амерыканскі эканаміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). З 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Ніксана па эканам. пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпотэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Метадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэалогію. Аўтар (з Г.Шварц) манументальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для колькаснай тэорыі грошай. Аўтар прац «Нарысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РХГАТ (Furchgott) Роберт (н. 4.6.1916, г. Чарлстан, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Скончыў ун-тПаўн. Караліны (Чэпел-Хіл, 1937) і Паўн.-Зах.ун-т (г. Чыкага, 1940). З 1940 у Мед. каледжы Корнелскага ун-та, з 1949 у Вашынгтонскім ун-це. У 1956—88 у Мед. цэнтры Дзярж. ун-та Нью-Йорка (г. Бруклін), з 1989 праф.Мед. школы ун-та г. Маямі. Навук. працы па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах. Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў. Нобелеўская прэмія 1998 (з Л.Дж.Ігнара і Ф.Мурадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШБАХ (Herschbach) Дадлі Роберт (н. 18.6.1932, г. Сан-Хасэ, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1964). Скончыў Гарвардскі ун-т (1958), дзе і працаваў з 1963 (у 1977—80 дэкан ф-та). Навук. працы па малекулярнай дынаміцы хім. рэакцый, па ўдасканаленні метаду малекулярных пучкоў. Распрацаваў метады разліку энергет. узроўняў унутрымалекулярнага вярчэння. Вынайшаў метад перакрыжаваных малекулярных пучкоў, які дазваляе вывучаць узаемадзеянне малекул у час хім. рэакцыі. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўская прэмія 1986 (з Лі Янам і Дж.Ч.Полані).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярная динамика элементарных химических реакций: Нобелевская лекция. М., 1988.
англа-амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Скончыў каталіцкі каледж і інж. вучылішча. З 1920 працаваў у кіно як мастак, з 1922 як сцэнарыст і рэжысёр. Вядомасць прынесла серыя дэтэктыўных фільмаў, насычаных «чорным гумарам» і адметных наватарскімі прыёмамі для стварэння напружанай злавеснай атмасферы страху і іроніі: «Шантаж» (1929), «Чалавек, які вельмі многа ведаў» (1934), «39 крокаў» (1935), «Лэдзі знікае» (1938) і інш. З 1939 у Галівудзе, стварыў фільмы «Рэбека» (1940), «Падазрэнне» (1941), «Галавакружэнне» (1958), «Псіхоз» (1960), «Марні» (1964), «Шаленства» (1971) і інш., у якіх падкрэсленасць паталагічных учынкаў, фрэйдысцкія матывы.
Літ.:
Трюффо Ф. Кинематограф по Хичкоку: Пер. с англ.М., 1996.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). З 1958 у ЗША. Скончыў Чыкагскі ун-т (1967). З 1982 праф. Прынстанскага ун-та. Навук. працы па цвердацельнай электроніцы, эл. уласцівасцях паўправадніковых мікраструктур і тонкіх плёнак, квантавай фізіцы электронных матэрыялаў (уздзеянне моцных магн. палёў і нізкіх тэмператур). Эксперыментальна адкрыў дробавы квантавы эфект Хола (1982; з А.Госардам і Г.Шцёрмерам). Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Б.Лафлінам і Шцёрмерам).
Тв.:
Рус.пер. — Соотношение беспорядка и взаимодействия в двумерном электронном газе, помещенном в сильное магнитное поле // Успехи физ. наук. 2000. Т. 170, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЦІ́НА (Tarantino) Квенцін (н. 27.3.1963, г. Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсер. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст стужкай «Шалёныя сабакі» (1992). Найб. значны яго фільм «Крымінальная чытаніна» (1994, прэмія «Оскар» за лепшы сцэнарый, Залатая пальмавая галіна Міжнар. кінафестывалю ў Канах) стаў этапным у развіцці кінематографа 1990-х г. Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Сапраўднае каханне» (1993), «Прыроджаныя забойцы» (1994), «Чатыры пакоі» (эпізод «Чалавек з Галівуда»; і рэжысёр), «Барвовы прыліў» (абодва 1995), «Ад захаду да світання», «Запечаная кроў» (абодва 1996), «Джэкі Браун» (1997; і рэжысёр). Здымаўся ў большасці сваіх фільмаў і ў інш. рэжысёраў («Роспачны», «Нікі, д’ябал малодшы» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
English1[ˈɪŋglɪʃ]n.
1. англі́йская мо́ва;
spoken English размо́ўная англі́йская мо́ва;
British/American English брыта́нскі/амерыка́нскі варыя́нт англі́йскай мо́вы;
English-speaking countries англамо́ўныя краі́ны;
Old English старажы́тная англі́йская мо́ва;
Middle English сярэдневяко́вая англі́йская мо́ва;
What is the English for “дом”? Як па-англійску «дом»?
2. the English англіча́не
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГО́ДАРД (Goddard) Роберт (5.10.1882, г. Вустэр, штат Масачусетс, ЗША — 10.8.1945),
амерыканскі вучоны, адзін з заснавальнікаў ракетнай тэхнікі. Скончыў Вустэрскі політэхн.ін-т (1908). З 1914 ва ун-це Кларка (г. Вустэр; з 1919 праф.). У 1942—45 дырэктар Даследчага авіяц. бюро пры мін-ве ВМФ ЗША. Навук. працы па тэорыі касманаўтыкі, стварэнні і выкарыстанні вадкасных ракет. Аўтар 214 патэнтаў на вынаходствы ў галіне ракетнай тэхнікі. Правёў першы ў свеце запуск ракеты з вадкасным ракетным рухавіком (1926). Імя Годарда прысвоена амер. Цэнтру касм. палётаў НАСА і кратэру на Месяцы. Кангрэс ЗША заснаваў медаль Годарда за дасягненні ў галіне ракетабудавання (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАН (Jackson) Майкл (н. 29.8.1958, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША),
амерыканскі рок-спявак і кампазітар. Прафес. выступленні пачаў у 1969 у складзе сямейнай групы «Пяцёрка Джэксанаў» (з 1975 наз. «Джэксаны»), першы сольны «хіт» выканаў у 1971 («Павінен быць тут»). З 1979 супрацоўнічаў са студыяй кампазітара і аранжыроўшчыка К.Джонсана. Сярод найб. вядомых альбомаў: «Са сцяны» (1979), «Трылер» (1982), «Дрэнны» (1987), «Небяспечны» (1991), шматлікія пласцінкі-«сінглы», у т. л. «Білі Джын» (1983). Найб. дасягненне Дж. як кампазітара — песня «Мы — гэта свет» (1985, разам з Л.Рычы), у запісе якой удзельнічалі многія зоркі сусв. музыкі. Яго відэа- і канцэртныя выступленні вылучаюцца экспрэсіяй, пластычнасцю, прадуманай харэаграфіяй, уражвальнымі рэжысёрскімі вырашэннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́РЫ (Homaridae),
сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі амар (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (H. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.