парудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць рудым, рудзейшым. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў, дзе, відаць, ліў яшчэ большы дождж, бярвенне — недзе падмывала яго з берагоў. Пташнікаў. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяле́нец, ‑нца, м.
1. Той, хто пасяліўся на новым месцы. Пасяленцы на неабжытых землях.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — сасланы на пасяленне чалавек. [Павел Лукіч:] — Глухія нашы ваколіцы сярод непраходных балот былі .. месцам высылкі для тых, хто ў чым правініўся перад дзяржавай. Пасяленцы абзаводзіліся сем’ямі і заставаліся назаўсёды. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́длы, ‑ая, ‑ае.
Нізкі ў маральных адносінах; ганебны, несумленны. [Тарас Іванавіч:] — Разумныя людзі спачуваюць вам, дурні, прахвосты ганяць, а болей хітрыя і подлыя маўчаць. Колас. — Дзе ты яе [цялушку] ўжо знойдзеш? — махнуў рукою Вабёр. — Хто ўзяў, той і хаваць умее. — Платон Грушка абурыўся на нечы такі подлы ўчынак. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадаве́ц, ‑даўца, м.
Той, хто прадае што‑н. Кожны прадавец імкнуўся як мага вышэй падняць сваю клетку або жэрдачку, на якой сядзела птушка, каб спакусіць багатых пакупнікоў. Арабей. // Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам. Там быў магазін, дзе загадчыкам і прадаўцом працавалі свае людзі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праекціро́ўшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца праектаваннем 1, праекціроўкай. [Паходня] доўга і прыдзірліва раіўся з праекціроўшчыкамі, забракаваў не адзін праект, а потым, у час будаўніцтва, не было дня, каб не з’яўляўся тут, не назіраў, як растуць сцены, як крыецца дах, як кладзецца падлога, устаўляюцца вокны і дзверы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. расстрыг, ‑ла; зак., каго-што.
Пазбавіць духоўнага сану або манаства. Перш чым стаць настаўнікам у нашай Рагазінскай школе, Мірон Нічыпаравіч быў за дзяка ў Цалуйкаўскай царкве. А потым нешта не дагадзіў нейкаму благачыннаму, дык той яго расстрыг. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самакантро́ль, ‑ю, м.
Кантроль над самім сабой, назіранне за сваёй працай, паводзінамі, станам здароўя. Самакантроль спартсмена. □ У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Многія вершы [Танка] з’явіліся быццам у выніку аўтарскага самакантролю і пільнасці, праяўляемай у адносінах да ўласнага сэрца і сумлення. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ціць, смечу, смеціш, смеціць; незак.
Пакідаць дзе‑н. смецце, забруджваць што‑н. смеццем. Міша звярнуў на хлапца ўвагу таму, што той вельмі ж заўзята лузгаў семачкі, выплёўваючы шкарлупкі проста пад ногі, на падлогу.. — А яшчэ школьнікі — сярдзіта паківала галавою.. [бабулька]. — Рассеўся, як у сябе дома, і смеціць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)