Суздро́м ’цалкам, як ёсць; разам’ (Нас., Гарэц.; слуц., Сержп. Прымхі, ТС, Ян., Мат. Гом.), ’хутка, адразу’ (Сцяшк.), су́здрам ’зусім, поўнасцю’ (Ласт.), сюды ж суйздром (з няясным значэннем, Ц. Гартны), суздро́мны (суздромныя ніткі, лён), ’лён пасля апрацоўкі церніцай’, ’ніткі без дадатковай апрацоўкі’ (Ян.), ’лён, абчэсаны на грэбень’ (гом., Нар. сл.), ’зроблены, пашыты з грубага палатна’ (Нар. Гом.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. наз. *суздро (Карскі 2–3, 75 без зыходнай формы), якое ад су- і *здро ’зрок’, з устаўным ‑д‑, параўн. польск.do zdra ’зусім, цалкам’, г. зн. ’з усім, што пападае ў поле зроку’, адкуль ’ніткі, валакно, поўнасцю апрацаваныя’. Параўн., аднак, укр. аргат. з уздром, с потрухом ’цалюсенькі’ (Горбач, Арго, 169), гл. ву́здро, у́здор, здро. Няясна, як беларускія словы суадносяцца з рус.дыял.создо́м ’часта дыхаючы; хутчэй, адразу, зусім, цалкам’; якое Варбат узводзіць да *zьd‑ з прэфіксам *sъ‑ паводле польск.zidki ’хуткі’ (Этим. иссл., 1988, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гале́наў
[ад лац. C. Galenus = прозвішча старажытнарымскага ўрача (129—201)];
г-ы прэпараты — лекавыя сродкі, якія атрымліваюць шляхам спецыяльнай апрацоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус.пск.плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).
Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус.калуж.припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск.przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск.pila ’стараннасць, дбанне’, чэш.píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́даўскіідзядо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дзеда 1 (у 1, 2 знач.). Хата наша — яшчэ дзедаўская, малая і нізкая.Брыль.Першы раз .. пакідаю з прымусу Кут дзядоўскі, што казкамі здаўна пранік.Тарас.
2. Атрыманы ў спадчыну ад продкаў, уласцівы продкам; старадаўні; устарэлы. Дзедаўскі спосаб апрацоўкі зямлі. Дзедаўская тэхніка. Дзедаўскія звычкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
код
(фр. code, ад лац. codex = спіс)
сістэма ўмоўных абазначэнняў або сігналаў для перадачы (па каналу сувязі), апрацоўкі або захавання якой-н. інфармацыі (напр. лічбавы к., тэлеграфны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАЛЕМБІЕ́ЎСКІ (Анатоль Іосіфавіч) (н. 13.10.1935 г. Валакаламск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1996). Вынаходнік СССР (1980). Скончыў Калінінградскі тэхн.ін-т (1965). З 1975 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы і вынаходствы ў галіне дзяўбання зубчастых колаў. Распрацаваў канцэпцыю сістэмалогіі спосабаў апрацоўкі ў машынабудаванні.
Тв.:
Основы системологии способов формообразующей обработки в машиностроении. Мн., 1986;
Системный анализ процесса зубодолбления. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛІ́ЦКІ (Антон Пятровіч) (н. 1.1.1922, в. Бобрык Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Бабруйскі тэхнікум мех.апрацоўкі дрэва (1940), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1954). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый. Камандзір танка Д. вызначыўся ў ліп.—жн. 1944 у Львоўска-Сандамірскай аперацыі. Да 1972 у Сав Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎБЁЖНЫ СТАНО́К.
1) металарэзны станок стругальнага тыпу з верт. зваротна-паступальным рухам даўбёжнага разца (даўбяка). Прызначаны для апрацоўкі цяжкадаступных вонкавых і ўнутр. паверхняў, пазоў і канавак (у т. л. нескразных) любога профілю.
2) Дрэваапрацоўчы станок для выбірання прамавугольных і авальных пазоў і адтулін з дапамогай фрэзерных ланцужкоў, полых долатаў або плоскіх разцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВО́Д,
1) прамысл. прадпрыемства; у палітэканоміі тое, што фабрыка. Першапачаткова розніца паміж імі была ў характары апрацоўкі: механічная — на заводах, хімічная — на ф-ках. З развіццём навукі і тэхнікі на З. і на ф-ках выкарыстоўваецца мех. і хім. апрацоўка. Але па традыцыі адны прамысл. прадпрыемствы, пераважна машынабудавання і металаапрацоўкі, называюць З., другія, у асноўным лёгкай прамысловасці, — ф-камі.