ж. усё беларускае (мова, культура і да т.п.), беларушчына
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
манго́льд
(ням. Mangold)
травяністая расліна сям. лебядовых, якая культывуецца як агароднінная культура; лісцевы бурак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
захо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.
2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́рква, ‑ы, ж.
1. Агародная культура сямейства парасонавых з саладкаватым аранжавага колеру караняплодам. Побач зелянелі густыя градкі морквы.Якімовіч.
2.зб. Караняплоды гэтай расліны як ежа. Тушаная морква. Суп з морквай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аквакульту́ра
(ад аква- + культура)
развядзенне і таварнае вырошчванне каштоўных водных арганізмаў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБЭВІ́ЛЬ (франц. Abbeville),
абэвільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. знойдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10—20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнц-міндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс.г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохі ашэль. У л-ры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль.