чу́хнуць

‘рохнуць (пра свінню і пад.); сказаць нешта грубае (без прамога дапаўнення); плёснуць чаго-небудзь (чухнуць вады на агонь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чу́хну чу́хнем
2-я ас. чу́хнеш чу́хнеце
3-я ас. чу́хне чу́хнуць
Прошлы час
м. чу́хнуў чу́хнулі
ж. чу́хнула
н. чу́хнула
Загадны лад
2-я ас. чу́хні чу́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час чу́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Выказваць згоду з чыёй‑н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так» і пад. Калі.. [Іслам-Бей] аб чым-небудзь разважае, трэба яму заўсёды падтакваць, бо калі маўчыш, яму здаецца, што не верыш яму. Бядуля. Цётка Стэфа, відаць, поўнасцю згаджалася з мужам, бо ўсё ківала галавою, падтаквала. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Многія бегуны паадставалі. Вучні паадставалі па матэматыцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылятаць — пра ўсё, многае. Здаецца, паехаў бы дамоў ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывілеява́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае прывілеі, карыстаецца імі. Наведвальнікаў .. [у аптэцы] было мала, бо ёю карысталіся пераважна прывілеяваныя кліенты — работнікі ўправы, паліцыі і іншых акупацыйных устаноў. Няхай. // Які дае некаторыя прывілеі. Прывілеяванае становішча. □ Адна ў адным была Вера паслядоўнай — не служыць фашыстам сваёй прафесіяй, не працаваць на якой-небудзь прывілеяванай рабоце добраахвотна. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць ліслівага.

2. Празмернае ўсхваленне; угодлівасць, падлізванне. Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства. Валасевіч. Дзяўчына не даруе баязлівасці, ліслівасці і наогул якой-небудзь слабасці. Арабей.

3. Разм. Ласкавасць, пяшчотнасць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.

1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.

2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дурнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Не зусім разумны, крыху дурны. Бывалі такія выпадкі, калі які-небудзь дурнаваты язь або лешч, уцякаючы «на ваду», трапляў у сетку. Колас. // Які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. Руды, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — не дарма далі мянушку — Барак! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыя́цыя, ‑і, ж.

Выпрамяненне электрамагнітных хваль. Радыяцыя зямлі. □ У ясны дзень галоўная роля належыць прамой сонечнай радыяцыі, а пры больш або менш суцэльнай воблачнасці — рассеянай. Прырода Беларусі. // Электрамагнітныя хвалі, выпрамененыя якой-небудзь крыніцай. Вымярэнне радыяцыі. Доза радыяцыі. □ Упершыню нябачны агонь радыяцыі апёк рукі адважнай даследчыцы атама Марыі Складоўскай-Кюры. «Маладосць».

[Лац. radiatio — выпрамяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подлежа́ть несов. падляга́ць; (надлежать) нале́жаць;

подлежа́ть суду́, юриди́ческой отве́тственности падляга́ць суду́, юрыды́чнай адка́знасці;

подлежа́ть чьему́-л. ве́дению падляга́ць чыйму́-не́будзь ве́данню (распараджэ́нню), нале́жаць да чыйго́-не́будзь ве́дання;

не подлежи́т оглаше́нию не падляга́е абвяшчэ́нню;

не подлежи́т ни мале́йшему сомне́нию не выкліка́е (няма́) нія́кага сумне́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)