грамадска-літаратурная газета. Выдавалася ў 1861—65 у Маскве штотыднёва на рус. мове. Орган славянафілаў. Асвятляла, пераважна з пазіцый славянафільства, праблемы гісторыі і жыцця слав. народаў. Змяшчала інфарм. матэрыялы, гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы. Асабліва вылучала бел. пытанне. Публікавала арт. Я.А.Балвановіча, А.Ф.Гільфердзінга, В.А.Ялагіна і інш. пра бел.-польскія і бел.-рус. ўзаемаадносіны. М.В.Каяловіч даў гіст., тэарэт. і ідэалагічнае абгрунтаванне канцэпцыі заходнерусізму (арт. «Люблінская унія Літвы з Польшчай у 1569 г.», «Літва і Беларусь», «Аб адносінах рускага грамадства да Заходняй Расіі» і інш.). Характар асвятлення бел. тэмы ад знешне памяркоўнага (1861—62) змяніўся на агрэсіўна шавіністычны пасля паўстання 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАКО́МБЫ (італьян. catacomba ад позналац. catacumba падземная грабніца),
падземныя памяшканні прыроднага або штучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці пераважна для правядзення рэліг. абрадаў (яўрэямі і раннімі хрысціянамі) і пахаванняў. Вядомы ў Італіі у наваколлі Рыма (лабірынты вузкіх галерэй даўж. каля 900 км з невял. заламі 2—4 ст.), у Неапалі, на в-ве Сіцылія, Егіпце (Александрыя), Венгрыі, Германіі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. Звычайна ўпрыгожваліся размалёўкай. Тэрмін «К.» ўжываецца ў адносінахда спецыфічных пахаванняў бронз. веку (гл.Катакомбавая культура) паўд.-рус. стэпаў. К. таксама называюць і пакінутыя б. падземныя каменяломні. Яны выкарыстоўваліся ў час рэв. і ваен. падзей падпольшчыкамі і партызанамі (г. Адэса, Керч на Украіне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБАЛАНО́ВІЧ Мікалай Апанасавіч (1848, Гродзенская губ. — 10.11.1918),
гісторык-візанцініст. Магістр. гісторыі (1873). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, з 1873 узначальваў там кафедру агульнай грамадзянскай гісторыі. У 1886—92 рэдактар час. «Церковный вестник». Асн. яго твор — «Візантыйская дзяржава і царква ў XI ст.» (1884), дзе на аснове грэч., лац. і ўсх. крыніц разглядаліся праблемы візант. адміністрацыі, суда, войска, царквы, мясц. кіравання, быў першай працай урас. візанціназнаўстве. Сярод інш. прац найб. значныя: «Візантыйская навука і школы ў XI ст.», «Рэлігійны характар барацьбы асманскіх туркаў з грэка-славянскім светам», «Палітыка турэцкага ўрада ў адносінахда хрысціян і іх рэлігій», «Галілей перад судом рымскай курыі», «Раздзяленне цэркваў пры патрыярху Міхаіле Кіруларыю».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭМПІЯНА́Т,
афіцыйныя спарт. спаборніцтвы вышэйшага ўзроўню ў якім-н. відзе спорту для пэўных калектываў, тэрыторыі (раёна, горада, вобласці, краіны, кантынента, свету); розыгрыш першынства з мэтай вызначэння пераможцы — чэмпіёна (спартсмена або каманды). Паводле структуры адрозніваюць Ч. камандныя, асабістыя і асабіста-камандныя. У асобных выпадках паняцці «Ч.» і «першынство» адрозніваюцца (напр., Ч. па футболе, хакеі — сярод дарослых, а пяршынствы краіны — сярод юніёраў, спарт. клубаў). Адкрыты Ч. — афіц.спарт. спаборніцтвы з мэтай вызначэння чэмпіёна са свабодным допускам ці запрашэннем спартсменаў інш. прыналежнасці (інш. клуба, краіны). Тэрмін «Ч.» ужываюць таксама ў адносінахда выставак-спаборніцтваў жывёл (напр., коней, сабак і інш.) з мэтай выяўлення лепшых у якой-н. пародзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМА СЛО́ВА,
марфалагічная разнавіднасць слова, якая мае пэўны комплекс грамат. значэнняў, выражаных стандартнымі фармальнымі паказчыкамі. Напр., убел. мове слова «рака» мае формы «ракі», «рацэ», «ракою», «рэкамі» і інш., у якіх розныя грамат. значэнні склону і ліку выражаюцца пры дапамозе пэўных канчаткаў. Сістэма ўсіх форм канкрэтнага слова ўтварае яго парадыгму. Тэрмін «Ф.с.» ўжываецца ў адносінахда асобнага канкрэтнага слова (у гэтым выпадку выкарыстоўваюць тэрмін «словаформа») і да цэлай групы слоў пэўнай грамат. разнавіднасці (напр., формы 2-й асобы адз. л. дзеяслова). Асн. крытэрыі аднясення розных форм да аднаго слова: захаванне ў іх аднолькавага лексічнага значэння, рэгулярнасць утварэння дадзеных форм у канкрэтнай мове. Ф.с. бываюць простыя (сінтэтычныя), якія ўтвараюцца пры дапамозе марфем, і складаныя (аналітычныя), у якіх грамат. значэнне выражаецца шляхам спалучэння знамянальнага і службовага слова.
