ПАШЧА́СЦЕЎ (Уладзімір Сцяпанавіч) (н. 4.2.1944, г. Іжэўск, Удмурція),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар серый «Мінск перадсвяточны», «З жыцця адной часці» (абедзве 1968), «Палеская нафта» (1970), «Днём і ноччу» (1972), «Аўтагонкі» (1975), «Палескі пейзаж» (1977), «Вучэнні «Бярэзіна» (1978), «Алжыр» (1980), «Адноўленае Палессе» (1981), «Вясковыя замалёўкі» (1984), «Масква» (1988—90), асобных лістоў. Аформіў і стварыў ілюстрацыі да кніг «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М.Лынькова (1969), «Пучок жыгучкі» К.Крапівы (1973), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.Астрэйкі (1974), «Тры аповесці пра Малыша і Карлсана» А.Ліндгрэн (1980), «Мы вучымся пісаць» М.Гурэвіч (1983), «Як Бог стварыў свет» У.Ліпскага (1993), буквары Н.Старажовай і Т.Шанько (1992), А.Клышкі (1999), Т.Ляшчынскай і Ю.Кісляковай (2000, у сааўт.), серыю «Аловак і Самадзелкін» У.Поснікава (1998) і інш. Творам характэрны выразнасць кампазіцыі, дакладнасць і маляўнічасць выяўленчай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бронь1і (радзей)бро́ня, ‑і, ж.
Замацаванне якой‑н. асобы або прадмета за кім‑, чым‑н., якое робіць іх недатыкальнымі для іншых, а таксама дакумент на такое замацаванне. У Паўла і Васі .. была бронь, аднак хлопцы вырашылі ісці на фронт.Брыль.[Ермаліцкі] падаў на подпіс бронь на зарплату.Скрыган.Леў Раманавіч раптам адчуў, што.. хавацца далей за паперкай-бронню непрыстойна і нават злачынна.Асіпенка.
бронь2,
У выразе: бронь божа — тое, што і барані божа (гл.бог).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свято́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Іран.
1. Чалавек, які прытвараецца і выдае сябе набожным; ханжа. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа.Корбан.Веруючым карысна ведаць сапраўдны твар гэтых [карыслівых і хцівых] святош.«Звязда».
2.Разм. Пра ціхага, сціплага чалавека. — А ну яе! Святошу з сябе выстаўляе! Нават жартаў не разумее! — адказаў.. [Казак], мацаючы шчаку. — Дай закурыць, Барташэвіч, братка.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bewáhren
1.vt
1) захо́ўваць, зберага́ць;
Disziplín ~ падтры́мліваць дысцыплі́ну
2) (vor D) збаўля́ць, засцерага́ць (ад чаго-н.);
Gott bewáhre! барані́Бог [Бо́жа]!
2.~, sich (vor D) засцерага́ць сябе́ (ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bless[bles]v.
1. бла(га)слаўля́ць; свянці́ць, пасвянці́ць;
bless oneself жагна́цца, хрысці́цца;
The priest blessed the willow branches. Святар пасвянціў галінкі вярбы.
2.fml дабраслаўля́ць, услаўля́ць, усхваля́ць;
We bless your holy name, O Lord. Услаўляем тваё святое імя, Госпадзі.
3. прасі́ць мі́ласці ў Бо́га
4. быць удзя́чным, жада́ць дабра́;
God bless her for sincerity. Дай Божа ёй здароўя за яе шчырасць.
