БАКЛА́НАЎ (Міхаіл Іванавіч) (12.2.1914, с. Іванаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 23.1.1990),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969).Вучыўся ў Харкаўскім інж.-буд. ін-це (1936—41). З 1944 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект». Асн. работы: рэканструкцыя будынка Дзярж.рус.драм. тэатра Беларусі (1950), арх.-буд. тэхнікум (1954), Дзярж.маст. музей Беларусі, жылыя дамы па вул. К.Маркса (1954), на рагу вуліц Захарава і Першамайскай (1958), будынкі Бел. аграрнага тэхн. ун-та (1960, 1979), мед. ін-та (1966), корпус ф-та радыёфізікі БДУ (1966, у сааўт.) у Мінску; гал. корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» (1975) на воз. Нарач (Мядзельскі р-н).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕ́НДА (ням. Blende) у архітэктуры, ніша ў сцяне, якая імітуе аконны праём. Часам мае абрамленне ў выглядзе ліштваў, архівольтаў, завяршаецца франтонамі, сандрыкамі і інш. элементамі аздобы. Выкарыстоўваецца для стварэння рытмічнасці фасада будынка з рэгулярнай сеткай аконных праёмаў; у месцах, дзе вокны неабавязковыя, яны замяняліся блендамі. На Беларусі вядомыя ў архітэктуры готыкі і рэнесансу (касцёл у в. Гнезна Ваўкавыскага р-на), барока і класіцызму (палац у Нясвіжы, Мікалаеўская царква ў Магілёве і інш.), несапраўднай готыкі (касцёл у в. Гервяты Астравецкага р-на), у жылой забудове 19 — пач. 20 ст. (дом па вул. Старавіленскай і Траецкім прадмесці ў Мінску).
Бленда на фасадзе дома ў Траецкім прадмесці ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБУЛАТО́РЫЯ (ад лац. ambulatorius рухомы),
лячэбна-прафілактычная ўстанова, што аказвае мед. дапамогу ў самой установе і дома. У адрозненне ад паліклінікі абслугоўвае хворых толькі па асн. трох спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У амбулаторыі вял. населеных пунктаў працуюць таксама акушэрка-гінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры амбулаторыі можа дзейнічаць пункт неадкладнай дапамогі, дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў. Мед. дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчасткова-тэр. прынцыпе. Існуюць амбулаторыі пераважна ў невял. гарадах і сельскай мясцовасці; бываюць самастойныя, пры бальніцах і на прамысл. прадпрыемствах, перасоўныя з клініка-дыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і інш. лабараторыямі. У 1994 на Беларусі дзейнічалі 364 амбулаторыі, дзе працавала 497 урачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ДОМ АГІ́НСКАГА.
Пабудаваны ў 1790 (арх. К.Шыльдгаўз) у стылі класіцызму з элементамі нар. дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з рызалітамі ў цэнтры гал. і дваровага фасадаў і 4 алькежамі па вуглах. Асн. аб’ём быў накрыты высокім 2-схільным чарапічным дахам. Фасады дома мелі 2-яруснае вырашэнне: ніжні ярус (1-ы паверх) масіўны з невял. гладкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні (2-і паверх) — больш высокі, ажурны, з рытмічным радам шырокіх акон з ліштвамі. Рызаліт на гал. фасадзе быў завершаны невял. атыкам, гал. ўваход аформлены стылізаваным порцікам. Разбураны ў 2-й пал. 19 ст.
Гродзенскі дом Агінскага. Чарцёж галоўнага фасада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ-КАМУ́НА,
тып жылога дома, які ўключаў жылыя, грамадска-гасп. памяшканні і ўстановы камунальна-быт. абслугоўвання. Першы Д.-к. ў Расіі пабудаваны ў 1904 у Пецярбургу. У 1920—30-я г. будаваліся ў Маскве і інш. гарадах. На Беларусі ў канцы 1920 — пач. 30-х г. пабудаваны Віцебскі дом-камуна, Гомельскі дом-камуна, дом камунальнага тыпу ў Бабруйску. 4-, 6-павярховыя дамы са складанай канфігурацыяй плана мелі галерэйную і калідорную планіроўку. На першых паверхах размяшчаліся грамадскія памяшканні (залы, холы, бібліятэка-чытальня, сталовая, дзіцячая ўстанова), у цокальным — камунальна-бытавыя. на 2—6-м — жылыя пакоі, агульныя кухні, санвузлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Ру цывільным праве,
пагадненне дзвюх ці больш асоб пра ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў (пазыка, купля-продаж, даручэнне, падрад і інш.). Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь дагавор можа быць заключаны ў вуснай, пісьмовай або натарыяльнай форме. Дагавор павінен адпавядаць абавязковым для яго ўдзельнікаў правілам, устаноўленым законам і інш. прававымі актамі, што дзейнічаюць на момант яго заключэння. Некаторыя віды дагавора патрабуюць рэгістрацыі ў адпаведных дзярж. органах (напр., належна аформлены дагавор куплі-продажу жылога дома павінен быць зарэгістраваны ў выканаўчым к-це мясц. Савета дэпутатаў). Дагавор набывае сілу з моманту яго заключэння. Парадак заключэння і выканання дагавора рэгулюецца грамадзянскім кодэксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЭ́ННЕ,
у цывільным праве пагадненне, паводле якога адзін бок перадае бязвыплатна другому боку маёмасць ва ўласнасць. Дагавор Д. лічыцца заключаным у момант перадачы маёмасці. Д. грамадзянамі маёмасці арганізацыям можа быць абумоўлена выкарыстаннем гэтай маёмасці для пэўнай грамадскай карыснай мэты. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь дагавор Д. на суму больш за 50 мінімальных зарплат і дагавор Д. валютных каштоўнасцей на суму больш за 10 мінімальных зарплат павінны быць натарыяльна засведчаны. Дагавор Д. грамадзянамі маёмасці арг-цыям заключаецца ў простай пісьмовай форме. Дагавор Д. жылога дома павінен быць натарыяльна засведчаны і зарэгістраваны ў выканаўчым к-це адпаведнага мясц. Савета дэпутатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі доўга чакаць; стаміцца ад доўгага чакання. — Нарэшце! — сказаў Сцяпан Ягоравіч, калі машына спынілася ля пад’езда. — Мы з Лёнькам зачакаліся.Корбан.Маці зачакалася нас — гэта ж тры дні не былі дома.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі.Марціновіч.Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся.Карпаў.
2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)