2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).
3.перан. Ясны, выразны, дакладны.
Ч. крок.
|| наз.чака́ннасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Увасобіць на экране які-н. твор мастацтва, не прызначаны спецыяльна для кіно.
Э. спектакль.
|| наз.экранізава́нне, -я, н.іэкраніза́цыя, -і, ж.
Э. оперы.
Э. твораў беларускай літаратуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАЗАГЕНЕРА́ТАРНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на газе ад убудаванага газагенератара. У якасці паліва выкарыстоўваюцца драўляныя цуркі, буры і драўняны вугаль, паўкокс і інш.Прызначаны для эксплуатацыі ў раёнах, аддаленых ад месцаў вытв-сці вадкага паліва. У СССР распрацаваны ў 1923, серыйны выпуск (ЗІС-13) асвоены ў 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́Н-600, радыётэлескоп Расійскай АН з дыяметрам кальца каля 600м, найбуйнейшы радыётэлескоп з антэнай пераменнага профілю. Знаходзіцца на Паўн. Каўказе паблізу станіцы Зелянчукская. Прызначаны для вывучэння касм. радыёвыпрамянення ў дыяпазоне ад 8 мм да 21 см. Дакладнасць вызначэння вуглавых каардынат крыніц радыёвыпрамянення да 0,1″.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск.park або рус.парк з зах.-еўрап. моў (ням.Park, англ.park) ад сяр.-лац.parricus ’загон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыро́чыць ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’ (Ласт.), параўн. рус.приуро́чить ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’, ’арганізаваць што-небудзь з нагоды якойсьці знамянальнай падзеі, свята і пад.’, укр.приуро́чити ’тс’. Тут, відаць, аўтарскі наватвор ад рок ’прызначаны тэрмін’ (гл.), параўн. ст.-бел.рокъ ’пэўны тэрмін, час’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск.ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
граба́рны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для земляных работ. Грабарны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гразелячэ́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння гразямі. Гразелячэбны курорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грузапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для падымання грузаў. Грузапад’ёмны кран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)