wykształcić się

зак.

1. атрымаць адукацыю;

2. адукавацца; развіцца;

3. сфарміравацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дасягнуць, дамагчыся, дабіцца, атрымаць; дапяць, дастукацца (разм.); дайсці, здабыць, заваяваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

recompense2 [ˈrekəmpens] v. fml (for)

1. кампенсава́ць;

be recompensed for losses атрыма́ць кампенса́цыю за стра́ты

2. узнагаро́джваць (за працу);

recompense for services узнагаро́дзіць за паслу́гі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

Дзейнасць, учынак, вартыя павагі, высокай ацэнкі. Атрымаць па заслугах. Якая заслуга, такая і пашана. □ Заслуга пісьменніка ў тым, што ён убачыў галоўнае ў .. рэчаіснасці, у мастацкіх вобразах раскрыў сутнасць яе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што і чаго. Працуючы, атрымаць у якой‑н. колькасці; зарабіць. За лета папрацаваў тысячу рублёў.

2. Змагчы працаваць пры пэўных умовах. [Андрэй:] — Будзе лезці кожны са сваімі прапановамі — не надта напрацуеш. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ. gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызна́ць, прызнава́ць ’пазнаць; пагадзіцца, устанавіць’ (ТСБМ; шальч., даўг., лях., Сл. ПЗБ; ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад зна́ць ’ведаць’ (гл.). Паводле Трубачова (Этногенез, 188), слав. *priznati сінтэзуе значэнні ’быць родным’ і ’знаць’, што адлюстроўвае архаічнасць мыслення, параўн. рус. дыял. призна́тьатрымаць звесткі, даведацца’, ’вызначыць, распазнаць’, укр. призна́ти ’прызнаць, пагадзіцца, успрыняць, устанавіць’, ’прызнаць сваім’, балг. призна́вам ’пагаджацца, прымаць да ведама’, ’паважаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАРЖЫНАЛІ́ЗМ (ад франц. marginal гранічны),

выкарыстанне гранічных велічынь у аналізе эканам. працэсаў. Увесці маржынальны аналіз у эканам. тэорыю спрабавалі ў сярэдзіне 19 ст. А.​Курно (Францыя), І.​Цюнен, Г.​Госен (Германія). Матэматычны апарат у значнай ступені распрацаваны прадстаўнікамі матэматычнай школы (У.​Джэванс, Л.​Вальрас, В.​Парэта). Паводле дактрыны М., эканоміка ўяўляе сабой комплекс індывід. гаспадарак; даследаванне законаў яе развіцця заснавана на аналізе гасп. рашэнняў індывідаў (спажыўца, які імкнецца максімізаваць карыснасць даброт, што знаходзяцца ў яго распараджэнні, і вытворцы, які спрабуе атрымаць максімум прыбытку пры дадзеных рэсурсах або мінімізаваць выдаткі пры дадзеных цэнах і інш.) і іх вынікаў. Асн. катэгорыі М. (гранічныя карыснасць, прадукцыйнасць і інш.) выкарыстоўваюцца ў сучасных тэорыях попыту, цаны, фірмы, рыначнай раўнавагі.

т. 10, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАРС»,

серыя сав. аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Марса і касм. прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.

У 1962—74 адбыліся палёты 7 «М.». «М.-1» — першая ў свеце АМС, запушчаная 1.11.1962 ў бок Марса для даследаванняў пры блізкім пралёце. Капсула «М.-2» дасягнула Марса (снеж. 1971). Спускальны апарат «М.-З» (2.12.1971) здзейсніў пасадку на Марс. У 1973 упершыню па міжпланетнай трасе адначасова адбыліся палёты 4 АМС: «М.-4» — «М.-7». Арбітальныя адсекі «М.-2», «М.-З», «М.-5» сталі штучнымі спадарожнікамі Марса. Спускальны апарат «М.-6» дасягнуў паверхні Марса. АМС «М.» далі магчымасць атрымаць навук. даныя пра касм. прастору, атмасферу і паверхню Марса.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 10, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЛЬТЫМЕ́ДЫЯ (ад мульты... + лац. media які пасрэднічае),

электронная інфарм. тэхналогія, якая забяспечвае карыстальніка ўсімі відамі інфарм. паслуг у інтэрактыўным рэжыме (па запатрабаванні карыстальніка). Тэрмін узнік у канцы 1960 — пач. 1970-х г. як сінонім сродкаў масавай інфармацыі (напр., кнігі, часопісы, тэле- і радыёперадачы); часта ўжываецца ў спалучэннях сістэма М., тэхналогія М., праграмныя сродкі М., тэрмінал М.

Да М. адносяць віды інфармацыі, якія можна атрымаць па каналах электрасувязі ці з яе электронных носьбітаў: відэа-, гукавую, тэкставую і графічную інфармацыю, статычную і дынамічную камп’ютэрную графіку (у т. л. 3-мерную), а таксама электронныя версіі кніг, газет і часопісаў, якія ўключаюць тэкст і каляровыя ілюстрацыі, невял. відэаролікі з гукавымі эфектамі.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 11, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)