БРЭ́ГМАН Авель Пінхусавіч (12.4.1906, в. Людзяневічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.5.1958),
бел.архітэктар. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1936). Працаваў у Мінску. У 1945—58 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект», выкладчык Мінскага арх.-буд. тэхнікума. Сярод работ: гасцініца «Дняпро», жылыя дамы (1931—41, у сааўт.) у Магілёве; ін-т фізкультуры (1938, у сааўт.), жылыя дамы па праспекце Ф.Скарыны (1948—51), будынкі інтэрната Мінскай вышэйшай парт. школы, «Белпрамсавета», «Прамэнергапраекта» (1953—55), тэхнал. ін-та (1956, у сааўт.) у Мінску. У 1937—41 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
італьянскі вучоны, архітэктар, пісьменнік, музыкант; адзін з найб. значных гуманістаў эпохі Адраджэння. Атрымаў адукацыю ў Падуі, працаваў у Рыме і Фларэнцыі. Аўтар тэарэт. трактатаў, якія абагульнялі вопыт тагачаснага мастацтва і ўзбагачалі яго вынікамі навукі («Пра жывапіс», «Пра дойлідства», «Пра статую»). Пабудаваныя паводле яго праектаў цэрквы Сан-Франчэска ў Рыміні (1447—68), Сан-Себасцьяна (1460) і Сант-Андрэа (1472—94) у Мантуі былі вызначальным крокам у асваенні ант.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАМІ́НІ (Borromini),
Бараміна (Borromino; сапр.Кастэлі; Castelli) Франчэска (25.9.1599, Бісанэ, кантон Тэсін, Швейцарыя — 3.8.1667), італьянскі архітэктар. Прадстаўнік барока. Вучыўся ў Мілане. Пабудовы Бараміні характарызуюцца крывалінейнымі абрысамі аб’ёмаў, разнастайным спалучэннем выпуклых і ўвагнутых формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, выразным дынамізмам. Пабудаваў цэрквы Сан-Карла але Куатра Фантане (1634—67), Сант-Іва ала Сапіенца (1642—60) і Сант-Андрэа дэле Фратэ (1656; фасад — 1816), палацы Фальканьеры (1639—41) і Барберыні (1625—63; разам з К.Мадэрна і Л.Берніні, усе ў Рыме) і інш.
Ф.Бараміні. Царква Сант-Іва ала Сапіенца. 1642—60.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ШКІН Аляксей Мікалаевіч (24.12.1903, в. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 1.10.1977),
расійскі архітэктар. Скончыў Харкаўскі буд.ін-т (1930). Выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це (1947—77; праф. 1966). З 1934 удзельнічаў у праектаванні станцый метрапалітэна ў Маскве («Крапоткінская», 1935, з арх. Я.Ліхтэнбергам; Дзярж. прэмія СССР 1941; «Аўтазаводская», 1940—43; Дзярж. прэмія СССР 1946, і інш.). Аўтар праектаў чыг. вакзалаў у Сімферопалі (1951), Сочы (1952) і інш., вышыннага будынка на Лермантаўскай пл. (1947—53, з Б.Мезенцавым; Дзярж. прэмія СССР 1949) і універмага «Дзіцячы свет» (1953—57) у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАФА́Н Барыс Міхайлавіч (28.4.1891, г. Адэса, Украіна — 10.3.1976),
расійскі архітэктар; прадстаўнік канструктывізму. Нар.арх.СССР (1970). Скончыў Вышэйшы ін-т прыгожых мастацтваў (1916) і Школу інжынераў (1919) у Рыме. З 1924 працаваў у Маскве: комплексы Нафтавага і Горнага ін-таў (1947—50), Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1972—81); кіраваў забудовай буйных жылых масіваў (Ізмайлава, Мар’іна Рошча; 1955—66), будаваў клінічны санаторый у Барвісе пад Масквой (1931—35). Аформіў павільёны СССР на Міжнар. выстаўках у Парыжы (1937, скульпт. В.Мухіна; Дзярж. прэмія СССР 1941) і Нью-Йорку (1939, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ДА Ірына Антонаўна (н. 5.10.1932, Мінск),
бел.архітэктар. Д-р архітэктуры (1987), праф. (1989). Скончыла БПІ (1959). Працавала ў праектных ін-тах, з 1981 у Бел.дзярж.н.-д. і праектным ін-це горадабудаўніцтва Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1967) выкладчык БПА. Навук. працы па тэарэт. і метадалагічных асновах горадабудаўніцтва. Адзін з аўтараў ген. плана Мінска (1963), «Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987), праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі.
