Табалы́ска (табалы́ско) ’агароджанае стойла для жывёлы ў лесе або на полі’ (навагр., Сцяшк.). Да зафіксаванага там жа табо́р ’тс’ з менай санорных р → л, што цалкам у межах фанетычнага вар’іравання пры запазычанні, параўн. табала́1. Аналагічнае развіццё ва ўкр.та́борисько ’табар, месца табару, бівак’ < та́бір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАСКУЛІНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. masculinus мужчынскі),
развіццё ў самкі мужчынскіх другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самак рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых як вынік парушэння гарманальнага балансу. У эксперыменце перасадка семянніка кастрыраванай курыцы суправаджаецца развіццём у яе петушынага галаўнога ўбору, з’яўленнем здольнасці пець па-петушынаму і інш. М. ў чалавека наз.вірылізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разго́ртваннен.
1. Lóswickeln n -s, Ábwickeln n -s;
2.вайск. Entfáltung f -, Entwícklung f -; Áufmarsch m -(e)s;
раён разго́ртвання Entwícklungsraum m -(e)s, -räume;
3. (развіццё) Entfáltung f, Entwícklung f -;
разго́ртванне спабо́рніцтва die Entfáltung des Wéttbewerbs
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
інтры́га
(фр. intrigue, ад лац. intricare = заблытваць)
1) скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму-н.; нагаворы, падкопы;
2) развіццё дзеяння і спосаб яго арганізацыі ў літаратурным творы пры дапамозе складаных перыпетый.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
абцугі́, ‑оў; адз.няма.
Металічны інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза. Юнак выхапіў абцугамі цяжкі кавалак распаленага жалеза, кінуў яго на кавадла.Гамолка.//перан. Тое, што скоўвае, заціскае развіццё чаго‑н. Горад паказан у абцугах крызісу, у пакутах беспрацоўя і ў барацьбе за дыктатуру працы.У. Калеснік.//перан. Акружэнне, ахоп праціўніка з двух бакоў.
•••
Трапіць у абцугігл. трапіць.
Узяць у абцугігл. узяць.
[Польск. obcęgi з ням. Zange.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць сухім; высушыць. Засушыць кляновы ліст. Засушыць рыбіну.
2.перан.Разм. Пазбавіць жывасці, яркасці, выразнасці. Засушыць спектакль. □ Кірыла сумна ўсміхнуўся: ён не вельмі багаты на метафары і параўнанні. Заўсёды пакутліва шукаць іх, каб былі трапныя, арыгінальныя. Ён вінаваціць газету — яна засушыла.Шамякін.
3.перан.Разм. Прыпыніць, спыніць, развіццё чаго‑н. Засушыць ён можа справу, — І цябе й тваю заяву — Пад сукно.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ступ, ‑у, м.
1. Манера ступаць у хадзьбе; паходка. Паручнік, злезшы з свае каламажкі, паволі, важным поступам абышоў усе падводы.Нікановіч.[Салдат] ідзе за афіцэрам, старанна і пужліва прыстасоўваючы свой крок да няпэўнага поступу пана лейтэнанта.Лынькоў.
2.перан. Рух наперад, развіццё, прагрэс. Паспяховы, пераможны поступ Савецкай Арміі выклікаў вялікую радасць.Кавалёў.У цябе [Масква] нечуваная сіла, Поступ дужы, узлёты арла.Броўка.Пераможным поступам ішла па краіне культурная рэвалюцыя.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕМАРЫЯ́Л (італьян. memoriale ад лац. memorialis памятны),
1) памятная кніга, дзённік.
2) Спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя памяці выдатных спартсменаў, а таксама асоб, што зрабілі важкі ўклад у развіццё спорту.
3) М., мемарыяльны ансамбль — архітэктурна-маст. комплекс, створаны ў гонар тых, хто па-геройску загінуў, а таксама выдатных дзеячаў або гіст. падзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАНТАЛО́ГІЯ [ад неа... + грэч. on (ontos) існае, істота + ...логія],
комплекс біялагічных навук пра сучасны арган. свет. Вывучае будову і функцыян. асаблівасці жывых арганізмаў, іх індывід.развіццё, роднасныя сувязі, пашырэнне, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Пры вывучэнні слаба змененых рэшткаў арганізмаў з антрапагенавых адкладаў (напр., трупаў мамантаў) мяжуе з палеанталогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТО́Д [ад грэч. pente пяць + (электр)од],
пяціэлектродная электронная лямпа. Мае катод, анод і 3 сеткі (кіравальную, экранную і антыдынатронную, ці ахоўную). З’явіўся як далейшае развіццётэтрода. Выкарыстоўваецца для генерыравання (гл.Генератарная лямпа) і ўзмацнення нізка- і высокачастотных эл. сігналаў, фарміравання рознай формы эл. ваганняў у індыкатарных прыладах і інш.