КАЛАТЫ́РКІН (Якаў Міхайлавіч) (14.11. 1910, в. Заніна Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1995),
савецкі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў сучаснага электрахім. кірунку вучэння аб карозіі металаў. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1966; Рас.АН з 1991). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1937). З 1937 у Дзярж.навук. цэнтры Рас. Федэрацыі «Н.-д.фіз.-хім.ін-т імя Л.Я.Карпава» (у 1948—51, 1957—87 дырэктар). Даследаваў электрахім. кінетыку каразійных працэсаў. Развіў адсарбцыйную тэорыю пасіўнасці металаў, электрахім. тэорыю пітынгавай карозіі, тэорыю салявога інгібіравання і хім. пасіўнасці. Распрацаваў метад аноднай аховы металаў ад карозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Мікалай Васілевіч) (н. 21.6.1925, в. Шарэйкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1968). Скончыў Гомельскі настаўніцкі ін-т (1946), БДУ (1950). З 1973 у Гомельскім ун-це. З 1982 у Гомельскім ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (з 1988 заг. кафедры). Навук.працы па праблемах тэорыі і практыкі навучання, прафес. падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Педагогическая теория и школьная практика: Эксперимент.-дидакт. исслед. на материале обучения учителей мастерству формирования умственной самостоятельности учащихся. Мн., 1978;
На пути к профессиональному совершенству. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Віктар Мацвеевіч) (н. 19.5. 1940, г.п. Алеўск Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1962), дзе і працуе. Навук.працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад. Выявіў вагальныя рэакцыі перабудовы і фазавыя пераходы 2-га роду цвёрдых раствораў структурных дэфектаў у матрыцы паўправадніка.
Тв.:
Колебательная реакция перестройки дефектов в кремнии (разам з П.В. Кучынскім, Л.М. Шахлевіч) // Письма в Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1987. Т. 45, вып. 7;
Радиационные эффекты в приборах и интегральных схемах на арсениде галлия. Мн., 1992 (разам з Я.Р. Аствацатур’янам, Дз.В.Громавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 6.5. 1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). У 1958—91 дырэктар Бел.НДІ фтызіятрыі і пульманалогіі, з 1971 адначасова ў Мінскім мед. ін-це (у 1991—98 заг. кафедры). Навук.працы па функцыянаванні ўнутр. органаў і сістэм пры паталогіі органаў дыхання, удасканаленні дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў дыхання, барацьбе з туберкулёзам.
Тв.:
Туберкулез органов дыхания и отягощающие его факторы. Мн., 1985 (у сааўт.);
Руководство по фтизиатрии. 2 изд. Мн., 1991 (разам з С.І. Суднікам, С.А Собалем).
іспанскі прафс., паліт. і дзярж. дзеяч. З 1894 чл.Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП). У 1917—18 зняволены за ўдзел у арганізацыі ўсеагульнай забастоўкі. З 1918 дэп. картэсаў. У 1925—37 ген. сакратар Усеагульнага саюза працоўных. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 міністр працы (1931—33), старшыня ІСРП (1932—35, лідэр яе левага крыла). За ўдзел у паўстанні супраць урада правых рэспубліканцаў у 1934 зняволены (амнісціраваны ў лют. 1936), прэм’ер-міністр і ваен. міністр урада Нар. фронту (вер. 1936 — май 1937). З 1939 у эміграцыі ў Францыі. У 1942—45 зняволены ў ням.-фаш. канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫН (Фёдар Сямёнавіч) (13.2.1941, в. Кокіна Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 14.1.1996),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1967 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1992 дырэктар). Навук.працы па рэгуляцыі абмену ліпідаў у арганізме жывёл і чалавека ў норме і паталогіі, пошуку метабалічных падыходаў у лячэнні атлусцення.
Тв.:
Обмен липидов при введении тиамина и его фосфорилированных производных (разам з В.У.Буко) // Кокарбоксилаза и другие тиаминфосфаты. Мн., 1974;
Обмен липидов при авитаминозе B1 вызываемом введением окситиамина (у сааўт.) // Метаболические эффекты недостаточности функционально связанных B-витаминов. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ФЛІН ((Laughlin) Роберт Бэтс) (н. 1.11.1950, г. Вісейлія, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990), Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1972). З 1982 у Ліверморскай нац. лабараторыі імя Лоўрэнса, адначасова з 1985 у Стэнфардскім ун-це (з 1989 праф.). Навук.працы па тэорыі квантавага эфекту Хола, тэорыі квантавых вадкасцей, высокатэмпературнай звышправоднасці. Прапанаваў тлумачэнне (1983) эксперыментальна адкрытага ў 1982 Р.Штормерам і Д.Цуем дробавага квантавага эфекту Хола, заснаванае на пераносе эл. зараду квазічасціцамі з дробавым (1/3 ад зараду электрона) эл. зарадам, які эксперыментальна зарэгістраваны (1997). Нобелеўская прэмія 1998 (разам з Г.Штормерам і Д.Цуем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЕ́Г ((Lebesgue) Анры Леон) (28.6. 1875, г. Бавэ, Францыя — 26.7.1941),
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Чл. Парыжскай АН (1922). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). Праф. Парыжскага ун-та і Сарбоны (з 1910), Калеж дэ Франс (з 1921). Навук.працы па тэорыі функцый, тэорыі інтэгравання, тэорыі мностваў, гісторыі метадалогіі матэматыкі. Пабудаваў новую тэорыю інтэграла (інтэграл Л.), увёў новыя паняцці меры, мноства і вымяральных функцый (1902—04), што зрабіла магчымым інтэграванне шырокага класа функцый. Даследаванні Л. спрыялі стварэнню новых кірункаў у матэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Лідзія Аляксандраўна) (10.3.1871, в. Лапцева Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.11.1950),
савецкі батанік, адзін з першых даследчыкаў мікалагічнай флоры на Беларусі. Д-рбіял.н. (1937), праф. (1946). Працавала ў Ленінградзе: з 1930 ва Усесаюзным ін-це раслінаводства, з 1938 у Бат. ін-це АНСССР. Навук.працы па геабат. даследаваннях грыбных харч. рэсурсаў Беларусі.
Тв.:
Первый список грибов и миксомицетов Белоруссии;
Второй список грибов и миксомицетов Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сельского и лесного хозяйства. 1925. Вып. 4, 9;
Третий список грибов миксомицетов Белоруссии // Тр. Ботанического ин-та АНСССР. Сер. 2. Споровые растения. 1935. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Пётр Мікалаевіч) (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнік навук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук.працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.