нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́К (Мікалай Андрэевіч) (н. 20.6. 1943, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 1993 дырэктар). Навук.працы па ўдасканаленні метадаў дыягностыкі, лячэння, прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, праблемах болевай і метэаралагічнай адчувальнасці, метэазалежнасці, арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Общие подходы к восстановительному лечению и типовые индивидуальные программы реабилитации больных хронической ишемической болезнью сердца: Пособие для врачей. Мн., 1996 (у сааўт.);
Ишемическая болезнь сердца: Сб. Мн., 1997 (у сааўт.);
Диагностика болезней сердечно-сосудистой системы // Клиническая диагностика. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 22.8. 1946, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1992). Скончыў Орскі пед.ін-т (1970). З 1970 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АН Беларусі, з 1986 у Гомельскім ун-це. Навук.працы па тэорыі канечных груп і тэорыі графаў. Прапанаваў методыку даследавання будовы канечных фактарызавальных груп, распрацаваў дастасаванні груп Шміта да апісання класаў канечных груп.
Тв.:
О конечных группах с заданным набором подгрупп Шмидта // Мат. заметки. 1995. Т. 58, № 5;
О произведении двух групп с циклическими подгруппами индекса 2 // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТА ((Moneta) Эрнеста) (20.9.1833, г. Мілан, Італія — 10.2.1918),
італьянскі журналіст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Удзельнік аўстра-італьян. вайны 1848—49 і аўстра-італа-франц. вайны 1859, да 1866 служыў у арміі Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1868—96 гал. рэдактар вядучай італьян.газ. «Il Secolo» («Стагоддзе»). Удзельнік Міланскай мірнай канферэнцыі 1878. З 1880 выдаваў альманах «L’amico della pace» («Сябар міру»). Адзін з заснавальнікаў (1887) Ламбардскага саюза за мір і арбітраж. У 1898 заснаваў выданне «La vita internationale» («Міжнароднае жыццё»). Аўтар працы «Войны, паўстанні і мір у XIX ст.» (т. 1—4, 1903—10). Нобелеўская прэмія міру 1907 (разам з Л.Рэно).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 1.5.1946, г. Чавусы Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). З 1970 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук.працы па даследаванні ўзаемадзеянняў і раздзяленні фаз у цепламасаабменных апаратах. Распрацаваў высокаэфектыўныя апараты-кантактары для газавай (асушка прыроднага газу) і інш. галін прам-сці.
Тв.:
Анализ движения взвешенных частиц в роторном сепараторе (разам з Ф.У.Пруднікавым) // Инженерно-физ. журн. 1991. Т. 60, № 3;
К расчету устройств для сепарации капель жидкости // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З (Леў Рыгоравіч) (н. 26.1.1933, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1961). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па квантавай электрадынаміцы нуклонаў і класічнай тэорыі поля. Распрацаваў новы падыход да апісання палярызавальнасці элементарных часціц і ўвёў паняцце гірацыі. Адзін з ініцыятараў правядзення даследаванняў па эксперым. фізіцы высокіх энергій на Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з А.А.Богушам);
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з М.В.Максіменкам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДЗЬВЕДЗЬ (Георгій Канстанцінавіч) (н. 21.3.1938, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1997). Брат М.К.Недзьведзя. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1967 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1.997 кіраўнік аддзела). Навук.працы па генет., біяхім. і імуналагічных аспектах этыялогіі і патагенезу дэміэлінізуючых, інфекц.-алергічных і вертэбрагенных захворванняў нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Генетычны полімарфізм неўралагічных праяўленняў паяснічнага астэахандрозу (разам з А.І.Мікулічам, Я.Я.Краснікавай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1984. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНЕВА (Наталля Мікалаеўна) (н. 18.6.1950, Мінск),
бел. вучоны, педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1972). З 1972 у БПІ, з 1974 у Ваен. акадэміі (з 1994 заг. кафедры). З 1998 заг. кафедры рамана-герм. моў БДУ, адначасова праф.Ваен. акадэміі. Навук.працы па сучасных інфарм. тэхналогіях вывучэння замежных моў, на аснове крэатыўных методык. Распрацавала нетрадыцыйныя формы і метады навучання, накіраваныя на ўдасканаленне пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.
Тв.:
Творчество в процессе обучения иностранным языкам. Мн., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ірына Васілеўна) (н. 19.1.1952, г. Канск Краснаярскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1976). З 1982 у Бел.эканам. ун-це, з 1995 у БДУ. Навук.працы па праблемах дзярж. рэгулявання і яго трансфармацыі ў прамыслова развітых краінах і краінах з пераходнай эканомікай; рэгіянальнай інтэграцыі, эвалюцыі рыначных сістэм; рэфармавання эканомікі Беларусі і яе інтэграцыі ў сусв. эканоміку.
Тв.:
Рынок и государство: проблемы макрорегулирования. Мн., 1994;
Системная методология в экономических исследованиях. Мн., 1996;
Глобализация и рынок: Поиски стратегии нац. выживания в XXI в. // Государственная поддержка предпринимательства в современных условиях: Материалы Респ. науч.-практ. конф. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Георгій Іванавіч) (н. 20.2.1924, г. Саратаў, Расія),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук.працы па высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану і вадароднай энергетыцы. Распрацаваў тэарэт. асновы галагеніднай піраметалургіі рэдкіх і рассеяных элементаў, электрахім. і тэрма-плазмахім. цыклаў атрымання вадароду з вады і серавадароду.
Тв.:
Введение в неорганическую химию. Ч. 1—2. Мн., 1973—74;
Физические методы неорганической химии. Мн., 1975;
Основы общей химии. М., 1988;
Асновы агульнай хіміі. Мн., 1995 (разам з І.М.Жарскім).