ПЕ́РВЕНЦАЎ (Аркадзь Аляксеевіч) (26.1.1905, с. Нагуцкае Стаўрапольскага краю, Расія — 30.10.1981),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы імя Баўмана (1929—33). У Вял.Айч. вайну карэспандэнт газ. «Известия». Друкаваўся з 1937. Першы раман «Качубей» (кн. 1—2, 1937, аднайм. фільм 1958) — рамантызаваны расказ пра героя грамадз. вайны. Раманы «Вогненная зямля» (1945), «Чэсць змоладу» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), зб-кі апавяданняў «Гвардзейскія вышыні» (1944), «Людзі аднаго экіпажа» (1954), «Дзяўчына з Тамані» (1959) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар раманаў «Матросы» (1961), «Аліўкавая галіна» (1965), аповесцей «Багіня Ізіда» (1961), «Каляндар прыроды» (1966), п’есы «Малодшы партнёр» (1951), кінасцэнарыяў «Трэці ўдар» (1948, Дзярж. прэмія 1949, перапрацаваны варыянт «Паўднёвы вузел»), «Героі Шыпкі» (1955), кніг падарожных нататак, публіцыст. артыкулаў і інш. На бел. мову раман «Чэсць змоладу» пераклаў Я.Шарахоўскі.
2.(девушка, достигшая брачного возраста) выда́нніца, -цы ж., дзяўчы́на на выда́нні;
у него́ до́чери уже́ неве́сты у яго́ до́чкі ўжо на выда́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
maiden
[ˈmeɪdən]1.
n.
дзяўчы́на, дзяўчы́нка f.
2.
adj.
1) дзяво́чы, дзяво́цкі
2) неза́мужняя
3) но́вы, сьве́жы, неўжыва́ны; пе́ршы, некра́нуты
maiden voyage — пе́ршы рэйс (но́вага карабля́)
maiden ground — некра́нутая гле́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ліслі́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць ліслівага.
2. Празмернае ўсхваленне; угодлівасць, падлізванне. Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства.Валасевіч.Дзяўчына не даруе баязлівасці, ліслівасці і наогул якой-небудзь слабасці.Арабей.
3.Разм. Ласкавасць, пяшчотнасць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліня́лы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў свежасць фарбаў; выцвілы. Дзяўчына пачала развязваць пад барадой рамкі палінялай хусткі.Арочка.Нашу ўвагу прыцягнула палічка з адметнымі кнігамі: у старых пераплётах, з палінялымі ад часу літарамі на скураных карашках.Пальчэўскі.//перан.Разм. Які страціў свежасць, выразнасць, жывасць. [Наздрэйка] няўцямна ўтаропіўся на старшыню сіняватымі палінялымі вачыма.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыцы́зм, ‑у, м.
1. Захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы значэння тэорыі.
2. Дзелавы падыход, да чаго‑н., цвярозасць меркаванняў і дзеянняў. — Падлогу трэба памыць халоднай вадой, — сказала дзяўчына і пашкадавала, што няма вядра і анучы. Яраша не здзіўляў яе гаспадарчы практыцызм.Шамякін.// Уменне ўладкоўваць свае справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Прыблудзіцца, прыблукаць куды‑н. Дзяўчына, відаць, трымала дзверы на засаўцы, баялася, каб не прыблытаўся салдат які ці афіцэр п’яны.Лобан.
2. Прыстаць да каго‑, чаго‑н.; прыняць удзел у чым‑н. [Наўмыснік:] — Цяпер і рад, што сюды прыблытаўся: тут жа такая работа вялікая пачынаецца.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Выклікаць чыю‑н. увагу, сімпатыю; спадабацца. Прыглянулася Алія старому баю.Даніленка.А калі парою, Здарыцца часіна, Прыглянуцца нашы Хлопец ці дзяўчына, — Рады мы заўсёды З вамі нарадніцца.Русак.Вось гэтыя месцы і прыглянуліся працавітым мірным бабрам — вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму.Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́тайку, прысл.
Разм. Тое, што і употай. На вечары засталася толькі моладзь. Сярод яе была нават адна сама па сабе прывабная дзяўчына Вера Іжыцкая, з заняпалага дваранскага роду. Лабановіч употайку наглядаў за ёю.Колас.Аўстра замілавана глядзела на .. [Каспара]. «Не, не можа быць, каб такі хаваў нешта ўпотайку ад мяне».Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Няпоўнасцю, не зусім цёмны (у 1, 2 знач.). За дзвярыма, на шырокім і ўжо цемнаватым калідоры, на хаду дзяўчына выняла з кішэнькі фартуха хустачку і прылажыла яе, раз і другі, да вачэй.Брыль.Доўга я глядзеў на цемнаваты абадок вакол ствала на бярозе, мацаў яго рукамі.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)