Па́ра1 ’газ, які ўтвараецца пры выпарванні вады, нагрэтай да высокай тэмпературы; газападобны стан вады’; пар ’паравое поле’, па́рнасць, па́рына, па́раніна, парно́та, парні́к, па́ранка, паро́нка. Агульнаславянскае: рус. пар, укр. па́ра ’паравое поле, выпарэнне’, царк.-слав. пара ’выпарэнне’, польск. par, para, чэш. pára, славац. para, серб.-харв. па̏ра, славен. pȃra, балг. па́ра. Звязана чаргаваннем з прэць, прэю (гл.) (Траўтман, 231; Младэнаў, 411; Праабражэнскі, 2, 20; Фасмер, 3, 203). Параўн. па́рыць.

Па́ра2 ’два аднолькавыя сіметрычныя прадметы, якія складаюць адно цэлае; дзве асобы, мужчына і жанчына, дзве жывёліны, самец і самка; два прадметы, дзве штукі чаго-небудзь’. Рус., укр. па́ра. Праз польск. para з сяр.-в.-ням. pâr ’пара’ ад лац. pār ’роўны, пара’ (Брукнер, 395; Праабражэнскі, 2, 16; Фасмер, 3, 203). Ст.-бел. пара XVI ст. таго ж паходжання (Булыка, Лекс. запазыч., 154).

Пара́час, перыяд; адпаведны час’. Рус., укр. пора́час, пара, узрост’, польск. pora ’выпадак, пара’, балг. по́ра ’узрост’. Пэўнай этымалогіі няма. Лічаць роднасным ‑пор (гл. напор, упор), якое звязана з пярэць, пру, і набліжаюць да грэч. πορεῖν, аорыст ἔπορον, эпір. πόρον ’даць, прадставіць’, ’вызначыць’ (Младэнаў, 489; Праабражэнскі, 2, 166; Мацэнаўэр, LF, 13, 180 і наст.; Фасмер, 3, 328). Міклашыч (240) указвае яшчэ на рус. дыял. пора́ ’падпорка для стога сена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апра́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апрануць.

2. у знач. прым. У вопратцы, не раздзеты. У вольны час не цягнула паваляцца апранутаму на ложку ці схадзіць у гарадскі парк. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́сціва, ‑а, н.

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца дзе‑н. Змесціва клеткі. □ Сумачку-чамаданчык .. [Вера] увесь час круціла ў руках, «кантуючы», і ўсё змесціва яе з шумам перакочвалася з аднаго канца ў другі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ранасць, ‑і, ж.

Стан зморанага; бяссілле, стома ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Хоць і вялікую зморанасць адчуваў Якаў, аднак спаў ноччу неспакойна. Кулакоўскі. Ад зморанасці ўвесь час заплюшчваліся вочы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Нудзячыся, сумуючы па кім‑, чым‑н., змучыцца, стаміцца. З кожным крокам Віця ўсё мацней адчуваў, як знудзіўся ён за гэты час па маці, па роднай вёсцы. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер. У самым цэху ля акна, на відным месцы, стаіць замыславаты апарат — дынамометр, а на ім час ад часу правяраюць пражу на моцнасць. «Полымя».

[Ад грэч. dynamis — сіла, metreō — мераць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нада́лей і надале́й, прысл.

На будучы час, на потым. Кантракта надалей.. [пан] не падпісаў. Бядуля. Заставацца ў шэрым драўляным доміку надалей было немагчыма. Нядзведскі. [Чалавек] сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Уволю, многа пакрычаць. Варанецкі хоць і хваляваўся, але вырашыў маўчаць, пакуль не накрычыцца Гаруноў. Дуброўскі. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натру́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрудзіць.

2. у знач. прым. Стомлены, прыведзены ў хваравіты стан (працай, хадой і пад.). Натруджанае цела ныла.., а час цягнуўся доўга, нібы вечнасць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неактуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае істотнага значэння ў сучасны момант, не адпавядае патрабаванням сучаснасці. Але вось праходзіць самы малы час, і гэтая п’еса робіцца неактуальнай, проста-такі часта не цікавай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)