катэго́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. У філасофіі: асноўнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

К. часу.

К. формы і зместу.

2. У навуковай тэрміналогіі: родавае паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

Граматычныя катэгорыі.

К. роду.

Гістарычныя катэгорыі.

3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

Розныя катэгорыі людзей.

|| прым. катэгарыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нні, -яя, -яе.

1. Які мае адносіны да рання; ранішні.

У р. час.

2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.

Р. вечар.

Ранняе Сярэдневякоўе.

3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).

Ранняя зіма.

Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэакты́ўны¹, -ая, -ае (спец.).

1. гл. рэактывы.

2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.

Р. рух.

Р. рухавік.

Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.

3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.

Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).

|| наз. рэакты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры, прыназ. з М.

1. Каля чаго-н.

Пры доме быў сад.

2. Указвае на падпарадкаваныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.

Лабараторыя пры інстытуце.

Служыць пры штабе.

Сядзелка пры цяжкахворым.

3. Указвае на наяўнасць чаго-н. у каго-н.

Трымаць дакументы пры сабе.

Быць пры зброі.

Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.

4. Указвае на час, абставіны, становішча.

Чытаць пры настольнай лямпе.

Заявіць пры сведках.

Быць пры памяці.

Пры выпадку завітаю да вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драматызава́ць

(польск. dramatyzować , ад гр. dramatidzo = апрацоўваю ў форме драмы)

1) надаваць якому-н. твору драматычную форму;

2) узмацняць драматызм, напружанасць чаго-н. (напр. д. адносіны, д. ролю).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

платані́чны

(ад платанізм)

1) філас. які мае адносіны да платанізму;

2) заснаваны на духоўнай цязе, пазбаўлены пачуццёвасці (напр. п-ае каханне);

3) чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прагрэ́сія

(лац. progressio = рух наперад)

рад лікаў, якія паслядоўна павялічваюцца або памяншаюцца так, што розніца або адносіны паміж суседнімі лікамі з’яўляюцца велічынёй пастаяннай (напр. арыфметычная п., геаметрычная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стратэгі́чны

(гр. strategikos)

1) які задавальняе патрабаванням стратэгіі, мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй;

2) перан. істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім-н. этапе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трапі́чны

(гр. tropikos = паваротны)

1) які мае адносіны да тропікаў, размешчаны ў тропіках (напр. т. зона);

2) уласцівы тропікам, пашыраны ў тропіках (напр. т. лівень);

3) гарачы, спякотны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

этымало́гія

(гр. etymologia, ад etymon = ісціна, сапраўднае значэнне слова + logos = вучэнне)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне слоў;

2) паходжанне слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)