падклас сумчатых грыбоў. Уключае 5 парадкаў, каля 5 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца прадстаўнікі 4 парадкаў: капнадыяльныя, датыяральныя, датыдэяльныя, гістэрыяльныя, каля 100 відаў. Большасць аскалакулярных — сапратрофы. Жывуць на розных раслінных субстратах. Ёсць паразіты вышэйшых раслін і грыбоў. Віды з родаў афіябол, вентурыя, лептасферыя, плеяспора, стыгматэя і інш. — узбуджальнікі хвароб с.-г.культур (парша яблыні і грушы, плямістасці бабовых, гнілі каранёў злакаў і інш.).
Аскалакулярныя ўтвараюць сумкі ў стромападобных утварэннях — аскастромах, або псеўдатэцыях, рознай формы і будовы (сістэматычная прыкмета). Сумкі фарміруюцца сярод тканак пладовых целаў у поласцях — локулах (адсюль назва). Па форме локула падобная да перытэцыю, але без уласнай абалонкі (перыдыю), якую замяняе тканка стромы. У кожнай локуле ўтвараецца 1 або некалькі сумак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЖЫЯ КАРО́ЎКІ, какцынеліды (Coccinellidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 4 тыс. відаў на ўсіх мацерыках. На Беларусі больш за 40 відаў, звычайна карысныя: божая кароўка сямікрапінкавая (Coccinella septempunctata), двухкрапінкавая (Adalia bipunctata) і інш. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, балотах, палетках.
Даўж. 2—18 мм, цела пукатае зверху, круглаватае або авальнае, пляскатае знізу. Афарбоўка яркая, «перасцерагальная», з малюнкам з крапінак, плям, штрыхоў. У большасці жукі і лічынкі драпежныя — кормяцца тлямі, павуціннымі кляшчамі, шчытоўкамі і інш.; некат. раслінаедныя. Многія, у т. л. божыя кароўкі двухкрапінкавыя, выкарыстоўваюцца ў біял. ахове с.-г. і лясных культур. 2 аўстрал. віды спынілі павелічэнне колькасці шкоднікаў цытрусавых — чарвяцоў. Некат. шкодныя. Божыя кароўкі маюць ядавітую гемалімфу, таму насякомаедныя жывёлы іх не паядаюць.
рускі хормайстар, кампазітар і збіральнік нар. песень. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1889). У 1892—1917 хормайстар Вял.т-ра ў Маскве. Апошнія гады жыў у Ельні; арганізаваў муз. школу, мемарыяльны пакой М.Глінкі ў Смаленскім музеі. Разам з У.М.Дабравольскім вёў збіральніцкую дзейнасць на Смаленшчыне, запісаў каля 500 песенных мелодый да сабраных ім тэкстаў (частка запісаў у фондах Дзярж.літ. музея ў Маскве; 13 напеваў змешчана ў кн. Л.Кан-Новікавай «М.І.Глінка. Новыя матэрыялы і дакументы», вып. І, 1950). Запісы Б. выяўляюць характэрнае для Смаленшчыны інтанацыйнае перапляценне рус. і бел. песенных культур. Аўтар рамансаў, апрацовак цыганскіх песень для голасу і фп.
Літ: Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.Мн., 1964. С. 186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́НКІ (Pieridae),
сямейства насякомых атр. матылёў. Больш за 500 відаў. На Беларусі 12. Пашыраны на ўсіх мацерыках, найб. вядомыя бялянкі капусная, або капусніца (Pieris brassicae), рэпніца (P. rapae), бручніца (P. napi).
Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шаравата-белыя з чорнымі кропкамі і плямамі прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некат. жывуць на крушынавых, ружавых і інш. Шэраг бялянак шкоднікі с.-г.культур, вусені аб’ядаюць лісце. Жаўтушкі, зоркі, лімонніцы — дэкар. матылі лугоў, палёў, лясоў. Некат. віды ахоўваюцца, жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno) занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАЗ-РО́К (англ. jazz-rock),
адзін з кірункаў джаза, стыль прафес. музыкі. Выкрышталізаваўся ў канцы 1960-х г. у выніку спалучэння некат. формаў сучаснага джаза і джазавых аранжыровак з элементамі рокавай рытмікі і інструментоўкі. З 1970-х г. у выніку запазычання ім элементаў экзатычных муз.культур і ўскладнення рытмікі і формы адбылося яго пераўтварэнне ў якасна новую разнавіднасць — ф’южн (ад англ. сумесь, сплаў). Найб. росквіту Дж.-р. дасягнуў у творчасці амер. груп «Чыкага», «Прагноз надвор’я», англ. «Калізей», музыкантаў М.Дэйвіса, О.Коўлмена, Дж.Мак-Лафліна, Дж.Дзюка, Ж.Л.Панці, Ч.Корыя, Х.Хэнкака і інш. Многія бел. музыканты ў той ці іншай ступені выкарыстоўваюць у сваёй творчасці элементы джаз-рока (групы Б.Бернштэйна, «Яблычная гарбата» і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІФАМІЦЭТА́ЛЬНЫЯ (Hyphomycetales),
парадак недасканалых грыбоў. Вядома каля 7500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 2 тыс. відаў, трапляюцца ў розных экалагічных згуртаваннях. Паразіты або сапратрофы. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці антыбіётыкаў (напр., аспергіл, пеніцыл) і іншых рэчываў біял. барацьбы з хваробамі с.-г.культур (трыхадэрма). Многія выклікаюць плямістасць, завяданне, гнілі раслін. Прычыняюць страты сельскай і лясной гаспадарцы.