♦
be blessed with smth. быць надзе́леным/азо́раным чым-н.;
He was blessed with great talent.Бог даў яму вялікі талент;
God bless you! Дай вам Бог здаро́ўя!;
Bless me! О Бо́жа! (выражае здзіўленне, спалох і да т.п.);
Bless you! Будзь здаро́ў! (пры чханні)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ахве́с (аргат.) ’бог, абраз’ (Рам.), вядома таксама ў формах ахвэс, яхвес, охвіс, охвесь, ахвесь, хвесь і фес у сацыяльных дыялектах на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы, параўн. Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 101. Згодна з Арапавым (Этимология, 1964, 125 і наст.), запазычана з мовы ідыш, дзе ад ст.-яўр.Jahveh, што ўяўляе традыцыйнае чытанне найбольш ужывальнага імені іудзейскага бога IHWH; ад ахвес адна з назваў тайных моў — ахвесніцкая, параўн. польск.język ochweśnicki, а таксама, магчыма, назва гандляроў-разносчыкаў у Расіі офени. Адносна апошняй гл. Фасмер, 3, 174; Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 135. Інакш Раманаў, 9, 5 (з грэчаскай), Бандалетаў, ЭИРЯ, 7, 1972, 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тварэ́ц ’той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці’ (ТСБМ), ’творца, стварыцель’ (Ласт., Некр. і Байк.), тво́ріц ’творца, Бог’ (Бяльк.), ст.-бел.творе́ц ’тварэц, стваральнік’ (XV ст., КГС). Параўн. укр.тво́ре́ць ’тс’, рус.творе́ц ’тс’, стараж.-рус.творьць ’тс’, польск.tworzec, ст.-польск.twarzec ’тс’, в.-луж.twórс, н.-луж.tworc ’будаўнік’, ’творца (рэліг.)’, серб.-харв.tvórac ’творчая асоба, творца’, балг.творе́ц ’тс’, ’стваральнік, Гасподзь’, макед.творец ’тс’. Прасл.*tvorьcь — дэрыват ад *tvoriti, гл. тварыць1 (Шустар-Шэўц, 1565), рэлігійнае значэнне, хутчэй за ўсё, пад чэшскім уплывам, параўн. ст.-чэш.tvořitel ’стваральнік, Гасподзь’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403), твары́цель ’тс’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэало́гія ‘багаслоўе’ (ТСБМ), тэолёгія ‘тс’ (Пятр.), ст.-бел.теология, феология ‘тс’ (1595 г., ГСБМ). Запазычаны са ст.-польск.teologia ‘тс’, якое з лац.theologia, а апошняе са ст.-грэч.θεολογίᾱ ‘навука пра багоў’ ад θεός ‘бог’ і ‑λογία < λόγος ‘слова’ (Булыка, Лекс. запазыч., 162; ЕСУМ, 5, 546–7). Параўн. таксама ст.-бел.теологъ, што са ст.-польск.teolog ‘тс’; другасныя варыянты, фанетычна набліжаныя да грэчаскіх формаў феологъ, феолокгъ. Таго ж паходжання народнае тэлялёг ‘багаслоў’; студэнт-багаслоў; чалавек, што чытае ў царкве святыя кнігі’ (Нас.), магчыма, іранічна і фармальна набліжанае да гукапераймальных слоў таляхаць, талялёхаць і інш., гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНАЛО́ГІЯ БЫЦЦЯ́,
адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, паводле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. Фама Аквінскі ўзвёў аналогію быцця ў фундаментальны прынцып гэтай дактрыны і распрацаваў яго філас. змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку аналогіі быцця, вызначэнне сфер і магчымасцяў выкарыстання зрабілі Э.Пшывара, Ф. Ван Стэенберген, Б.Лакебрынк, К.Ранер. Сутнасць аналогіі быцця ў тым, што паміж Богам і яго тварэннямі існуюць першапачатковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і адрозненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўнага падабенства, ні поўнага адрознення, а спалучаюцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, што ў ім існуе. Гэта дае магчымасць філас.-тэалагічнымі сродкамі абгрунтоўваць быццё Бога як першакрыніцу створанага сусвету розных падабенстваў, сярод якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэння, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле падабенства (аналогіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ВІН (Гаўрыла Раманавіч) (14.7.1743, в. Кармачы ці в. Сакуры Лаішаўскага р-на, Татарстан — 20.7.1816),
рускі паэт. Вучыўся ў Казанскай гімназіі (1759—62). Друкаваўся з 1773. З пазіцый асветнага абсалютызму ўслаўляў веліч і дзярж. моц Расіі, рус. палкаводцаў, гераізм салдат (оды «На ўзяцце Ізмаіла», «На пераход Альпійскіх гор»). Выказваў спачуванне народу, выкрываў злоўжыванні царскай адміністрацыі, саноўных вяльможаў (оды «Феліца», 1783, «Уладарам і суддзям», 3-я рэд. 1787, «Вяльможа», 1798). У вершах — аўтабіяграфізм, канкрэтнасць і пластычнасць вобразаў, быт. і пейзажныя замалёўкі (оды «На смерць князя Мяшчэрскага», 1779, «Бог», 1784, «Вадаспад», 1798). Дыяпазон оды пашырыў ад дыфірамба да песні, спалучаў у адным творы элементы оды і сатыры, філас. роздумы і асабістыя прызнанні («Ручай», «Ластаўка», «Яўгену. Жыццё званскае»). У 1790-я г. пераважала анакрэантычная лірыка (зб. «Анакрэантычныя песні», 1801). У апошнія гады жыцця звяртаўся да драматургіі. Паэзія Дз. — пераходная ступень у развіцці рус. л-ры ад класіцызму М.Ламаносава да рэалізму А.Пушкіна. У 1793—94, 1799 і 1800 быў на Беларусі (Віцебск, Шклоў, Лёзна).