysma = прамыванне)

1) увядзенне ў прамую кішку вадкасці з мэтай лячэння або прамывання;

2) прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

отарыналарынгало́гія

(ад гр. us, otos = вуха + rhis, rhinos = нос + ларынгалогія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вуха, горла, носа і распрацоўвае метады іх лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Міну́шкі1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).

Міну́шкі2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі1. Матывацыя (?).

Міну́шкі3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі1 і каманіца1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляка́рства, ‑а, н.

Рэчыва, прэпарат для лячэння ці папярэджання хваробы. Лякарства ад прастуды. □ [Доктар:] — Паправіцеся, нічога страшнага няма. Я выпішу лякарства. Асіпенка. // перан. Тое, што памагае перажыць якое‑н. няшчасце, забыць што‑н. непрыемнае і пад. І хоць .. спагада была выказана без асаблівай ласкі, для дзядзькі Харытона яна — самае неабходнае і пажаданае лякарства. Бажко. Шырокая музыка лесу, дарог, самалётаў — ад стомы, сумненняў заўжды для мяне як лякарства. Рудкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гастраэнтэрало́гія

(ад гастра- + энтэра- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае будову і функцыі органаў стрававання, іх хваробы, а таксама метады прафілактыкі і лячэння гэтых хвароб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цытастаты́чны

(ад цыта- + гр. statikos = які прыпыняе)

які мае адносіны да лекавых сродкаў, што блакіруюць дзяленне клетак і выкарыстоўваюцца пераважна для лячэння злаякасных пухлін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЛАХІ́Н (Мікалай Мікалаевіч) (н. 4.5.1912, г. Лукаянаў Ніжагародскай вобл., Расія),

савецкі анколаг. Акад. АН СССР (1979), акад. (1960) і прэзідэнт (1960—68, 1977—87) АМН, Герой Сац. Працы (1972). Чл. Польскай (1962), Нью-Йоркскай (1966) АН, АН ГДР (1968). Скончыў Горкаўскі мед. Ін-т (1934). З 1952 дырэктар Ін-та эксперым. і клінічнай анкалогіі, з 1975 — Анкалагічнага навук. цэнтра АМН СССР. Прапанаваў шэраг метадаў пластычных аперацый і хірург. лячэння раку страўніка і прамой кішкі. Навук. працы па анкалогіі, ваенна-палявой і аднаўленчай хірургіі, траўматалогіі, арганізацыі мед. навукі. Аўтар манаграфіі «Скурная пластыка» (1955). Дзярж. прэмія СССР (1982).

Тв.:

Химиотерапия опухолевых заболеваний. М., 1984 (разам з Н.​І.​Пераводчыкавай).

М.М.Блахін.

т. 3, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)