Міцэлій шматклетачны. Канідыяносцы адзіночныя або сабраны ў карэміі і спарадахіі. Размнажаюцца канідыямі. У многіх гіфаміцэтальных у цыкле развіцця адзначаны склерацыйныя стадыі. Вылучаюць асн. экалагічныя групы гіфаміцэтальных: глебавыя (віды з родаў аспергіл, пеніцыл, літэрнарыя і інш.), паразіты раслін (віды з родаў цэркаспора, вертыцыл, кладаспорый, гельмінтаспорый, ботрыцыс і інш.), водныя (віды з родаў ангвіласпора, трыкладыум і інш.), драпежныя (напр., артаботрыс, дактылярыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Вовк) Фёдар Кандратавіч
(17.3.1847, с. Крачкоўка Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1918),
украінскі этнограф, антраполаг, археолаг. Вучыўся ў Новарасійскім (Адэскім) і Кіеўскім ун-тах. За ўдзел ва ўкр.нац. руху цярпеў ганенні. У 1879—1905 у эміграцыі ў Францыі. З 1907 прыват-дацэнт, з 1917 праф. Петраградскага ун-та. Удзельнічаў у выданні «Кабзара» Т.Р.Шаўчэнкі (Прага, 1876), «Матэрыялаў да ўкраінска-рускай этналогіі» (з 1899), якія выпускала Этнагр. камісія Навук.т-ва імя Шаўчэнкі ў Львове. У працах «Антрапалагічныя асаблівасці ўкраінскага народа» і «Этнаграфічныя асаблівасці ўкраінскага народа» (абедзве 1916) адмаўляў агульнасць культурукр., рус. і бел. народаў, лічыў, што ўкраінцы па антрапал. прыкметах складаюць адзіны тып, які рэзка адрозніваецца ад антрапал. тыпу рускіх і беларусаў. Даследаваў палеаліт. Мезінскую стаянку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНКАРА́НЬ,
горад, раённы цэнтр у Азербайджане, на р. Ленкараньчай пры ўпадзенні яе ў Каспійскае м. 45,4 тыс.ж. (1991). Порт на Каспійскім м.Чыг. станцыя. Цэнтр раёна вырошчвання субтрапічных культур. Прам-сць харчасмакавая (чай, рыбныя і агароднінныя кансервы, мясныя вырабы і інш.); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Тэатр. Краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт (з 19 ст.).
Адзін з самых стараж. гарадоў Азербайджана. У 12 ст. паблізу Л. адкрыты гарачыя мінер. крыніцы. У 1629 цэнтр нац.-вызв. паўстання. З сярэдзіны 18 ст. гал горад Талышынскага ханства. У перыяд Руска-іранскіх войнаў 19 стагоддзя разбурана персамі, якія пабудавалі тут крэпасць. У 1813 узята рус. войскамі. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 уваходзіла ў склад Расіі (да 1918, з 1846 пав. горад).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РА ТКА́НКІ, эксплантацыя,
метад захавання жыццядзейнасці органаў ці іх частак, участкаў тканак і асобных клетак па-за арганізмам. Заснавана на стварэнні асептычных умоў, якія забяспечваюць харчаванне, газаабмен і выдаленне прадуктаў абмену аб’ектаў, што культывуюцца пры т-ры, блізкай да аптымальнай для арганізма, кампаненты якога ўзяты для вырошчвання. Пры дапамозе К.т. вывучаюць гістагенез, міжтканкавыя і міжклетачныя ўзаемадзеянні, дыферэнцыроўку, рост і дзяленне клетак, асаблівасці абмену рэчываў у жывых клетках, патрэбнасць іх у харчаванні, адчувальнасць да розных рэчываў, у т. л. да лякарстваў. На клетках культур робяць аперацыі (выдаляюць ч. клеткі, уводзяць у яе мікробы і вірусы), рыхтуюць вакцыны (напр., супраць воспы, адру, поліяміэліту); культуры органаў выкарыстоўваюцца для вывучэння спосабаў захавання жыццядзейнасці ізаляваных органаў і тканак, якія прызначаны для трансплантацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬЧАТЫ ШАЎКАПРА́Д (Malacosoma neustria),
кольчаты коканапрад, матылёк сям. коканапрадаў. Пашыраны ў Еўразіі, на Беларусі звычайны від. Жывуць у лясах, садах, вусені — калоніямі ўнутры або на паверхні павуцінных гнёздаў паміж галін і на ствалах.
У матылька размах крылаў да 42 мм у самак і 32 мм у самцоў. Колер крылаў карычнева-жоўты з цёмнай папярочнай паласой. Вусень даўж. да 55 мм, блакітнавата-шэры, з белымі і аранжавымі палосамі на спіне і блакітнымі на баках. Вусені аб’ядаюць лісце, бутоны, кветкі. Акукліваюцца паміж лісця і ў расколінах кары. Самкі ў сярэдзіне лета адкладваюць да 400 яец у выглядзе кальца вакол тонкіх галінак (адсюль назва). Шкоднікі семечкавых і костачкавых пладовых культур і лясных парод.