Літ.:
Виноградов В.В. О формах слова // Виноградов В.В. Исследования по русской грамматике. М., 1975;
Касевич В.Б. Элементы общей лингвистики. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. adaptatio прыстасаванне) сацыяльная, працэс узаемадзеяння індывіда (групы, суполкі) з сац. асяроддзем. Характарызуецца прыстасаваннем да новых умоў жыцця, выпрацоўкай і актуалізацыяй такіх якасцяў, што забяспечваюць выжыванне, зменай фактараў асяроддзя для найб. поўнага авалодання імі, пераглядам уласных дамаганняў і самаацэнак да рэальных умоў і суб’ектыўных магчымасцяў, пераадоленнем існуючых стэрэатыпаў, звычак, інерцыі мыслення. Чалавек здольны не толькі прыстасоўвацца, але і актыўна ўздзейнічаць на новыя ўмовы і абставіны, кантраляваць і рэгуляваць іх. Працэс адаптацыі можа быць татальны пры поўнай змене навакольнага асяроддзя і мэтавы (напр., змена месца работы і інш.). Упсіхал. і сац.адносінах важна ўлічваць асаблівасці адаптацыі чалавека да працяглага ўздзеяння неспрыяльных фактараў (стрэсараў; гл. таксама Адаптацыйны сіндром). Адаптацыя цесна звязана з асваеннем і прыняццем (інтэрыярызацыяй) індывідам нормаў і каштоўнасцяў таго грамадства, да якога ён належыць, у працэсе сацыялізацыі.
Літ.:
Лебедев В.И. Личность в экстремальных условиях. М., 1989;
Свиридов Н.А. Социальная адаптация личности в коллективе // Социол. Исслед. 1980. № 3.
~ die Kínder gerécht sein быць справядлі́вым да [у адно́сінах да] дзяце́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЗВЫЧАЁВАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць няпісаных прававых норм, агульнапрынятых у пэўным грамадстве. Узнікла непасрэдна з грамадскіх адносін і санкцыянавана дзярж. уладай. На Беларусі панавала да 15 ст.У 15 — пач. 16 ст. паступова замянялася пісаным правам, у якім побач з новымі нормамі захоўваліся нормы З.п. ў форме закону. Пасля выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 З.п. адводзілася толькі дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін, якія не былі прадугледжаны законам. З.п. рэгулявала ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці, дзейнасць службовых асоб, дзярж. павіннасці насельніцтва, асн. грамадзянска-прававыя адносіны і інш.Найб. доўга панавала ў шлюбна-сямейных адносінах. Асаблівае месца ў сістэме З.п. займалі нормы копнага права, якія дзейнічалі на Беларусі з глыбокай старажытнасці да 18 ст. (гл.Копны суд). Уплыў З.п. адчуваўся і пазней, асабліва ў зямельным і сямейным праве.
Літ.:
Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭФІЦЫЕ́НТ КАРЫ́СНАГА ДЗЕ́ЯННЯ (ккдз),
характарыстыка эфектыўнасці сістэмы (устройства, машыны) уадносінахда працэсу пераўтварэння або перадачы энергіі, які адбываецца ў гэтай сістэме. Ккдз — безразмерная велічыня η, якая вызначаецца адносінамі карысна выкарыстанай энергіі (Wк), пераўтворанай у работу пры цыклічным працэсе, да сумарнай колькасці энергіі (W), перададзенай сістэме: η = Wк/W.
Для эл. рухавіка Wк — работа на вале рухавіка, якая выконваецца за кошт спажываемай ім эл. энергіі; для рухавіка ўнутр. згарання Wк — работа на вале рухавіка, а W — энергія, якая вылучылася пры поўным згаранні паліва. У выніку розных страт энергіі (з-за вылучэння джоўлевай цеплыні, з-за гістэрэзіса, трэння, непаўнаты згарання паліва і інш.), а для цеплавых рухавікоў таксама з-за другога закону тэрмадынамікіккдз любой рэальнай устаноўкі заўсёды меншы за 1. Ккдз цеплавых электрастанцый дасягае 0,4, рухавікоў унутр. згарання 0,4—0,5, эл. генератараў 0,95, трансфарматараў 0,98.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦПАСЯЛЕ́НЦЫ, спецперасяленцы,
катэгорыя асоб уСССР, якія ў 1930—50-я г. былі сасланы разам з сем’ямі ў аддаленыя раёны краіны (Поўнач, Сібір, Д. Усход і інш.), асабліва ў перыяд масавай калектывізацыі ў 1929—32. Тэрміны «С.», «спецперасяленцы» пачалі ўжываць з вясны 1930, як правіла, уадносінахда асоб раскулачаных і сасланых як кулакі. Іх спісы складалі мясц. партыйныя і сав. органы з фармальным прыцягненнем бядняцка-серадняцкага актыву. Умовы транспарціроўкі і жыцця С. былі надзвычай цяжкімі. Яны часта жылі ў пабудаваных імі самімі «асобых паселішчах» і спецпасёлках, прыцягваліся да розных цяжкіх работ. С. пад страхам асуджэння і накіравання ў папраўча-працоўныя лагеры забаранялася пакідаць раёны пасялення. Увесь час яны знаходзіліся пад наглядам мясц. органаў дзярж. бяспекі. У 1953—59 праводзілася паэтапнае зняцце абмежаванняў на перамяшчэнне С. на месцы пастаяннага месца жыхарства.