Касні́к ’істужка’; ’тасёмка’; ’шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню’, ’наогул вузкія палоскі чаго-н., шматы’ (Сл. паўн.-зах.), ’істужка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. прыклад у Сцяшк.: «У дзяўчынкі прыгожы каснік у касе». Не цяжка схіліцца да думкі, што гэта слав. слова *kosьnikъ (да *kosa ’валасы’, *kosьnikъ ’істужка для кос’). Але сітуацыя тут зусім іншая. Бел. каснік запазычана з літ. мовы (гл. Сл. паўн.-зах., 2, 433): параўн. літ. kasnỹkas ’тс’. Гэта вытворнае на літ. глебе ад літ. kasà ’каса, валоссе’ (падрабязна гл. у Фрэнкеля, 1, 226) па мадэлях літ. словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катры́нка ’катрынка’ (Шат., Нас.), кацяры́нка ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца выраз польск. szarmant katrynka (таксама проста katarynka). Назва паходзіць, паводле Фасмера, 4, 410, з пачатковых слоў ням. песні Scharmante Katharine ’прыгожая Катарына’. Гэту песню, як мяркуюць, вельмі часта выконвалі на катрынках. Параўн. тлумачэнне ў Даля; Гараева, 419. Па іншай версіі (гл. Слаўскі, 2, 101–102), польск. katarynka паходзіць ад ням. назвы марыянеткі, якая называлася die schöne Katharine, потым перанеслі па музычны інструмент, на якім выконвалася адпаведная мелодыя пры выступленні лялькі. Гл. Слаўскі, 2, 101–102; Фасмер, 4, 410; Кюнэ, Poln., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байстру́к 1 бастру́к ’пазашлюбнае дзіця’ (Бяльк., Нас., Касп., Шат., Маш., Сцяшк. МГ, БРС); байструкі ’кураняты, якіх курыца выседзела тайком’ (Інстр. III). Рус. бастрю́к, бастры́к, бастро́к, байстрю́к, байстры́к, укр. байстрю́к, байстру́к, ба́йстер, бастрю́к. Запазычанне з польск. bajstruk (< с.-в.-ням. bastard < лац. bastardus ’тс’). Фасмер, 1, 139; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 42.

Байстру́к 2 бастру́к ’кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценак паміж вокнамі; кавалак бервяна, якім нарошчваюць бярвенне ў сцяне; адлегласць паміж бэлькамі’ (Шушк.). Метафарычнае ўжыванне слова байстру́к 1. Да семантычнага пераходу параўн. укр. копи́л ’байструк; бэлька, слупок’, рус. байстры́к ’байструк; жардзіна, якой прыціскаюць сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяне́ — род. склон займ. я (Гарэц., ТСБМ). Укр. мене, ст.-рус. мене (рус. меня з XV ст., у якім ‑я ўзнікла пад уплывам р. скл. адз. л. асноў на ‑о — Сабалеўскі, Лекции, 186; Праабражэнскі (1, 524) бачыць кантамінацыю ст.-рус. мене і старой формы В. скл. мя < прасл. mę‑), славен. mène, серб.-харв. ме́не, макед., балг. мене, ст.-слав. мене. Прасл. mene, якому адпавядаюць ст.-прус. mennei, літ. manę̃s, ст.-інд. máma, авест. mana, ст.-перс. mām. І.‑е. *me (Міклашыч, 188; Бернекер, 2, 36; Голуб-Копечны, 227; Фасмер, 2, 599; Скок, 2, 405–406).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшэй, мяжэй ’расліна з сям. злакавых, Setaria glauca (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.). Укр. миші́й, мише́й, рус. мышей, раст. мышай, якія, паводле аўтараў ЕСУМ (3, 470), з’яўляюцца вынікам відазмены тукавай формы муші́й, муши́й, збліжанай з ми́ша ’мыш’. Лексема муші́й (муши́й, муші́йка, муши́ця, му́шка) ’цімафееўка’ і інш., якім у іншых слав. мовах адпавядаюць: чэш. mušec, серб.-харв. му̏хар, ми̏вар, мо̀хар ’брыца, Echinochloa crus galli Roem.’, славен. múšec, múhec ’тс’, звязваюцца з му́ха (яшчэ Мацэнаўэр, Cizí sl., 258), што з’яўляецца другасным. Этымалогія, аднак, няясная (Махэк, Jména, 294; Бязлай, 2, 208; ЕСУМ, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клін 1 ’завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клин, рус. клин, ст.-рус. клинъ, балг. клин, макед. клин, серб.-харв. кли̏н, славен. klìn, польск. klin, чэш. klín, славац. klin, в.-луж. klin, н.-луж. klin ’тс’. Прасл. klinъ да kъl‑inъ, якое ад kolti ’калоць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 46). Гл. калоць.

