Гавару́н ’гаварлівы чалавек’ (Янк. III, 17; Бяльк.; Інстр. III, 58). Рус. говору́н ’гаварлівы чалавек, балбатун, балака’, укр. говору́н (Рудніцкі, 667; няма ў Грынч.). Усх.-слав. утварэнне адлюстроўвае прасл. словаўтваральную мадэль *govorunъ (nomen agentis на *‑unъ ад *govoriti ’гаварыць’). Аналагічныя фармацыі з суфіксам ёсць і ў некаторых іншых слав. мовах. Параўн., напр., славен. govorȗn ’хвалько, фразёр’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼе́жа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжання, спання’, ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заба́ць, зо́баць ’кляваць’ (Нас.). Рус. дыял. зо́бать ’кляваць, есці, грызці’, укр. дыял. зоба́ти (Грынч.), польск. dziobać, дыял. zobać ’кляваць’, чэш. zobati, славац. zobať, славен. zóbati ’тс’, серб.-харв. зо̀бати, балг. зобам, макед. зоба ’есці зерне’. Ст.-слав. позобати, озобати, изобати. Ст.-рус. зобати ’есці’. Адназоўнікавы дзеяслоў з суфіксам ‑а‑ць ад наз. зоб (гл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зава́да ’загана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závada ’загана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць 1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рудні́к ’сістэма збудаванняў для здабывання карысных выкапняў’ (ТСБМ). Укр., рус. рудни́к, славен. rudnik, серб.-харв. ру̂дни́к, балг. ру́дник. Утварэнне з суфіксам ‑нік ад руда (гл.), характэрнае пераважна для ўсходне- і паўднёваславянскіх моў. У заходнеславянскіх мовах назвы з тым жа коранем, але іншымі суфіксамі: польск. rudnia, в.-луж. rudnica, чэш. rudný důl (Чарных, 2, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́хаць 1 ’перамяшчаць’, ’прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць’, ’кранаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. ру́хати ’перамяшчаць’, польск. ruchać ’тс’, славен. rúhati ’перамяшчаць, трасці’. Прасл. *ruxati, суадноснае з *rušiti, гл. рушыць. Той жа праславянскі корань, што і ў рух (гл.). Сюды ж руха́вы ’хуткі, рухлі́вы ’тс’.
Ру́хаць 2 ’рохкаць’ (Сл. ПЗБ), ру́хкаць ’тс’ (ТС), рю́хать ’тс’ (Растарг.). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́начы, сёначы ‘ў гэтую ноч’ (рагач., Сл. ПЗБ), параўн. балг. снощи, серб.-харв. си̏ноћ, славен. snọ́ći. Да прасл. *si noktʼi, спалучэння ўказальнага займенніка *si ж. р. (гл. сей) і *noktʼь Р. скл. ад *noktʼь, гл. ноч (Трубачоў, Проспект, 79). Параўн. утварэнне з адваротным парадкам элементаў *noktʼьsi > стараж.-рус. ночесь ‘сёння ноччу’ (ЭССЯ, 25, 183–184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скабза́цца ‘катацца па ільду’ (Касп.), параўн. укр. ско́бзатися ‘коўзацца’. Паводле ЕСУМ (5, 277), варыянт з s‑mobile, што ўзыходзіць да прасл. *skъlzati/*kъlzati (гл. коўзацца), параўн. рус. дыял. ско́лза́ть ‘коўзаць’, чэш. дыял. sklouzat se ‘коўзацца’, славац. sklzať sa ‘тс’, славен. дыял. skuzek ‘коўзкі, слізкі’. Б на месцы ў (< l̥), відаць, пад уплывам скабліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)