Дэкларава́ць ’дэклараваць’ (БРС). Запазычанне з рус. деклари́ровать (аб рус. слове падрабязна гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 56: < ням. deklarieren < лац. declarāre). Параўн. бел. даклярава́ць (гл.), якое з’яўляецца запазычаннем з польск. deklarować (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізво́зчык ’возчык, рамізнік’ (Бяльк.), рус. извозчик, дыял. изво́щик, укр. зво́щик, ст.-рус. извощикъ, извозщик ’перавозчык, рамізнік’. Утворана ад извозъ ’перавозка’ з суф. Nomina agentis ‑чик. Гл. Шанскі, 2, I, 25–26. Параўн. ізвознік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́дні, бу́дзень, будзённы. Рус. бу́дни, бу́день, бу́ддень, бу́дний, укр. бу́ддень, буде́нний. З будьнъ дьнь (параўн. польск. budny dzień) да *budьnъ : *buditi. Гл. Фасмер, 1, 229 (там і агляд іншых версій); Шанскі, 1, Б, 212.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вака́нсія (БРС). Запазычанне з рус. вакансия (Крукоўскі, Уплыў, 76), якое з’яўляецца кантамінацыяй ваканция (< польск. wakancja) і ваканс (фр. vacance) (Шанскі, 1, В, 6; Рудніцкі, 1, 295). Параўн. ст.-бел. ваканцыя < польск. (Булыка, Запазыч., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальцава́ць (БРС), вальцаваць (жалеза) (КТС), вальцы (БРС, Інстр. III). Да ням. walzen ’вальцаваць, пракатваць’, перааформленага на славянскай глебе з дапамогай суфікса ‑ава. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (польск. walcować). Параўн. Шанскі, 1, В, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варсі́нка (БРС). Запазычанне (?) з рус. ворси́нка, якое з’яўляецца вытворным ад ворс, во́рса. Рус. ворс, во́рса, бел. во́рса, укр. во́рса лічацца запазычаннем з іран. моў. Гл. падрабязна Фасмер, 1, 355–356; Шанскі, 1, В, 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́марачны (БРС). Рус. вы́морочный, укр. ви́морочний. У беларускіх дзелавых помніках фіксуецца ў 1610 г. (КГС). Да выміраць, мор. У рус. мове непасрэдна ад вы́морка ’стан па дзеяслову выміраць’ (Шанскі, 1, В, 226 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вігва́м ’жыллё індзейцаў Паўночнай Амерыкі з вецця, кары і скур’ (КТС, БРС). Запазычана праз рус. мову з а.-англ. wigwam (< алгонкінск. wēkou‑om‑ut ’у сваім доме’; параўн. Скіт, 610; Шанскі, 1, В, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарнір ’гарнір’ (БРС). Рус. гарни́р, укр. гарні́р. У бел. мове (як і ва ўкр.) з рус. гарни́р < франц. garnir ’убіраць, упрыгожваць’ (спачатку дзеяслоў, які на рус. глебе зрабіўся назоўнікам). Гл. Шанскі, 1, Г, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гауптва́хта ’гауптвахта’ (БРС). Рус. гауптва́хта, укр. гауптва́хта. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. з’яўляецца, відаць, рус. мова. Рус. гауптва́хта < ням. Hauptwache, Hauptwacht (ужо ў Пятроўскую эпоху). Фасмер, 1, 397; падрабязна Шанскі, 1, Г, 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)