Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прас
(ням. Presse)
прылада для гладжання адзення і бялізны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
серп, сярпа́, мн. сярпы́, сярпо́ў, м.
1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.
Назубіць с.
2.перан. Пра тое, што мае форму такога прадмета.
С. месяца (месяц у пачатковай або апошняй фазе).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трал, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.
2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фаўны.
3. Прыстасаванне для выяўлення і абясшкоджання мін.
|| прым.тра́лавы, -ая, -ае.
Тралавая лоўля рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фа́кел, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Асвятляльная прылада звычайна ў выглядзе палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем.
Запаліць ф.
2. Палаючы струмень газу або вадкасці ў выглядзе конуса, а таксама наогул конусападобнае полымя (спец.).
|| прым.фа́кельны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыра́да ’прыбор; камплект, набор прадметаў; дапаможнае прыстасаванне, прылада’ (Нік. Очерки, Стан.). З польск.przyrząd ’прыбор, прыстасаванне’, аформленага па тыпу прыла́да ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУРСО́ГРАФ (ад курс + ...граф),
навігацыйная прылада для аўтам. запісу курсу судна. Запіс наносіцца на папяровую стужку (курсаграму). К. працуе ад гіракомпаса або дыстанцыйнага магн.компаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭХАЛО́Т (ад рэха + лот),
гідраакустычная прылада для вымярэння глыбіні вадаёма ці глыбіні апускання ў ваду якіх-н. цел. Дзеянне Р. заснавана на вымярэнні часу праходжання ультрагуку ад днішча судна, дзе знаходзяцца выпрамяняльнік і прыёмнік сігналаў, да дна (цела) і назад. Выкарыстоўваюць у суднаходстве, рыбалоўстве і інш. Таксама Р. — прылада для вымярэння глыбіні ўзроўню ў буравой свідравіне, па якім вызначаецца ціск на забой слупа вадкасці. Засн. на вымярэнні часу праходжання гуку ад вусця свідравіны да ўзроўню вадкасці і назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для збівання масла, размешвання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лічы́льнікі, ‑аў; адз.няма.
Прылада ў выглядзе чатырохвугольнай рамы з нанізанымі на папярочныя металічныя пруткі рухомымі костачкамі, якая служыць для арыфметычных падлікаў. Канторскія лічыльнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)