атрад губаногіх мнаганожак. Каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у вільготных мясцінах. На Беларусі найчасцей трапляецца К. звычайная, або мнаганожка-каменялаз (Lithobius forficatus).
Даўж. да 50 мм. Знешне падобныя да скалапендравых. Цела пляскатае, зверху рыжаватае або карычневае. Тулава сегментаванае, укрытае цвёрдым хіцінавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар. Кормяцца дробнымі насякомымі. Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НІКІ, шчаўрыцы (Anthus),
род птушак сям. сітаўкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ўсюды. Каля 30 відаў. На Беларусі 4: К. лясны (A. trivialis), лугавы (A. pratensis), палявы (A. campestris) і чырвонаваллёвы (A. cervina). Жывуць у рэдкалессі, на балотах з дрэвастоем, сырых лугах і палях. Зімуюць у Міжземнамор’і, Афрыцы, Індыі.
Даўж. 15—20 см, маса 15,5—27 г. Кормяцца насякомымі, павукамі, дробнымі малюскамі, насеннем травяністых раслін. Гнёзды на зямлі. Двойчы за лета нясуць 4—5 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПТЫ,
этнаканфесіянальная група егіп. арабаў, якія вызнаюць хрысціянства (пераважна манафісіты, ёсць уніяты і пратэстанты). Нашчадкі даараб. насельніцтва Егіпта. Жывуць пераважна ў гарадах Верх. Егіпта (2 млн.чал.), а таксама ў інш. краінах Б.Усходу. Агульная колькасць — больш за 4 млн.чал. (1992). Гавораць на араб. мове; копцкая мова захавалася як царкоўная. У 4—7 ст., да заваявання арабамі, стварылі своеасаблівае мастацтва, якое ўвабрала ў сябе культ. спадчыну Стараж. Егіпта і антычнасці (гл.Копцкае мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІКА́НЫ,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс.чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіральніцтвам, з пач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаўб. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Стокбрыдж, некалькі соцень чал., 1997). Гавораць на англ. мове; хрысціяне. Дзякуючы раману Ф.Купера «Апошні з магікан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я КО́НІКІ (Hippocampus),
род рыб сям. іголкавых атр. колюшкападобных (пучкашчэлепных). Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных морах. Жывуць каля берагоў у зарасніках марской травы, водарасцей і каралаў.
Даўж. да 20 см. Формай цела нагадваюць шахматную фігуру — каня. У самцоў у канцы хваста знаходзіцца вывадковая камера, дзе яны выношваюць ікрынкі. Кормяцца пераважна дробнымі ракападобнымі. Здольныя выдаваць нізкія гукі з амплітудай 500—4800 Гц, якія нагадваюць шчоўканне пальцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАПЛАКАФО́РЫ (Monoplacophora),
клас прымітыўных марскіх малюскаў. Вядомы з палеазою (каля 500 млн.г. назад). 3 атр. (2 вымерлыя), каля 60 відаў (14 сучасных, аб’яднаны ў 4 роды). Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне да глыб. 6,5 км.
Даўж. сучасных М. да 37 мм. Цела ўкрыта каўпачкападобнай або плоскаспіральнай (у вымерлых) ракавінай, мае галаву, нагу, мантыю і поласцевы мяшок. У мантыйнай баразне, паміж мантыяй і нагой 5—6 пар перыстых шчэлепаў. Кормяцца дэтрытам, фільтратары. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НСТЭРА (Monstera),
род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць пераважна М. далікатэсную (M. deliciosa) з ядомымі пладамі са смакам ананаса.
Вечназялёныя расліны, кусты са звісаючымі паветранымі каранямі, ліяны, якія лазяць з дапамогай прыдаткавых каранёў (часта страчваюць сувязь з глебай і жывуць як эпіфіты).
Лісце буйное, скурыстае, перыстарассечанае, чаранок доўгі. Кветкі дробныя, двухполыя, сабраныя ў катах, абкружаны яйцападобным пакрывалам. Плод — ягада. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСМЕ́ШКІ (Hippolais),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — П. зялёная, або пеначка-перасмешка (H. icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.
Даўж. да 16 см, маса да 15 г. Гукі песень самцоў запазычаны ў інш. птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яец.