КРАСО́ЎСКІ (Сцяпан Акімавіч) (20.8.1897, в. Глухі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1983),
Герой Сав. Саюза (1945), маршал авіяцыі (1959). Праф. (1966). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). У арміі з 1916, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандуючы ВПС арміі, фронту, паветр. арміі. Удзельнічаў у баявых аперацыях на Каўказе, у Сталінградскай і Курскай бітвах, на Украіне, у Польшчы, Чэхаславакіі, у Вісла-Одэрскай, Пражскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны камандуючы ВПС акруг, паветр. арміяй, у 1955—56 у БВА, у 1956—70 нач.Ваенна-паветр. акадэміі імя Ю.А.Гагарына, з 1970 у Мін-ве абароны СССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1961—66. Чл.ЦККПБ у 1956—60. Аўтар успамінаў «Жыццё ў авіяцыі» (3-е выд., 1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў (Мікалай Іванавіч) (25.11.1810, Масква — 5.12.1881),
расійскі хірург, анатам, педагог; заснавальнік ваенна-палявой хірургіі і хірург. анатоміі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1828). З 1836 праф. Дэрпцкага (Юр’еўскага) ун-та, у 1841—56 у Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі (заг. кафедры і кіраўнік Ін-та практычнай анатоміі). Навук. працы па хірургіі, анатоміі артэрыяльных ствалоў і фасцый. Упершыню ўжыў эфірны наркоз пры хірург. аперацыях (1847), увёў у практыку нерухомую гіпсавую павязку, распрацаваў асновы касцёва-пластычных аперацый. Выдаў «Поўны курс прыкладной анатоміі чалавечага цела» (1843—48), «Тапаграфічную анатомію...» (1851—54), «Асновы агульнай ваенна-палявой хірургіі» (ч. 1—2, 1865—66). Удзельнічаў у Севастопальскай абароне 1854—55.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1957—62.
Літ.:
Порудоминский В. Пирогов. М., 1969;
Геселевич А.М. Летопись жизни Н.И.Пирогова (1810—1881). М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
клеру́хіі
(гр. kleruchiai, ад kleros = надзел + echo = валодаю)
старажытнагрэчаскія вайскова-земляробчыя пасяленні на тэрыторыі падначаленых дзяржаў, якія ўтвараліся для ажыццяўлення ваенна-палітычнага кантролю над імі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ранг
(ням. Rang)
1) разрад, ступень у званнях (напр. дыпламатычныя рангі або рангі афіцэраў у ваенна-марскім флоце);
2) катэгорыя, разрад якіх-н. прадметаў, з’яў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСІКА́ГА,
2-я дынастыя ваенна-феад. правіцеляў (сёгунаў) Японіі ў 1335 (1338)—1573. Улада Асікага была нетрывалая з-за ўзмацнення мясц. князёў (даймё). Міжусобныя войны, якія пачаліся з сярэдзіны 15 ст., прывялі краіну да распаду на асобныя незалежныя княствы. Апошні прадстаўнік дынастыі скінуты яп. палкаводцам Ода Набунага ў 1573.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАКО́СУКА,
горад у Японіі, на ПдУ в-ва Хонсю. 436 тыс.ж. (1992). Буйны порт і гал.ваенна-марская база Японіі, на п-ве Міура. Суднабудаванне і суднарамонт. Ваен. з-ды. Тэкст. і швейная прам-сць. Падземныя нафтасховішчы. ЦЭС. Авіяц.н.-д.цэнтр. Марскія навуч. ўстановы. Марскі музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЕРАДЗВІ́НСК,
горад у Архангельскай вобл. Расіі (да 1957 Молатаўск). Размешчаны на беразе Белага м., у дэльце р.Паўн. Дзвіна. 229 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Цэнтр падводнага атамнага суднабудавання. Прам-сць: дрэваапр., харч., абаронная. Ваенна-марская база падводных лодак. Тэатр. Захаваліся збудаванні Мікола-Карэльскага манастыра (згадваецца з 1419).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Marínef -, -n
1) вае́нна-марскі́ флот;
bei der ~ díenen служы́ць на фло́це
2) марско́е ве́дамства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЛЬБЕ́РТ II ((Albert)) (н. 6.6.1934, Брусель),
бельгійскі кароль з 1993. Скончыў ваенна-марское вучылішча ў г. Бруге, камандор ВМС. У канцы 2-й сусв. вайны дэпартаваны ў Германію, у 1950 вярнуўся ў Бельгію. Да жн. 1993 прынц, пасля смерці старэйшага брата Бадуэна — кароль (6-ы). Ганаровы прэзідэнт Нац. алімпійскага к-та.