балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1963). З 1920 чл.Балг.камуніст. партыі (цесных сацыялістаў); з 1931 чл. яе ЦК, з 1937 чл. Палітбюро ЦК. У 1924—29 зняволены за рэв. дзейнасць. У 1930—31, 1932—34 жыў у СССР, працаваў у Выканкоме Камінтэрна. У 2-ю сусв. вайну сакратар ЦКБалг. рабочай партыі (БРП, 1940—42), адзін з арганізатараў балг. Руху Супраціўлення, зняволены (1942 — вер. 1944). У 1944—46 сакратар ЦК БРП (камуністаў), у 1946—49 нам. старшыні Савета Міністраў. У 1948—49 чл. Палітбюро ЦКБалг.камуніст. партыі. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТЫЧАЎ (Павел Андрэевіч) (24.2. 1845, Масква — 3.12.1895),
расійскі вучоны, адзін з заснавальнікаў глебазнаўства. Скончыў Пецярбургскі земляробчы ін-т (1869). Праф. гэтага ін-та і Пецярбургскага ун-та. З 1885 у Мін-ве земляробства і дзярж. маёмасцей (з 1894 дырэктар дэпартамента земляробства). Навук.працы па вывучэнні біял. асноў глебаўтварэння і спосабаў павышэння ўрадлівасці глебы. Звязаў працэс глебаўтварэння з жыццядзейнасцю раслін і мікраарганізмаў, паказаў яго як працэс біял. ўзаемадзеяння паміж фактарамі жывой прыроды і навакольнага асяроддзя. Распрацаваў аграпрыёмы барацьбы з засухай.
Тв.:
Почвоведение. М.; Л., 1940;
Почвы черноземной области России. Их происхождение, состав и свойства. М., 1949;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАНЬЁНЕЦ, неаантрап,
чалавек сучаснага тыпу (Homo sapiens), які з’явіўся на Зямлі 50—40 тыс.г. назад. Назва ад грота Кро-Маньён (Францыя), дзе ў 1868 франц. археолаг Э.Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі працы арыньякскага тыпу. Асн. рысы К.: прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вял. ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі і высокі рост. З самага ранняга перыяду свайго існавання К. па марфалагічным тыпе падзяляліся на некалькі расавых варыянтаў. Ад сучасных людзей К. адрозніваюцца толькі больш масіўным шкілетам.
Л.І.Цягака.
Выява краманьёнца Рэканструкцыя Мак-Грэгара па чэрапе з грота Кро-Маньён, Францыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЛЬ (Міхаіл Барысавіч) (2.3.1879, Мінск — 6.8.1939),
бел. вучоны-неўрапатолаг. Акад.АН Беларусі (1931). Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1906—24 у 2-м Маскоўскім ун-це. Адзін з арганізатараў мед. ф-та ў БДУ (1921), з 1924 яго дэкан, заг. кафедры, потым дырэктар Бел. ін-та фізіятэрапіі. З 1932 у Маскве (з 1933 дырэктар клінікі нерв. хвароб). Асн.працы па лакалізацыі функцый мозга, афазіі, апраксіі, танічных рэфлексах, рэперкусіі, электрафізіял. даследаваннях, вірусных нейраінфекцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОТ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 5.9.1960, в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1997). Скончыў БДУ (1982). З 1982 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1993 праф.БДУ. Навук.працы па тэорыі дынамічных сістэм, метадах і алгарытмах аптымальнага дыскрэтнага кіравання і даследавання самаарганізавальных сістэм, лічбавай апрацоўцы (фільтрацыі, рэстаўрацыі, кампрэсіі, ідэнтыфікацыі) сігналаў і відарысаў.
