Крыжакветныя (сям. раслін) 2/457; 3/6, 274, 361, 369; 4/83, 410, 411, 602; 5/414, 431, 564; 6/7, 125, 134—135, 224, 440, 484; 9/48, 75, 96, 208, 243, 264, 445; 10/88, 270, 346; 11/85, 388; 12/38

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

індыгафе́ра

(ад індыга + лац. ferre = несці)

травяністая або кустовая расліна сям. бабовых з няпарнаперыстым лісцем і ружовымі, пурпуровымі або белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае сіні фарбавальнік індыга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́перс

(н.-лац. capparis, ад гр. kapparis)

1) кустовая расліна сям. каперсавых з паўзучымі галінамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках;

2) мн. пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе выкарыстоўваюцца як прыправа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карэо́псіс

(н.-лац. coreopsis, ад гр. kore = зрэнка + opsis = выгляд)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі, цёмна-пурпуровымі або карычневымі кветкамі ў кошыках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кла́ркія

(н.-лац. clarkia, ад W. Clark = прозвішча амер. падарожніка)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з падоўжана-авальным лісцем і чырвонымі, ружовымі, белымі, фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; выкарыстоўваецца для групавых пасадак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лату́к

(с.-н.-ням. lattuke, ад лац. lactuca)

травяністая расліна сям. складанакветных са сцябловым лісцем і дробнымі светла-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы; адзін з відаў — салата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дымарфатэ́ка

(н.-лац. dimorphotheca)

травяністая або паўкустовая расліна сям. складанакветных з падоўжаным апушаным лісцем і ярка-аранжавымі або белымі кветкамі ў буйных суквеццях, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыцэ́нтра

(н.-лац. dicentra)

травяністая расліна сям. дымніцавых з перыста-раздзельным лісцем і ярка-ружовымі з белай сярэдзінай кветкамі, якая пашырана ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэ́йцыя

(н.-лац. deutzia)

кустовая расліна сям. гідрангіевых з падоўжаным лісцем і белымі або ружовымі кветкамі ў гронках або мяцёлках, пашыраная ва Усх. і Паўд. -Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліндэ́рнія

(н.-лац. lindernia)

травяністая расліна сям. залознікавых з авальна-падоўжаным лісцем і адзіночнымі кветкамі на доўгіх кветаножках, пашыраная ў розных кліматычных зонах на глеістых берагах вадаёмаў і балотах; на Беларусі заносная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)