панаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Панаціраць рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу ўсё, многае. Панаціраць паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае. Панаціраць ногі. // Нацерці на чым‑н. многа чаго‑н. Панаціраць мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем, нацерці вялікую колькасць чаго‑н. Панаціраць канапель. Панаціраць бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым‑н., залішне пастарацца. І Анюта перастаралася. Карычневы пухір вырас значна большы, чым ён вырастаў кожны раз, калі яго надзімалі раней. А гэта прывяло да бяды — цацка лопнула. Корбан. [Цімохін:] — А капец той сам старшыня завяршаў .. Прыбег на поле, схапіў рыдлёўку і засыпаў капец зямлёй. Ды, відаць, перастараўся, зашмат зямлі накінуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пырну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што, чым.

Разм. Ударыць чым‑н. вострым. Саўка схапіў са стала нож з вострым канцом і пырнуў войта пад бок. Колас. Дзям’ян яшчэ раз пырнуў штыком.. [фашыста] ў грудзі і, забраўшы ўсю зброю, выйшаў на ганак. Кавалёў. — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. чым. Зрабіць моцны ўзмах чым‑н.; прымусіць што‑н. хістацца. Максімецкі ўсхапіўся, хапіў сваю вінтоўку за рулю, размахнуў ёю навокал сябе і палажыў на месцы аднаго немца. Чорны.

2. што. Развесці ў бакі, раскінуць. Размахнуць крылы.

3. што. Разм. Развіць, разгарнуць што‑н. у вялікіх маштабах. Вось і сядзіба! Можна размахнуць Такі маёнтак. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

według

czego адпаведна чаму; у адпаведнасці з чым; згодна з чым;

każdemu według zasług — кожнаму па заслугах;

według prawa — па законе; паводле закона; у адпаведнасці з законам; згодна з законам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засланя́цца разм. sich schützen (чым-н. mit D, ад чаго-н. vor D); vrhalten* vt (трымаць перад сабой)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

напха́ны

1. (у што-н.) hiningestopft, hiningepackt, hiningequetscht, hiningezwängt;

2. (чым-н.) voll gestpft, voll gepckt, voll gepfrpft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

віншава́ць beglǘckwünschen vt (каго-н з чым-н. j-n zu D), gratuleren vi (j-m zu D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

павіншава́ць beglǘckwünschen vt (каго-н., з чым-н. j-n zu D), gratuleren vi (j-m zu D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пагадзі́ць

1. (прывесці ў адпаведнасць) in Überinstimmung brngen* vt (з чым-н. mit D);

2. (памірыць) versöhnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)