Тв.:
Дискретные модели динамических систем на основе полиномиальной алгебры. Мн., 1990;
Быстрые алгоритмы и программы цифровой спектральной обработки сигналов и изображений. Мн., 1995 (разам з А.Б.Мінервінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (6.1.1911, Масква — 13.4.1994),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1980). З 1928 у маскоўскім ТРАМе. Вучань М.П.Хмялёва, І.Я.Судакова. Дэбютаваў у фільме «Ускраіна» (1933). Зняўся ў фільмах: «Камсамольск», «На граніцы» (абодва 1938), «Трактарысты» (1939; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ноч у верасні» (1939), «Хлопец з нашага горада» (1942), «У імя Радзімы» (1943), «Несмяротны гарнізон», «Сорак першы» (абодва 1956), «Суд» (1962), «Гнёзды» (1966, у пракаце «Аблудны»), «Гараджане» (1976), «Асабліва важнае заданне» (1981) і інш. Творчай манеры К. ўласцівы схільнасць да сакавітых быт. дэталяў, імкненне да раскрыцця духоўнага свету герояў, псіхалагізму.
Літ.:
Иванова Т.В., Неделин В.А. Николай Крючков. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖИВА́Я СТАРИНА́»,
часопіс. Выдаваўся ў 1890—1916 у Пецярбургу аддзяленнем этнаграфіі Рус.геагр.т-ва на рус. мове 4 разы ў год. Друкаваў даследаванні і матэрыялы па фальклору і этнаграфіі народаў Расіі, а таксама замежжа. Асн. ўвагу надаваў апісанню побыту, абрадаў, жылля, адзення, нар. медыцыне. З артыкуламі, прысвечанымі бел. фальклору і этнаграфіі, выступалі У.М.Дабравольскі, М.В.Доўнар-Запольскі («Заметкі па беларускай этнаграфіі»), Я.Ф.Карскі, М.М.Косіч («Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні»), Е.Р.Раманаў, М.А.Саковіч, А.К.Сержпутоўскі, П.В.Шэйн. Сярод публікацый — рэцэнзіі на працыбел. фалькларыстаў і этнографаў, справаздачы па этнагр. экспедыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Анатоль Барысавіч) (6.8.1901, г. Харкаў, Украіна — 21.9.1979),
савецкі лесавод, акад.АНСССР (1966). Скончыў Харкаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923). Працаваў у доследным лясніцтве і на Цэнтр. лясной доследнай станцыі Украіны (1923—30), у Ін-це лясной гаспадаркі ў Харкаве (1930—37) і Гомелі (1938—42), ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі (1942—56), у Ін-це лесу АНСССР (1956—58). У 1958—79 дырэктар Ін-та лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук.працы па біяцэналогіі дубовых лясоў стварэнні лесапалос, вырошчванні л соў прамысл. значэння, вывучэнні л соў Сібіры, у прыватнасці лясоў басе на воз. Байкал.
савецкі батанік і раслінавод. Акад. УАСГНІЛ (1935), чл.-кар. (1955) і ганаровы д-р (1967) Герм. акадэміі с.-г.навук. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1911). З 1920 дырэктар Бат. сада, з 1923 праф. Політэхнічнага ін-та ў Тбілісі; у 1934—52 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева; у 1951—60 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та раслінаводства, з 1962 праф. Ленінградскага ўн-та. Навук.працы па паходжанні, эвалюцыі, геаграфіі культ. раслін, марфалогіі і генетыцы. Аўтар падручніка «Батаніка» (5 выд., 1982). Дзярж. прэмія СССР 1943. Прэмія імя М.І.Вавілава АНСССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫДО́ВІЧ (Марыя Андрэеўна) (19.10.1906, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 12.11.1977),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Працавала ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі (1946—59), БДУ (1943—46, 1959—77). Даследавала гісторыю бел. мовы і бел. гаворак. Аўтар працы «Назоўнік у беларускай мове» (ч. 1, 1969), адзін з аўтараў кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), бібліягр. паказальніка «Беларускае мовазнаўства (1825—1965)» (1967), рэдактар «Матэрыялаў для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (вып. 1—3, 1970—77).