БІ́НІГ (Binnig) Герд Карл (н. 20.7.1947, г. Франкфурт-на-Майне, Германія),
нямецкі фізік. Замежны чл.Нац.АН ЗША (1987). Скончыў Франкфурцкі ун-т (1978). З 1978 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова ў 1987—95 у Мюнхенскім ун-це. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы паверхні, электроннай мікраскапіі, нанатэхналогіі. Вынайшаў і пабудаваў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Рорэрам), які дазволіў атрымаць відарысы асобных атамаў на электраправодных паверхнях. Стварыў атамны сілавы мікраскоп (1986), які дазваляе вызначыць мікрарэльеф паверхняў любых рэчываў. Нобелеўская прэмія 1986 (з Рорэрам і Э.А.Ф.Рускам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (з Г.Рорэрам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМКО́Ў Васіль Ціханавіч (н. 18.5.1938, хутар Зацішча Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (у 1983—92 заг. лабараторыі). З 1998 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (заг. лабараторыі), з 2002 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэхналогіі буд-ва і эксплуатацыі асушальных дрэнажных сістэм. Распрацаваў шэраг канструкцый меліярацыйных воднагасп. устройстваў (дрэнажных труб, фільтраў буравых свідравін і інш.), метады іх выпрабаванняў, а таксама адпаведныя нарматыўныя дакументы.
Тв.:
Зависимость осушительного действия дренажа от конструкции дренажных труб // Мелиорация переувлажненных земель. Мн., 1974;
Методические указания по расчетам дренажа из новых материалов Мн., 1975 (разам з А.І.Мурашкам, Я.Р.Сапожнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Уладзімір Фёдаравіч (6.5.1953, Мінск),
бел. культуролаг і філосаф. Д-р культуралогіі (2000), канд.філас.н. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1978). З 1978 на камсамольскай рабоце. З 1988 у Бел.пед. ун-це. З 2000 у БДУ (заг. кафедраў гісторыі, філасофіі і культуралогіі, філасофіі культуры), з 2003 у Бел. ун-це культуры (заг. кафедры культуралогіі). Навук. працы па праблемах эстэтыкі і культуразнаўства, форм прыгажосці ў еўрап. культуры, усходняга менталітэту, перспектывах духоўнай эвалюцыі чалавецтва. Распрацаваў універсальную канцэпцыю гармоніі і культуратворчасці.
Тв.:
Человек в поисках гармонии // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі. Мн., 1996;
От эстетики мифа к гармонии логоса // Нар. асвета. 1997. № 2;
Философия красоты. Мн., 1999;
Мировая художественная культура. Мн., 2000;
Отечественная й мировая художественная культура. Мн., 2001 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Старанна, настойліва працаваць, займацца чым‑н.; карпець. [Кірыл] збіраўся забагацець, выбіраючыся на гэты хутар .. Думаў, што яго працавітыя рукі ды здароўе зробяць тут залатое дно. Аж от пятнаццаць год ужо, як гарбее тут, а спадзяванні і асталіся спадзяваннямі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнаі́ць, гнаю, гноіш, тоіць; незак., каго-што.
Прыводзіць у стан гніення; дапускаць развіццё гнілі ў чым‑н. — От гады печаныя, гэтыя кулакі, хлеб гнояць у зямлі, — сказаў.. [Лопух] са штучнай злосцю.Сабаленка.//перан. Доўгі час трымаць каго‑н. у невыносна цяжкіх умовах. Гнаіць у турме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раху́ба, ‑ы, ж.
Разм.
1. Падлікі, разлікі. Звесці рахубу. □ Рахуба не згуба.Прымаўка.
2. Карысць, выгада, сэнс. [Дзед:] — І от раскінуў я сваёй галавой ды прыкінуў, дык няма мне ніякай рахубы за таго божага памазанніка ваяваць.Сабаленка.Нікадзім Варакса .. [домік] нават не рамантаваў — не было рахубы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца куды‑н. Узвалачыся па пагорак. Узвалачыся на пяты паверх.
2. З цяжкасцю падняцца, устаць. [Вера Ігнатаўна:] — Ляжыць .. [старая] ці ходзіць? [Несцер:] — Больш ляжыць. От, узвалачэцца на якую хвіліну і зноў кладзецца.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.
1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан.Крапіва.
2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удержа́ться
1. утрыма́цца;
удержа́ться на нога́х утрыма́цца на нага́х;
войска́ удержа́лись на ста́рых пози́циях во́йскі ўтрыма́ліся на стары́х пазі́цыях;
2.(от чего-л.) утрыма́цца, стрыма́цца;
удержа́ться от безрассу́дного посту́пка утрыма́цца (стрыма́цца) ад безразва́жнага ўчы́нку;
удержа́ться от сме́ха, слёз утрыма́цца ад сме́ху, слёз.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
То́-та ’то́-та ж’, ’у тым вось і справа’, ’вось іменна’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), то́та ’так, але’ (Бяльк.), то́‑то ’то’ (маст., Хромчанка, дыс.), ’так’: от то‑то й ёсь (Сержп. Прык.). Параўн. рус.то́‑то (же) ’вось так’. Адзайменнікавая часціца, утвораная ад той (гл.) шляхам рэдуплікацыі формы н. р. займенніка.