ШЧАРБАКО́ЎСяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасова нач.СКБ з доследнай вытв-сцю). З 1986 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разам з У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Металлополимерные зубчатые передачи. Мн., 1981 (разам з У.А.Белым, В.Я.Старжынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧСяргей Мікалаевіч (н. 6.8.1959, г. Дзяржынск Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механікі, матэрыялазнаўства і буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001) і Бел. акадэміі архітэктуры (2002). Скончыў БПІ (1981). У 1985—2001 навук. супрацоўнік н.-д. лабараторый, дацэнт Бел.нац.тэхн. ун-та (БНТУ), у 1995—98 нам. дырэктара Рэсп.адукац. цэнтра БНТУ па навук. рабоце, з 2000 дырэктар Міжнар.адукац. цэнтра буд. ф-та БНТУ, з 2001 заг. кафедры. Навук. працы па эксперым. і выліч. механіцы разбурэння бетону і жалезабетону, даўгавечнасці, карозіі і метадах аховы матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Разрушение бетона и его долговечность. Мн., 1997 (у сааўт.);
Трещиностойкость и долговечность бетона и железобетонных элементов в терминах силовых и энергетических критериев механики разрушения. Мн., 1999;
Автоматизация в строительстве. Мн., 2003 (у сааўт.);
Технология усиления строительных конструкций. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙКО́ЎСяргей Мікалаевіч (н. 25.3.1954, г. Томск, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лазернай і эмісійнай спектраскапіі плазмы, аналіт. лазернай спектраметрыі, лазерным прыладабудаванні. Выканаў тэарэт. мадэліраванне і эксперым. даследаванне селектыўнага ўнутрырэзанатарнага паглынання ў шматмодавых імпульсных лазерах; правёў лазерную спектраскапічную дыягностыку лазернай абляцыйнай плазмы; распрацаваў і стварыў эксперым. ўзоры лазерных спектрометраў з унікальнымі параметрамі.
Тв.:
Лазерная абсорбционная и флуоресцентная диагностика плазмы (разам з В.С.Бураковым, М.У.Тарасенкам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 3;
Физика плазмы и плазменные технологии в Беларуси. Мн., 2001 (разам з В.С.Бураковым, У.Дз.Шымановічам);
Внутрирезонаторная лазерная спектроскопия: диагностика плазмы и спектральный анализ (разам з В.С.Бураковым) // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́драс, ‑а, м.
1. Надпіс на паштовым адпраўленні, у якім указваецца месцазнаходжанне атрымальніка. Сяргей прачытаў надпіс на некалькіх старых канвертах. На ўсіх — адзін адрас: дэпутату Вярхоўнага Савета.Шамякін.// Указанне месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Прамчала віхрам конніца І знікла ў шызай далі. Дзяўчаты непакояцца, Што адрасоў не далі.Гаўрусёў.
2. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой‑н. урачыстай падзеі, звычайна юбілею. Паднесці прывітальны адрас.
•••
Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка.
[Фр. adresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збая́цца, збаюся, збаішся, збаіцца; зак., каго-чаго, без дап. і сазлучн. «што».
Разм. Пабаяцца, спалохацца. — Я хацеў даплыць да таго берага. — Галынскі кіўнуў галавой у бок алешын. — Пасля зірнуў пад сябе ў ваду, і збаяўся, што не даплыву, і страціў сілы.Галавач.«Ваўкі нападаюць на чалавека, толькі калі гуляюць сваё вяселле. А цяпер жа не піліпаўка, павінны збаяцца чалавека», — стараўся разважаць спакойна Сяргей.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.Незак.да прасвятліць.
2.каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых.Гурскі.Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
1. Надаваць, уносіць парадак, сістэму ў што‑н. Рэгуляваць рух на скрыжаванні дарог. Рэгуляваць падачу вады. □ У сельскай гаспадарцы сама прырода разумна рэгулюе чарговасць работы.Сабаленка.
2. Прыводзіць у неабходны для работы стан, дамагацца правільнага працякання якога‑н. працэсу. Тоня падцягвала то адну, то другую стралу, рэгулюючы спуск.Шчарбатаў.Па некалькі разоў на дзень наведваўся Сяргей: аглядаў і рэгуляваў машыну.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЬЦЮКО́ЎСяргей Пятровіч (н. 26.11.1956, пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас фп. Р.Шаршэўскага; 1987, клас кампазіцыі Я.Глебава). У 1982—89 заг.муз. часткі Бел.т-ра юнага гледача. Працуе ў розных муз. жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (1987—95); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А.Залётневым); З сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага арк.; «Капрычыо» для флейты і камернага арк.; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фп. і струннага арк.; камерна-інстр. творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М.Багдановіча і Б.Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драм. спектакляў (больш за 30).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НСКІЯ,
муж і жонка, рэвалюцыянеры.
Сяргей Аляксеевіч (19.5.1874, г. Шчыгры Курскай вобл., Расія — ?). У 1894—98 вучыўся ў Маскоўскім ун-це. За рэв. дзейнасць выключаны і жыў у Курску пад наглядам паліцыі. Разам з жонкай арганізаваў гурток, наладзіў выпуск лістовак. З 1903 у Мінску, пам. юрысконсульта на Лібава-Роменскай чыгунцы. Далучыўся да Мінскай групы РСДРП і вёў агітацыю сярод чыгуначнікаў. З 1905 у складзе Мінскага кааліцыйнага савета. У 1905 арыштаваны, вызвалены ў 1906, ад рэв. дзейнасці адышоў. У 1917—20 уваходзіў у Маскоўскую арг-цыю меншавікоў. Да 1933 працаваў юрысконсультам у Маскоўскім саюзе металістаў.
Вера Ільінічна (13.2.1878, в. Гусарка Краснаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — ?). Скончыла Харкаўскую гімназію (1897). У рэв. дзейнасць уключылася ў Курску. У Мінскай групе РСДРП выконвала абавязкі сакратара і касіра, падтрымлівала сувязі з друкарняй. Пасля Курлоўскага расстрэлу арганізавала к-т дапамогі параненым. Наладзіла выпуск лістовак і іншых матэрыялаў, якія перадаваў ёй з турмы муж.
рускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Адзін з арганізатараў «Цэха паэтаў» (гл.Акмеізм). Скразныя тэмы паэзіі Гарадзецкага — роздум пра лёс радзімы на розных гіст. этапах, рамантыка барацьбы за шчасце народа, цікавасць да простых працаўнікоў горада і вёскі, інтэрнац. салідарнасць. Аўтар зб. вершаў «Яр» (1907, тэмы і вобразы рус. фальклору), «Пярун» (1907), «Русь» (1910), «Серп» (1921), «З цемры да святла» (1926), «Грань» (1929), «Думы» (1942), «Паўночнае ззянне» (апубл. 1968), раманаў «Пунсовы смерч» (1927, пра падзеі 1-й сусв. вайны на Каўказе) і «Сады Семіраміды» (апубл. 1971, пра трагічныя падзеі ў Зах. Арменіі ў канцы 1916), аповесцей «Сутулаўскае гняздоўе» (1915), «Помнік паўстання» (1928), «Чорны шаль» (1929), паэм «Чырвоны Піцер» (1922), «Тры сыны» (1956) і інш., новага лібрэта да оперы М.Глінкі «Іван Сусанін» (1937—44). Перакладчык вершаў і паэм Я.Купалы («Над ракою Арэсай») і Я.Коласа («Новая зямля», «Рыбакова хата», з Б.Ірыніным і П.Сямыніным).