Кошт ’выражаная ў грашах вартасць чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш., Бяльк.). Ст.-бел. коштъ ’тс’ (з 1565 г.) (Булыка, Запазыч., 174). Запазычанне праз польск. koszt з с.-в.-ням. kost (Слаўскі, 2, 544).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кігі́ ’дзіця, плач дзіцяці’ (Нас.), ’пра няясны крык птушкі’ (Нар. лекс.). Укр. киги ’крык чайкі’, кигик ’тс’, кигикати ’крычаць як чайка’, рус. кигикать ’крычаць як птушка’. Гукапераймальнае (ЕСУМ, 2, 428–429). Польск. kihiczeć з усходнеславянскіх моў (нехарактэрнае h).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ласне́цца ’блішчэць, ільсніцца’ (Нас.), слонім. даспіцца ’тс’ (Нар. лекс.). Укр. лисніти, лиснитися, рус. лосниться, польск. lśnić się, ст.-польск. Iszczeć і інш. Да лоск < lъ!!!къ (дзе ‑skn‑ > ‑sn‑). Гл. таксама ільсніцца (Фасмер, 2, 521; Скок, 2, 272).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матану́ць (перан.) ’кінуць’ (даўг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’махнуць’, ’выбегчы’ (Нар. Гом.). Рус. урал. мотану́ть ’хутка, раптоўна прабегчы, мільгануць’, смал. мотану́ться ’тс’. Да мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑ перад ‑nǫ‑ перадае раптоўнасць дзеяння. Сюды ж матані́на ’мітусня, беганіна’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мовіць ’гаварыць’, ’сказаць, вымавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Растарг.; брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мовити ’валодаць мовай, размаўляць’, ’прасіць’, ’сведчыць’, ’судзіцца’ (з XV ст.). Аднак мовіць па́цяры ’маліцца’ (паст., швянч., Сл. ПЗБ) з польск. (od)mówić pacierz ’чытаць малітву’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моладзь ’маладое пакаленне’, ’маладыя людзі’, ’маладосць’, моладдзю ’ў маладыя гады’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). Укр. молодь ’моладзь’. Бел.-укр. ізалекса. На іншай слав. тэрыторыі семантыка адрозніваецца (параўн. Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41). Прасл. moldь. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набольш ’найбольш, больш за ўсё’ (Нас., ТС), на́баля, набблі ’тс’ (Рам. 1, 4), ст.-бел. наболтай (XVI ст.). Паводле Карскага (1, 231), у апошнім слове можна бачыць пропуск и, але верагодней гэта форма з прэфіксам на-. Гл. наі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паце́пліць ’вытапіць (грубку)’ (Нас.; мядз., паст., Сл. ПЗБ). Рус. потеплить (свечку перад іконай) ’запаліць, каб свечка пагарэла, а потым пагасіць яе’. Да цяпло, цёплы (гл.). Магчыма, гэта калька-балтызм, параўн. літ. šildyti, apšildyti ’апальваць, тапіць’ — šiltis, šiluma ’цяпло’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)