созрева́ть несов.

1. паспява́ць, спець, выспява́ць;

2. перен. выспява́ць; (становиться взрослым) станаві́цца ста́лым (даро́слым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удешевля́ться

1. танне́ць, станаві́цца танне́йшым;

2. страд. рабі́цца танне́йшым, змянша́цца, зніжа́цца ў ко́шце (цане́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласкаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца больш ласкавым, лагодным, спагадлівым. Лаяў нас [дзед] невядома за што. Але потым ізноў ласкавеў. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным. А стары ўжо, бач, дурнее, Як за семдзесят залез. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смутне́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца, станавіцца больш смутным. — Быў адзін чалавек, — смутнее голас Канстанціна Міхайлавіча, — ды загінуў недзе ў завейных краях. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарві́вець, ‑ее; незак.

Станавіцца чарвівым. У гэтых лясах, здавалася, і ягады былі сакаўнейшыя, як дзе, і грыбы, здавалася, не чарвівелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца больш ядраным (у 2–6 знач.). Ядранела ў лесе; пасека, здавалася, заліта дымам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гале́ць

1. (станавіцца голым, пустым) nackt [kahl] wrden;

2. (бяднець) verrmen vi (s), arm wrden; in rmut lben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стро́іцца (станавіцца ў строй, шыхтавацца) ntreten* vi (s); sich ufstellen; sich formeren;

вайск. стро́йся! (каманда) ngetreten!, ntreten!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАЛЯРЫЗАЦЫ́ЙНА-АПТЫ́ЧНЫ МЕ́ТАД ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ напружанняў,

метад вывучэння напружанняў у дэталях машын і буд. канструкцый на празрыстых мадэлях. Заснаваны на ўласцівасці большасці празрыстых ізатропных асяроддзяў станавіцца пры дэфармацыі аптычна анізатропнымі. Праводзіцца з дапамогай палярызацыйных прылад.

Пры праходжанні слоя анізатропнага рэчыва дзвюма светлавымі хвалямі, па-рознаму палярызаванымі і з рознымі скарасцямі распаўсюджання, паміж ваганнямі гэтых хваль узнікае рознасць фаз, значэнне якой залежыць ад анізатрапіі асяроддзя, таўшчыні слоя і даўжыні хвалі. Па рознасці фаз вызначаюць параметры асяроддзя, якія характарызуюць яго аптычную анізатрапію і звязаныя з ёю асаблівыя напрамкі. Метад пашыраны ў крышталяфізіцы, мінералогіі, пры вызначэнні размеркавання мех. напружанняў і дэфармацый у дэталях машын і элементах канструкцый, вывучэнні тканак жывых арганізмаў і інш.

На Беларусі П.-а.м.д. распрацоўваецца з 1950-х г. у Фіз.-тэхн. ін-це, з 1960-х г. у Ін-це фізікі Нац. АН пры вывучэнні размеркавання напружанняў у пругка дэфармаваных (фотапругкасць) і пластычна дэфармаваных (фотапластычнасць) асяроддзях (С.І.Губкін, Б.Б.Бойка і інш.).

т. 12, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)