Балдахі́н. Рус. балдахи́н, укр. балдахі́н. Запазычанне з польск. bałdachin, bałdachim (супраць Шанскі, 1, Б, 23, але без аргументацыі) або ням. Baldachin < франц. baldaquin < с.-лац. baldacinus, італ. baldacchino (першапачаткова ’дарагая тканіна з Багдада’: сярэдневяковая назва Багдада — Baldac). Локач, 15; Фасмер, 1, 114–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́беш, гі́бяш (мн. л. гібяжы́) ’цяглі’, ґібяжы ’загнутыя канцы палазоў у санях’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да прасл. *gybežь; параўн. рус. дыял. гибёж ’гнуццё, ’выгнутая частка прадмета’, славен. gibežljȉv ’спрытны, спраўны’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 217) выстаўляе прасл. *gybežь, але без бел. матэрыялу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здро ’ніжняя частка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зліпух ’ніжняя скарынка хлеба з прысохшым попелам’, ’худая істота’ (Юрч. Вытв., без націску), злі́пуш, злі́пушак ’нараст у хлебе пры выпечцы’ (Нас.). Ад дзеяслова злі́пнуцца (< sъ‑lip‑nǫ‑ti sę, гл. ліпнуць) ці *зліпці(ся) з суфіксам ‑ух, ‑уш для абазначэння прадмета — выніку дзеяння

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наагу́л ’увогуле, наогул’ (Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк.), наогул (ТСБМ), укр. навгу́л ’агульна, усе разам’, польск. na ogół ’увогуле, агульна, без дэталізацыі’. Ад агу́л ’усе разам, гурт’ (гл. агульны); адносна літаратурнай формы можна выказаць меркаванне аб запазычанні з польск. (націск, адсутнасць пратэзы перад о́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагном ’нахіліўшы пасудзіну’ (піць) (Сл. ПЗБ, дзярж., З нар. сл., Нар. сл.), ’адным глытком, не адпачываючы, піць’ (беласт., Ніва, 22 красавіка 1979 г.), ’з бутэлькі, з гладыша, без шклянкі (піць)’ (бяроз., КЭС). Да нагнуць ’нахіліць’, параўн. больш архаічную форму нагбом (набгом) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падра́д1 ’абавязацельства выканаць якую-н. работу за пэўную плату, а таксама работа, якая выконваецца паводле такога абавязацельства’ (ТСБМ). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падрадзіць < рад (гл.).

Падрад2 ’непасрэдна адзін за другім; без перапынку; запар’. Рус. подряд ’тс’. Ад под і рад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустадэ́ліна ’пусты, недалёкі чалавек, пустамалот’: пірьстань тьбаліць, пустадэліна (міёр., Нар. словатв.). Зыходны дзеяслоў *пустадэліць ад пусты (гл.) і *дэліць няяснага паходжання, магчыма, экспрэсіўны варыянт ад дыял. дзелаць, дзела, параўн. рус. дыял. пустым делом ’хутка’, с пустого діла ’з-за дробязей, без прычыны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стага́н ‘сараканожка, макрыца’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ; ваўк., стаўб., слонім., ЛА, 1). Параўн. укр. стогна́ ‘тс’, рус. дыял. стагане́ц ‘мурашка’. З ⁺стоног з метатэзай н : г, параўн. Фасмер, 3, 743 (без уліку беларускага і ўкраінскага матэрыялу, да гнаць). Параўн. станог, стакалос (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нчыць ’траціць’ (Ян.), ’балбатаць’ (мсцісл., Нар. ск.), тарэ́нчыць ’несці што-небудзь аб’ёмнае і цяжкае перад сабой’ (лаг., Гіл.). Да тара́чыць (гл.) з экстэнсіўнай назалізацыяй; значэнне ’балбатаць’ ад тарачы́ць (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма тараны варыць ’гаварыць без толку’ (гом., Полымя, 1978, 5, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)