Тв.:
Основы градостроительства: Теория, методология. Мн., 1983;
Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́РЫНАЎ Аляксандр Піліпавіч (10.7.1726, г. Табольск, Расія — 21.3.1772),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Табольску (з 1740), у Маскоўскай арх. школе Дз.В.Ухтамскага. З 1754 жыў у Пецярбургу, з 1761 дырэктар, з 1765 праф., з 1769 рэктар АМ. Раннія творы звязаны з архітэктурай барока (палац-сядзіба К.Р.Разумоўскага ў Пятроўска-Разумоўскім у Маскве, 1752—53, перабудавана), больш познія ў духу ранняга класіцызму (палац Разумоўскага, 1762—66, і Акадэмія мастацтваў, 1764—88, з Ж.Б.М.Вален-Дэламотам — у Пецярбургу). Творчая манера вылучаецца рацыянальнасцю, геам. строгасцю планаў, стрыманасцю дэкар. прыёмаў апрацоўкі фасадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН (Kahn) Луіс (20.2.1901, в-аў Саарэмаа, Эстонія — 17.3.1974),
амерыканскі архітэктар. З 1915 у ЗША. Скончыў Пенсільванскі ун-т у Філадэльфіі (1924). Праф. Іельскага (1948—57) і Пенсільванскага (з 1957) ун-таў. Творчая манера набліжана да бруталізму. будынкі навук. лабараторый у Філадэльфіі (1957—64), Сан-Дыега (Каліфорнія; 1959—66), адм. і навуч. комплексы ў гарадах Ахмадабад (Індыя; 1963—66) і Дака (Бангладэш; з 1964), музей мастацтва Кімбеля ў Форт-Уэрце (Тэхас; 1967—72) і інш. Распрацаваў ген. план г. Дака на 1962—74. Іл.гл. да арт.Бруталізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЦЫ (Corazzi) Антоніо (16.12.1792, г. Ліворна, Італія — 26.4.1877),
польскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі (1810—16). Працаваў у Польшчы (1818—47), пераважна ў Варшаве. Аўтар планіроўкі плошчаў Тэатральнай і Банкаўскай, манум. грамадскіх будынкаў, якія ў многім вызначылі аблічча цэнтра польскай сталіцы: палац Сташыца (1820—23, цяпер АН), Вял.т-р (1825—32), Польскі банк (1828—30) і інш. Сярод інш. работ: сабор у Любліне (1821; перабудова касцёла езуітаў канца 16 ст.), гімназія ў Плоцку (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНФЕРА́Н (Montferrand) Аўгуст Аўгуставіч (сапр. Агюст Рыкар дэ М.; 24.1.1786, Парыж — 10.7.1858),
расійскі архітэктар. дэкаратар і рысавальшчык. Па паходжанні француз. Вучыўся ў Політэхн. школе, у арх. Ш.Персье і П.Фантэна ў Парыжы. З 1816 працаваў у Расіі. У творчасці М. адлюстраваўся пераход ад позняга класіцызму да эклектызму. Асн. работы ў Санкт-Пецярбургу: Ісакіеўскі сабор, Аляксандраўская калона на Дварцовай плошчы (1830—34, ампір), дом Лабанава-Растоўскага (1817—20), аздабленне Фельдмаршальскай, Пятроўскай і буд-ва Круглай залаў Зімняга палаца (1827 — пач. 1830-х г.), перабудова дома Гагарынай (1840-я г.).