hérsagenvt гавары́ць, раска́зваць (запар ад пачатку да канца, напамяць);
etw. am Schnürchen ~ перака́зваць што-н. без запі́нкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wykończyć
зак.
1. закончыць, скончыць, завяршыць;
2. вычарпаць; выкарыстаць (да канца);
3.перан., разм. дабіць; прыкончыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раманты́зм, -у, м.
1. Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 18—1-й палавіны 19 ст., прыхільнікі якога выступалі супраць канонаў класіцызму і сцвярджалі неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.
2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шча́сце, -я, н.
1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.
Сямейнае ш.
Іх шчасцю не было канца.
2. Поспех, удача.
Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.
Яго ш., былі побач людзі, выратавалі (у знач.вык.: яму пашанцавала).
◊
На шчасце —
1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.);
2) у знач.пабочн. сл. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і здадан.сказам.
Скончыць абдумванне чаго‑н. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак.Мурашка.Алесь міжвольна зрабіў два крокі назад. Раней чым мозг паспеў дадумаць, што гэта непрыстойна.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гаварыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Выказаць усё да канца. І захацелася Якаву хоць раз у жыцці выгаварыцца перад людзьмі, падзяліцца з імі сваім горам.Лобан.Сідар маўчаў і паціху ўсміхаўся, чакаючы, калі Клім выгаварыцца і сціхне.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Знайсці, выявіць у выніку пошукаў, намаганняў. Яша з дапамогай людзей адшукаў сякіх-такіх родзічаў, але жыў у іх толькі да канца зімы.Кулакоўскі.Ідуць гідролагаў атрады Даўніх рэчышч адшукаць сляды.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́тынг, ‑у, м.
Масавы сход для абмеркавання якіх‑н. палітычных або іншых надзённых пытанняў. Макушэнка і Ладынін вырашылі ў апошні дзень сяўбы правесці мітынг.Шамякін.Мітынг скончыўся клятваю біцца да канца з панамі, біцца за вызваленне працоўных.Колас.
[Англ. meeting.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапу́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Вельмі моцны спалох. Кудахтанне звар’яцелых з перапуду курэй і залівісты брэх сабак несліся з аднаго канца вёскі ў другі.Б. Стральцоў.Дзяўчына падскочыла, нібы той заяц з перапуду, потым сіганула ўбок.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй.Кудраўцаў.Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар.А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)