Не́быты ’нястача, недахоп’ (слаўг., Нар. словатв.). Відаць, ад не быць ’адсутнічаць’, параўн. нябыт, небыццё ’неіснаванне’. Гл. быт ’існаванне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестро́пця ’няўмека’ (клец., Нар. лекс.). Да троп (гл.), параўн. збіцца з тропу ’памыліцца’, biaz rostrapu и hatavie ’неразвіты’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несын ’пасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нято́ўпіцца ’не змяшчацца’: Як падзялілі бацькаву палоску, бык і барана нятоўпіцца (лаг., Сл. бел. нар. фраз.), Гл. рэдкае то́ўпіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́цька ’непаваротлівы, марудны’ (стаўбц. Нар. сл., Сцяц. Афікс. наз., рус. пск., цвяр. копотуха ’дзеянне непаваротлівага чалавека’. Да капацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчаўе (пагардліва) ’старыя’ (Нар. сл.). Nomen соіlectivum з суфіксам -ovbje і рэгулярным націскам на апошнім складзе, да корч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́верышча ’канюшына’ (Мат. Гом.), ’поле, з якога ўбралі канюшыну’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да клевер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клеката́ць ’крычаць падобна некаторым птушкам’, ’бурліць, кіпець, булькаць’ (ТСБМ, Сержп. Грам., ТС, Мат. Гом.), ’смяяцца’ (Нар. лекс.). Гл. клакатаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малочлівы ’ўдойны, малочны’ (Нар. Гом.). Укр. молочливый ’тс’. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ гл. Бел. грам.₂, 1, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)