Клін 2 ’устаўка ў адзенні, прарэх, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Да клін 1. Другаснае значэнне ўзнікла на аснове знешняга падабенства часткі адзення да кліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рга ’старая жанчына’ (Нас., З нар. сл.). Наўрад ці звязана з рус. карга, корга ’варона’ (насуперак Фасмеру (2, 323) і іншым прыхільнікам гэтай этымалогіі). Карга ’варона’ запазычанне з цюркскіх моў. Гл. карга, у якім адбылася кантамінацыя з корга ’старая’. Больш верагоднай здаецца сувязь з рус. корга ’крывое дрэва, дуга’, якое звязана з рус. коржавый ’скурчаны, зморшчаны’. Параўн. серб.-харв. кржљав ’каравы, чэзлы, змарнелы’, славен. kržljav ’каржакаваты, прысадзісты’ (Міклашыч, 132; Безлай, 2, 105). Тое, што корга ’старая жанчына’ звязваецца са значэннем ’сагнутая’, пацвярджаецца ілюстрацыйным матэрыялам: «Сагнулася як корга» (Нас., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куды́ ’ў якім напрамку?’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк., З нар. сл., Грыг., Мал., Касп., Ян.). Укр. куди, рус. куда ’тс’, ст.-слав. кѫдоу, балг. къде, серб.-харв. ку̏д, славен. kód, польск. kędy, чэш. kudy, палаб. vuötkǫd ’адкуль’. Да прасл. kǫdy. Прасл. ot‑kǫdъ ’адкуль’ добра суадносіцца са ст.-прус. is‑quendau ’тс’. Такім чынам, балта-славянскае *kondau можна суаднесці з лац. unde ’адкуль’ (з *kunde, параўн. лац. alicunde, necunde) (параўн. Бернекер, 674; Траўтман, 111; ESSJ Sg, Sv. 2, 371; Тапароў, I–K, 77–79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазарэ́т ’бальніца для бедных’, ’шпіталь пры вайсковай часці’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, праз рускую мову, хаця ёсць польск. lazaret і lazaret (апошняе ў слоўніку Міцкевіча (Sł. Mickiewicza, 4, 23)). Першакрыніцай з’яўляецца дыял. венец. lazareto, італ. lazzeretto (зараз lazzaretto ’бальніца, прытулак для пракажоных’ — ад назвы касцёла Santa Maria di Nazaret (пры якім быў прытулак), якая змянілася пад уплывам імя пракажонага Лазара (Евангелле ад Лукі, XVI, 20)). Венецыянская назва распаўсюдзілася ў еўрапейскіх мовах, а ў 1714 г. з’явілася і ў рускай (Фасмер, 2, 449; Слаўскі, 4, 81–82; Клюге₁₇, 428 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абы́дзень ’штодня; за дзень, на працягу дня’ (Бяльк., Гарэц., Грыг.) да аб дзень, параўн. абынач ’што ночы, на працягу ночы’ (Бяльк.). Адсюль абыдзенны (Касп., Нас.). Магчыма, што значэнні гэтага слова ’штодня’ і ’на працягу дня’ адлюстроўваюць два амонімы: абыдзень ’на працягу дня’ (гл. абыдзеннік) < аб дзень і абыдзень ’штодня’ з аб‑ін‑дзень. Параўн. укр. обидень ’за адзін дзень’, ст.-рус. обыденый ’аднадзённы’. Ільінскі, РФВ, 66, 280; Праабражэнскі, 1, 633; Фасмер, 3, 111. Інакш Карскі 2–3, 78, згодна з якім у абыдзень бы дзеяслоўнага паходжання (3‑я асоба аорыста), як у абыгдзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)