They own the land between them — Яны́ супо́льна ўлада́юць зямлёю
3) адно́ з двух
to choose between the two books — вы́браць адну́ зь дзьвюх кні́гаў
2.
adv.
памі́ж, пасяро́д
•
- between ourselves
- between you and me
- in between
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Станоўчы адказ, дазвол на што‑н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. □ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу.Карпаў.Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям’і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян.Лынькоў.
2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. □ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай.Бітэль.
3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з’езда.
4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. □ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век!Бялевіч.Згода будуе, нязгода руйнуе.Прыказка.
5.безас.узнач.вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы.А. Вольскі.— Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе.Зарэцкі.
•••
У згодзезчым (кніжн.) — у адпаведнасці з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які адубеў, акалеў; змёрзлы. Уначы ад марозу лопаліся бярвенні ў сценах, а неяк раніцай Сяргейка знайшоў у сенцах двух адубелых вераб’ёў.Хомчанка.// Які стаў нягнуткі ад холаду; скарчанелы. Здавалася, што адубелыя рукі не вытрымаюць, міна паляціць уніз.Новікаў.
2. Цвёрды, каляны ад вады, холаду. Галіна адварочвалася, пазірала ў самы куток машыны, дзе, уваткнуты між рамай і брызентам, калыхаўся адубелы ад вады зялёны плашч-накідка.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агаро́д, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне.Мележ.Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учулі плач на ўскраі вёскі.Лынькоў.
2.‑у. Агародныя культуры. На папялішчы тым сусед Сабе пасеяў агарод.Астрэйка.
•••
Агарод гарадзіцьгл. гарадзіць.
Кідаць каменьчыкі ў агародчыйгл. кідаць.
Пусціць казла ў агародгл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буга́й, ‑я, м.
1. Самец буйной рагатай жывёлы; бык. Хутка займеў Мікіта пару коней, ды ажно шэсць штук кароў і свайго бугая.Галавач.
2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, празваная так за тое, што вясной самец яе, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае вельмі гучныя гукі, падобныя да рову бугая. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.
Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык.Дуброўскі.Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты.Савіцкі./узнач.наз.нявы́казанае, ‑ага, н.— Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Шастаць некаторы час. [Шалюта] пашастаў карабком запалак, прыкурыў і высока ўзнятай рукой асцярожна паклаў малюсенькую галавешачку ў попельніцу.Дуброўскі.Бывае, унадзіцца ў сады моцны вецер. Пашастае, паходзіць, паносіцца між яблынь.Сіпакоў.Віця пашастаў запазухай і падаў Паўліку невялікі альбомчык.Беразняк.
2.што. Разм. Парэзаць, парваць. — А што дзяліць тую зямлю? Пашастаем на шматкі.Дуброўскі.[Пятрок:] — Але нашто ты .. кашулю яшчэ новую мне пашастаў, вочы пяском засыпаў?Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэтэндэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто прэтэндуе на што‑н., мае падставы на валоданне чым‑н., на атрыманне чаго‑н. — Скажыце, між іншым, — Ваўчок павярнуў на мяне твар і прыцішыў голас, — .. ёсць, акрамя нас, сёлета сур’ёзныя прэтэндэнты на пераходны сцяг Савета Міністраў і ЦК?Хадкевіч.// Той, хто прэтэндуе на атрыманне якога‑н. звання, узнагароды і пад. за выкананую працу. Прэтэндэнт на атрыманне ступені кандыдата навук. Прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнай прэміі.
[Ад лац. praetendens, praetendentis — які дамагаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Знайсці для сябе месца; стаць або рассесціся на месцах. Падпалкоўнік загадаў батальёнам размясціцца ў прыбярэжным лесе.Мележ.Нарэшце стол быў накрыты, усе размясціліся, і гаворка сціхла.Ваданосаў.// Уладкавацца на жыхарства, спыніцца па прыбыцці ў якім‑н. месцы, памяшканні. Землякі размясціліся ў адным пакоі з Кастусём.С. Александровіч.// Заняць сабой якое‑н. месца, прастору. Між засценкамі Малінаўкай і Жывіцамі на невялікім пагорку размясціўся стары могільнік.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Хадзіць павольна ўзад і ўперад. Як і ўчора, расхаджваў вартавы, ціха насвістваў.Навуменка.// Павольна хадзіць; прагульвацца. Міхалка спаважна расхаджвае па садзе між казачнага пчалінага гарадка з рознакаляровымі домікамі.Якімовіч.// Шмат хадзіць, часта бываць дзе‑н., у каго‑н. Расхаджваць па гасцях.//Разм. Хадзіць у тым або іншым адзенні. Нехта з членаў камітэта нясмела падаў голас: — Сам Дывінец вунь звузіў калошы, дый у [сты]льным гальштучку расхаджвае...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)